гэтаго ні будзя. Багатырэвічы Маст. Што ты яму ўсё паталяяш? Скоро й на галаву сядзя! Беражна Карэл. (НС, 88). Скруціць галаву. 1. Няўхв. Скалечыцца, загінуць. Сёмка езьдзіў так хутка на матацыкле, аш сьтіхот браў, на ўсіх наганяў сціхоту, кап хаця ні скруціў галаву. Негрымава Навагр. (СГВ, 470). Чаго ты лезяш на рэжонэ, галаву хочаш скруціць сабе? Кемейшы Воран. (СГВ, 418). Даўней у Яся ў карчме ўсе пілі, ат таго напою ні адзін скруціў галаву. Міцкавічы Смарг. (СГВ, 282). З-за гэтаго пакракі ніхто спакою ні меў, пакуль ні скруціў галаву. Свіслач Гродз. (СНМ, 103). Залез на страху, чуць галавы не скруціў. Залацеева Зэльв. Кажу табе, не насіся, як дурны, на машыне, а то галаву скруціш. Слонім Сл. Гэрц быў, пакуль галавы ні скруціў, рады ад яго ні было. Кульбакі Гродз. (СНМ, 44). Ні хочаш жыць, купі сабе мацыклет, та галаву скруціш. Галынка Гродз. (СНМ, 87). Ого, гэта быў рызыкант, пакуль галавы ні скруціў. Каленікі Гродз. (СНМ-2, 202). Плюгавы быў чалавек, колькі павыдаваў немцам людзей, і сам галаву скруціў. Малахавічы Гродз. (СНМ-2, 177). Гулі яго змарнавалі, круціўса, пакуль галаву ні скруціў. Рудавіцы Гродз. (СНМ-2, 57). 2. Закончыцца, мінуць. Пра мароз. А то гэты марос галавы ні скруціць. Свіслач Гродз. Вар. скруціць галаву (голаў). Стрэліць у галаву каму. Няўхв. Раптоўна, выпадкова з'явіцца ў свядомасці. Ёй стрэліло ў галаву загарадзіць бульбу, і ціпер мусіш дурной работай займацца. Бабіна Гродз. Яму нешта як стрэліць у галаву, то ні пойміш, аткуль і што. Сядзелі, гаварылі, нечага сьмяяліся… І раптам як асур'ёзіўся наш і да Юзюка, чуць бяды ні нарабілі. Косцевічы Астр. (СРЛГ, 13). Тлуміць галаву каму. Няўхв. Надакучаць глупствам, пустымі размовамі. Чаго ты тлуміш галаву чалавеку? Янаўляны Лід. Што ты тлуміш усё адно і адно, ні тлумі мне галавы. Еленка Дзятл. (МСГВ, 497). У галаву браць. Гл. браць у галаву. У галаву набраць. Гл. набраць у галаву. Убіцца ў галаву каму. Цвёрда ўмацавацца ў свядомасці каго-н. Яму ўбілася ў галаву – надумаў жаніцца. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 164). Убіць сабе ў галаву што. Умацавацца ў якой-н. думцы, цвёрда намерыцца рабіць што-н. Убіў сабе ў галаву, што на рыбу паедзіць, то і спаць ні хацеў класьціся. Уселюб Навагр. Та ўбіла сабе ў галаву, што нікрасіва. Ранявічы Свісл. Вар. убіць сабе ў галаву (у голаву). Удаўбіць сабе ў галаву. Умацавацца ў якой-н. думцы, цвёрда намерыцца рабіць што-н. Ну што ты ўдаўбіў сабе ў галаву, нікуды ты ні пойдзяш. Купіск Навагр. Удаўбіць у галаву. 1. што. Асэнсаваць, зразумець, засвоіць, запомніць што-н. Што за вучанік! Табліцу множаня ніяк удаўбіць у галаву ні можа. Каменка Бераст. 2. каму. Угаварыць, пераканаць каго-н. Бач, што прыдумаў: бярэ куранята за галаву й носіць. Удаўбі ты яму ў галаву, што німожно так рабіць. Уселюб Навагр. Ну, гэта прыдзецца ўдаўбіць яму ў галаву. Рамашкі Шчуч. Удзяўоці ў галаву каму што. Настойліва пераканаць каго-н. у чым-н. Трэба нек удзяўпсьці яму ў галаву, што ні варто гэтым займацца. Бабіна Гродз. Табе ў галаву не ўдзяўбеш нічога. Завельцы Астр. (СПЗБ-5, 181). Удурбаць у галаву што. Цвёрда надумацца, пастаянна трымаць у свядомасці што-н. Як удурбая што ў галаву, та ні перапрэш. Бабіна Гродз. Нейку халеру ўдурбаў у галаву, дурбая і дурбая адно і тоя. Жылі Іўеў. (СПЗБ-5, 183). Яна ўдурбала ў галаву і не слухаіць. Крэва Смарг. Хворы на галаву. Няўхв. Неразумны, дурнаваты. Узяўся сьпяваць на памінках. Ну што тут скажаш – хворы на галаву. Пагранічны Бераст. Што с табой гаврыць, што табе ўталкоўваць, калі ты хворы на галаву. Жупраны Ашм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

асурёзіўся, зявіцца, удзяўбці
12 👁