Хоць галаву здымі. Абавязкова, нягледзячы ні на што. Кажа, хоць галаву здымі, а
прынясі бутэльку, то во прышла да вас, можа пазычыця? Бракава Сл.
Хоць галаву пад абрэз. Абавязкова, нягледзячы ні на што. Хоць галаву пад абрэз, а я
сабе куплю гэты шалік. Сурынка Сл.
Як зайцаву галаву з'еўшы. 1. бегаць, лётаць. Мітусліва і бязмэтна. Ат, усё толькі
лётая як зайцаву галаву з'еўшы і нічога ні робіць. Ёдзенцы Іўеў. 2. уцякаць. Вельмі хутка.
Як сказала яму, што бацька йдзе, то ўцякаў як зайцаву галаву зьеўшы. Петрыманы Іўеў.
ГАЛАВЫ. Браць да галавы. Многа думаць пра што-н., непакоячыся, хвалюючыся.
Меньш бяры да галавы, то лепей будзе. Руда Яварская Дзятл. Зося ні брала да галавы –
як будзя, так будзя. Дарагляны Маст. А яна і не бярэ да галавы, што мужык пьяніца.
Ашмяны Ашм. Не бяры да галавы, паходзіць, паходзіць ды вернецца. Пятрэвічы Навагр.
А Аньця натта і не бярэ да галавы, што маткі няма, шляяцца ўсюды, як і перш. Янканцы
Ашм. (СГВ, 600).
Выветрыцца з галавы. Зусім забыцца. Ой, дзеткі, зусім выветрылася з галавы, а
яшчэ нідаўна ўсё ў памяці было. Радзівілаўцы Лід. Ля, вывятрыласо з галавы, што трэбо
каровы выгнаць. Гудзевічы Маст. Усё, што прачытала, ужо вывятрылася з галавы.
Трокенікі Астр.
Выйсці з галавы. Зусім забыцца. У мяне зусім выйшлі з галавы тыя прыказкі. Талочкі
Воран. От нек з галавы вышло, як гэту наўчыцельку фамілія, зваць. Мікелеўшчына Маст.
(ПМГ, 104).
Выкінуць з галавы каго, што. Перастаць думаць, імкнуцца забыцца пра каго-, пра
што-н. А, выкінь ты яго з галавы, было п па кім сохнуць. Заборцы Астр. Выкінь з галавы
ўсё, бярыся за вучобу. Ляпёшкі Іўеў.
Вылецець з галавы. Зусім забыцца. Усё выляцець з галавы можа, нічого помніць ні
будзеш, бо стары. Малая Капліца Гродз. (СНМ-2, 40). Усю дарогу думала, кап ні забыць
купіць запалкі, і толькі ў хаці ўспомніла, што ні купіла, як у мяне вылецела з галавы?
Слонім Сл. Гэта ж зусім вылецела з галавы, што трэба да Гэлі зайсьці. Жупраны Ашм.
І з галавы вылецела, што Іван прасіў яму боты паглядзець. Гудагай Астр. У міне зусім з
галавы выляцела, што я павінна была сёньня да цібе зайсьці. Васілевічы Гродз. Зусім
выляціла з галавы, што табе грошы вінавата засталося. Хадзілоні Шчуч. Пакуль прышла
дахаты, дык усё вылецела з галавы, што мне казаў дохтар. Янканцы Ашм. (СГВ, 583).
Выпетрыцца з галавы. Зусім забыцца. Пакуль падышла да вас, усё выпетрылася з
галавы, што хацела казаць. Аколіца Лепі Воран. І як гэта я... Ну, проста выпетрылася з
галавы – і ўсё па ўсём. Заборцы Астр.
Выскачыць з галавы. Зусім забыцца. Выскачыла з галавы, што заўтра нядзелька.
Дубна Маст. І трэба ж было выскачыць з галавы, што ў магазіне выхадны. Вугляны
Смарг. (СГВ, 583).
Дайсці да галавы. Разабрацца ў чым-н., асэнсаваць што-н. Ні сьпяшайся, дай дайсьці
да галавы, куды гэта мы зайшлі, дзе гэна дарога. Косцевічы Астр. Пачакай, дай дайсьці
да галавы! Ты кажаш, што кашалёк на цілівізары ляжоў, а Алёша яго бачыў на
атажэрцы. Бабіна Гродз.
З галавы выйсці. Гл. выйсці з галавы.
З галавы вылецець. Гл. вылецець з галавы.
З галавы да пят. Цалкам, поўнасцю. Я пачырванела, як бурак, з галавы да пят. Руда
Яварская Дзятл.
З галавы на ногі паставіць. Пераблытаць. Ну й нагаварыў, усё з галавы на ногі
паставіў. Ганчары Гродз.
З галавы не вылазіць. Пастаянна карціць, непакоіць, трывожыць. З галавы не
вылазяць усе гэтыя думкі. Валянчыцы Шчуч
Дадатковыя словы
зеўшы
10 👁