Збыць з галавы каго, што. Вызваліцца ад каго-, ад чаго-н. клопатнага, турботнага. Збыць з галавы гэтыя буракі, там ляхчэй будзя. Монькавічы Маст. Як збыў з галавы, то аж вісялей стала. Яблынька Дзятл. Прывезла дзіця і кінула ў маткі, абы збыць з галавы. Явар Дзятл. (СГВ, 591). Алі мачаха рада была, ёй абы з галавы збыць ды шчэ прытом за такога багатага кавалера. Старына Маст. (ДМГ, 35). Зваліць з галавы што. Вызваліцца ад чаго-н. клопатнага, турботнага. Летам няма калі і адпачыць, адну працу зваліш з галавы – другая ўжо тут як тут. Зэльва Зэльв. Мне й самой надаело, ні знаю, калі ужэ звалю гэто з галавы. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 34). Зламаннем галавы. Выкл. Выказванне абыякавых адносін да каго-н. Хай ідзе зламаннем галавы, бо сянно мала помачы зь яго. Моцевічы Лід Не з галавы патрэбны каму што, каму хто. Калі падумаць, то зусім не (патрэбны). – Паслухай, можа нам кралёў завясьці? Хоць некі занятак будзя на пеньсіі жывучы. – Ні з галавы яны патрэбныя. Турбацыі зь імі много. Бабіна Гродз. Ісьці табе да Марылі ні з галавы патрэбно. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 51). Атпачыў бы з дарогі, так не – і яго туды цягня. Там табе быць ні з галавы патрэбно. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 51). Не мець дзе галавы падзець. Не ведаць, чым сябе заняць з-а адсутнасці якога-н. занятку. Не мець дзе галавы падзець. Сонічы Гродз. (СНМ, 188). Пайсці паверх галавы. Стаць непаслухмяным, выйсці з-пад кантролю. Перавжна пра дзяцей. Дзяцей трэба з маленства трымаць у руках, бо як пойдуць паверх галавы, тады зь імі не справісься. Лылойці Смарг. Ні будзяш трымаць у руках, то ён табе пойдзя паверх галавы, што яму ўсе. Берагоўцы Шчуч. Са свае галавы. Самастойна, без дапамогі іншых (зрабіць, стварыць, дадумацца). Такія красівыя ўзоры прыдумаў, і ніхто ні патказваў, усё са свае галавы. Бабіна Гродз. Сцячы галавы енчыць, крычаць, раскрычацца і пад. Вельмі гучна, ашалела. Чаго гэто яна там сьцячы галавы енчыць? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 67). Зноў нехта на фермі крычыць сьцячы галавы. Парэчча Лід. (ЗНФ, 67). Вар. сцячы галаве (галавы). ГАЛАДНІЦКІ. Галадніцкі ўбіўся ў хату. Іран. Няма чаго есці, наступіў голад. Бадзяішся па суседзях, толькі байкі баіш і нічого ні робіш. Глядзі, каб зімою Галадніцкі ні ўбіўся ў хату. Крэва Смарг. ● Галадніцкі – штучна-каламбурнае ўтварэнне ад слова голад. ГАЛАНКІ. З галанкі ляснуўся. Няўхв. Неразумны, бесталковы. Ты што, стары, з галанкі ляснуўся?.. Што гэта ты такое гаворыш? Калдычэва Бар. ● Галанка – галандская печ. ГАЛАСАХ. Па свіных (свінскіх) галасах. Няўхв. Вельмі позна, з вялікім спазненнем. Мой швагяр цёмгля [заўсёды] па сьвіных галасах у госьці прыходзіць, калі ўсе нап'юцца і наядуцца. Сабаляны Гродз. Сёньня ўстаў па сьвіных галасах, таму нічога не пасьпеў зрабіць. Лойкі Гродз. Прыйшоў на работу як заўсёды па сьвінскіх галасах. Баляненты Гродз. Мы ўжо прыйшлі па свіных галасох – аўтобус пашоў. Парэчча Гродз. (СПЗБ-4, 139). ГАЛАСОЧАК. Падаць галасочак. Азвацца, аказацца. Падай, мілы, галасочак. Лукі Карэл. (БФ, 109) ГАЛАСЫ. Ва ўсе галасы крычаць і пад. Вельмі моцна. Прыехала дадому, а мой напіўся, скаціну ні карміў, пішчаць у хляве ва ўсе галасы. Вольна Бар. На сабачыя галасы. Няўхв. Вельмі позна, з вялікім спазненнем, несвоечасова. Дзіва што малыя буракі, яны вырасьці ні ўсьпелі, бо пасеялі на сабачыя галасы. Пеляса Воран. Вар. у (на) сабачыя галасы. Не ў свае галасы крычаць, плакаць і пад. Вельмі моцна. Наліла малому малака, кап занёс дахаты, але ш ручкі слабыя, яшчэ ня ўтрымаў ён ці спатыкнуўся ап што па дарозе, то шклянка разбілася ўдрэзачкі, а малы стаіць і раве ні ў свае галасы. Жупраны Ашм. (СГВ, 499–500). У сабачыя галасы. Няўхв. Вельмі позна, з вялікім спазненнем, несвоечасова. Якая тут бульба, адныя сьлёзы. Вымакла ўся. Кап гэта яшчэ пасаджана была да засухі, а то
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напюцца
14 👁