ў сабачыя галасы. Дзіва няма, што поле пустое. Бастуны Воран. Вар. у (на) сабачыя
галасы.
У свіныя галасы1. Няўхв. Вельмі позна, з вялікім спазненнем, несвоечасова. Што ты
цяпер крычыш, хто цябе пачуя? Адумаўся ў свіныя галасы, а ціпер гаварыць ужэ німа
чаго. Пескі Маст. Позно запісаўсё, у сьвіныя галасы, калі ўжэ сесія кончылася.
Лаўрыновічы Зэльв. Адумаўся ў сьвіныя галасы, калі ўжо ўсё зярно забралі. Пагранічны
Бераст. Як добра, што вы прыехалі, а то капалі б бульбу ў свіныя галасы. Кукалкі Ваўк.
Дзеці, уставайця, пойдзям, бо якую халеру там ужо рабіць у сьвіныя галасэ. Нацавічы
Маст. Цяпер цябе ніхто не пачуе, крычыш у свіныя галасы. Дарагляны Маст. Заехалі на
тое вяселя ў сьвіныя галасы, многія ўжэ напіліся і наеліся. Алекшыцы Бераст. Адумаўся ў
свіныя галасы, калі ўсе раз'ехаліся. Каменка Шчуч. (СГВ, 577). Устаў у свіныя галасы.
Цвіклічы Гродз. (СНМ, 195). Людзі наробяцца, а ён табе можа ўстаць у свіныя галасы, і
хоць бы што яму. Цвіклічы Гродз. (СНМ-2, 241). Чаго ты ходзіш у свіныя галасы? Уша
Карэл. (ППФВ, 69).
У свіныя галасы2 спяваць і пад. Асудж. Бязладна, непрыемна для слыху. Скажы ты
ім, кап пасьціхалі – выюць у сьвіныя галасы. Стокі Свісл.
ГАЛЁШЫ. Што галёшы аднолькавыя. Вельмі, зусім (падобныя). Што той Сёмка,
што Восіп, і робяць разам, і ходзяць разам, што галёшы аднолькавыя. Міклашоўцы Маст.
ГАЛІВУД. Пайсці ў Галівуд. Іран. Знаходзіцца ў стане запою. Усё, бацька ўжэ
пайшоў у Галівут, ужэ цэлы тыдзянь толку зь яго ні чакай. Танявічы Шчуч.
ГАЛІНКУ. Як за галінку. Адразу, без пярэчанняў пагадзіцца зрабіць што-н. Давай,
кажа, пажэнімся, прашу твае рукі, а яна як за галінку і падае руку. Разанаўшчына Сл.
Вар. як за ветачку (як за галінку).
ГАЛКЕ. Галке´ пад пяты каму. Выкл. Выказванне нядобрага пажадання таму, хто
глядзіць; выказванне засцярогі ад сурокаў. Ну й чаго глядзіш, галке´ табе пат пяты?!
Хочаш, кап зьбілася нічальніцы ўкідаць! Малыя Краглі Дзятл. ● Галке´ – іголкі.
ГАЛКІ. Самі га´лкі ў горла ляцяць каму. Хто-н. жыве ў дастатку. Што ты хочаш,
каб не рабіўшы самі галкі ў горла ляцелі? Малі Астр. (СПЗБ-5, 293). ● Галка – галушка.
ГАЛОБЛІ. Заварочваць галоблі. Адыходзіць ці ад'язджаць. За яго замуш ні
зьбіраюся, то няхай заварочвая галоблі, німа чаго тут яму рабіць. Сцігане Іўеў.
Вар. заварочваць (завярнуць) аглоблі (галоблі).
ГАЛОВАХ. На галовах стаяць. Няўхв. Сваволіць, дурэць, рабіць што захочацца.
Я ўжэ з надворку пачула, што вы тут на галовах стаіце. Мілявічы Маст. Вар. на галаве
(на галовах, на голавах) стаяць (станавіцца, хадзіць, скакаць).
На галовах хадзіць. Няўхв. Сваволіць, дурэць, рабіць што захочацца. Звычайна пра
дзяцей. Дзеці, цішэй вы, зараз я вас хутка ўсуляру, ні будзяця на галовах хадзіць. Міхалкі
Свісл. (СГВ, 514). Вар. на галаве (на галовах, на голавах) стаяць (станавіцца, хадзіць,
скакаць).
ГАЛОВАЧКУ. Скланіць сваю галовачку. Памерці, загінуць. Чалавек мой ні прышоў
з вайны, тамака й скланіў сваю галовачку. Засталася я адна. Сурынка Сл.
ГАЛОВЫ. На галовы стаць каму. Няўхв. Не слухацца каго-н., выйсці з
падпарадкавання каго-н. Яны далі сваім дзецям такую валерыю, што скора яны на галовы
бацькам стануць. Сыраваткі Смарг. (СГВ, 78).
Станавіцца на галовы. Няўхв. Дурэць, сваволіць. У класі дзеці станавіліся на галовы.
Ракаўцы Смарг.
ГАЛОДНАМУ. Як галоднаму ў борну прыперла каму. Іран. Вельмі моцна
(захацелася каму-н. чаго-н.). Схацела яна ў горад ехаць – і ўсё тут, прыперло як галоднаму
ў борну. Ананічы Дзятл. ● Борна – параўн. рус. уборная 'прыбіральня
Дадатковыя словы
адязджаць, разехаліся
12 👁