ГАЛОЎ. Сто галоў на руб. Жарт. Хамса. О, гэта нека другая рыпка, а я думаў, што
зноў сто галоў на руп. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 66). Атваш ты мне, Сямёнаўна, сто галоў на
руп да бульбачкі на вячэру. Ігнаткаўцы Лід. (ЗНФ, 66).
ГАЛОЎКІ. Янавы галоўкі. Бат. Кветкі з фіялетавымі пялёсткамі і шэрай галоўкай.
Янавы галоўкі ні зьбіраюць у букет, бо яны ні пахнуць. Задвор'е Навагр. Янавымі
галоўкамі ад туберкулёзу лечацца. Харосіца Навагр.
ГАЛОЎКУ. Галоўку паскручваць. Няўхв. Скалечыцца, загінуць. Ціпер маладыя на
сваю галаву ўсяго панарабляюць. Дасьць Бох добру галоўку, то паскручваюць. Пескі Маст.
(ДМГ, 151).
Палажыць галоўку. Загінуць, прапасці. Мужык мой не вярнуўся з гэтай вайны, недзя
пат Варшавай палажыў галоўку. Азёркі Маст. (СБНФ, 51).
ГАЛОЎЦЫ. Па галоўцы гладзіць каго. 1. Няўхв. Шкадаваць, пеставаць каго-н.,
патураць каму-н. Як малы быў, так усё па галоўцы гладзілі, а ціпер гэны шубравец роднай
маткі не прызнае. Заборцы Астр. Цібе бацькі заўсёды па галоўцы гладзяць, але што з
гэтаго выйдзя, нівядома. Гарнастаевічы Свісл. 2. Хваліць, адабраць каго-н., патураць
каму-н. Вырас ты ў маткі лушчэньнікам, глядзі, як жыць будзяш, па галоўцы гладзяць
адно за добрыя справы. Вугальнікі Шчуч. (СГВ, 241). За такія справы па галоўцы не
пагладзяць. Старыя Паддубы Шчуч.
ГАЛСТУК. Галстук павесіць каму. Іран.-жарт. Зарэзаць лязом па горле. Пра
жывёлу. – Чаму твае авечкі няма на пашы? – А я ёй учора галстук павесіў. Райца Карэл.
Усё мяса ў хаці кончылася, трэба бацьку сказаць, каб барану галстук павесіў. Рыбалы
Свісл.
ГАЛУ. Галу´-галу´. Іран. Залішне доўга, надакучліва гаварыць, размаўляць, гутарыць.
Як селі каля печы, та аж да вечара галу-галу, да самай ахадне гаварылі. Прыдоўгае Шчуч.
Вар. галу-галу свіння ў калу.
ГАЛУБКА. Галубка мая. Выкл. Выказванне добразычлівых пачуццяў да суразмоўцы.
Але ш, галупка мая, цяшка ўведаць, адкуль бяда зваліцца. Засецце Дзятл. (ДМГ, 76).
ГАЛУБКІ. Пячоныя галубкі´ ў раток ляцяць каму. Ухв. Каму-н. вельмі шанцуе на
багацце, на розныя жыццёвыя выгоды. Нашай Ірэне пячоныя галупке ў раток ляцяць: за
сваім мужыком ні аб чым ні дбае, а ўсё мае. Аляксандравічы Дзятл.
ГАЛУБЫ. Як галубы жыць. Дружна, у згодзе. Нек жа яны сышліся, жывуць як
галубэ. Куклі Вор. (МСГВ, 485).
ГАЛЫ. Га´лы развесіўшы. [Значэнне не высветлена]. Што стаіш, галы развесіўшы.
Сімакова Карэл. (ППФВ, 71).
ГАМАРА. Як гама´ра. Вельмі брудны. Узяў бы памыўся, а то ходзіш як гамара.
Купіск Навагр.
ГАМЗА. Гамза´-гамзе´ль. 1. Гугнявы чалавек. Матка ягоная гугнявіла. Бывала, людзі
сьмяяліся: гамза-гамзель, гугню ў нося маіць. Косцевічы Астр. 2. Чалавек, які гаворыць
блытана, бязладна. Алі ш і гамза-гамзель! Дзесяць раз будзіць расказваць, а нічога ні
пойміш. Спонды Астр.
ГАНАВІЦАЎ. Без ганавіцаў хадзіць. Быць малым, малалеткам. Ты ашчэ без
ганавіцаў хадзіў, як я кавалерам быў. Эйсманты Гродз. (СНМ-2, 95). ● Ганавіцы –
нагавіцы.
ГАНАВІЦЫ. У ганавіцы налажыць. Насмеш. Спалохацца, струсіць. Трэба трохі
байчэйшым быць, а то ён ні ўсьпеў вызьвярыцца, як ты ў ганавіцы налажыў. Бабіна Гродз.
Вар. налажыць (накласці) у порткі (штаны, ганавіцы).
Як ліхія ганавіцы папусціцца. Няўхв. Вельмі (апусціцца). Папусцілася, як ліхія
ганавіцы. Заполле Івац. (ДСК, 171).
ГАНДЗЯ. Гандзя з Дубна (дубенска). Асудж. Нерастаропная, нехлямяжая, разяватая
жанчына. – Усё сяло аббегала, а нідзе гэдыкіх грошай ні знашла. – Ганьдзя ты з Дубна
Дадатковыя словы
задворе
12 👁