Чаму ш ты да міне ні забегла. Лунна Маст. Разьзявіла рот і стаіць... Ганьдзя ты дубенска, хоць калейку заняла п! Старына Маст. ● Дубна – назва вёскі ў Мастоўскім раёне. ГАНУЧА. Гануча гнілая. Груб. Кепскі чалавек. Думаў, паможа мне чысьціць студню. А ён, гануча гнілая, узяў ды напіўся. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 59). Як гануча з плоту згінуць, знікнуць. Гумар. Невядома куды, невядома дзе. Пасьля работы быў у хаці, а дзе пайшоў, ні знаю, згінуў як гануча с плоту. Дубна Маст. Згінуў Фядос як гануча с плоту. Дабраволя Свісл. ГАНУЧАЙ. Як ганучай па зубах каму што. Няўхв. Хто-н. мае вялікую непрыемнасць ад чаго-н. Мне гэта было як ганучай па зубах. Лойкі Гродз. Кажа, чаго ты прышла, дзе ты была раней, німа ў завіт ужэ тваёй мукі. Як пачула, та мне гэто як ганучай па зубах. Бабіна Гродз. Як сказалі ёй, што салому с стога брала, то сьціхла, ні слова, ёй гэта як ганучай па зубах. Багудзенка Навагр. ГАНУЧКУ. Трымаць за каравую ганучку каго. Асудж. Не лічыцца з кім-н., ставіцца да каго-н. непаважліва. Франя трымая свайго мужыка за караваю ганучку, як хоча, так ім і камандуя. Пеляса Воран. У ганучку маўчаць. Непаваж. Зусім (маўчаць). Хто б ужэ гаварыў, толькі ні ты. Ты ляпей маўчы ў ганучку. Навумавічы Гродз. ГАНУЧУ. За ганучу мець каго. Няўхв. Зняважліва, з пагардай ставіцца да каго-н. І як ён жыве с такой жонкай? Яна ш яго за ганучу мая, нават есьць зь ім разам ні хоча. Бабіна Гродз. (ЗНФ, 32). Кацярына свайго мужыка за ганучу мае. Яна ш, як ні кажы, – наўчыцелька [настаўніца], а ён што ш – трактарысты. Заборцы Астр. Яны яго за ганучу маюць. Каменка Шчуч. Вар. за гаршкавую, каравую анучу (ганучу) мець. За ганучу падняць бучу. Няўхв. Разгневацца, вельмі моцна раззлавацца з-за нечага няважнага, малазначнага. За ганучу падняў бучу. Ферма Гродз. (СНМ-2, 48). За гаршкавую ганучу мець каго. Няўхв. Зняважліва, з пагардай ставіцца да каго-н. Ганьця сваго мужыка ні лічыць за чалавека, за гаршкавую ганучу мая. Асіпаўцы Воран. Вар. за гаршкавую, каравую анучу (ганучу) мець. За каравую ганучу мець каго. Няўхв. Зняважліва, з пагардай ставіцца да каго-н. Пеця аніяк ні хоча жыць зь яе бацькамі, бо, кажа, яны яго за караву ганучу маюць. Дварэц Дзятл. (ЗНФ, 32). У сваёй хаці прывык усіх за караву ганучу мець, дык думая, што й тут яму так будзя. Дакудава Лід. (ЗНФ, 32). Вар. за гаршкавую, каравую анучу (ганучу) мець. ГАНЬБУ. Ганьбу даваць каму. Адмаўляць каму-н. пры сватанні. Пра адносіны хлопца і дзяўчыны. Васілько гэта мне й кажа, што запытаў у бацькі дазволу браць мяне ў жанке. Бацька так яму сказаў: да Мані ганьбы не даю, алешака яна малы пасаг мае. Васілевічы Сл. Хлопец харошы, няма чаго ганьбу даваць. Вялута Лун. ГАПЛЮК. У гаплю´к. 1. згорбіцца, сагнуцца, скруціцца і пад. Вельмі. Сяць роўна, скруцілася ў гаплюк, як старая. Мацвееўцы Ваўк. Што ш ты згарнуўся ў гаплюк, ляш ямчэй. Хадзілоні Шчуч. Сагнуўся перад ім у гаплюк. Навасёлкі Маст. 2. высахнуць. Моцна (пахудзець). Відаць, ні солатка замужам, у гаплюк высахла. Міжава Маст. Ах, бабачкі, якоя гэта жыця, яна за ім чысто высахла ў гаплюк. Кухары Маст. (СГВ, 583). Хіба ад жадносьці так высах у гаплюк. Рамашкі Шчуч. ● Гаплюк – аплік. ГАРА. Як гара з плеч (з плячэй) звалілася ў каго. Хто-н. адчуў палёгку, пазбавіўся ад якіх-н. клопатаў, перажыванняў. Дапісала кантрольную – як гара з плеч звалілася. Дубна Маст. Мне ўжо цяпер як гара с плячэй звалілася. Падольцы Астр. Гара з плеч звалілася. Мачуліна Ваўк. (ППФВ,16; МСГВ, 585). Як Магілянская гара. Няўхв. Вельмі (спухнуць, уздуцца). Кап ты абрыняла, як Магілянска гара, кап ты! Круглікі Гродз. (СНМ, 8). ● Магілянская гара – мясцовы мікратапонім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁