ГАРАБ'Ю. Гараб'ю па калена. Іран. Вельмі малога росту. Кавалер гэдакі нашоўся,
сам яшчэ гараб'ю па калена. Саленікі Карэл. (СГВ, 584). Вар. вераб'ю (гараб'ю) па калена.
ГАРАБ'ЯМ. Гараб'ям дулі даваць. Асудж. Гультаяваць, займацца пустымі справамі.
Кінуў работу да седзіць у хаці, гараб'ям дулі дае. Белавуша Стол. Вар. вераб'ям (гараб'ям,
варонам) хвігі (дулі) паказваць (даваць).
ГАРАДЗЕНЯ. Гарадзіць гарадзе´ня. Няўхв. Гаварыць пустое, абы-што. Ні гарадзі
гарадзеня, а йдзі лепяй ляш і пасьпі. Жадзейкі Шчуч.
ГАРАДЫ. Гарады гарадзіць. Маніць, гаварыць няпраўду. Ты мне тут гарады ні
гарадзі, ты мне праўду кажы. Ашмянцы Шчуч.
Гарады ставіць. Няўхв. Паводзіць сябе ганарліва. Пачаў гарады ставіць, даказваць.
Голдава Лід.
ГАРАМ. Гары ты (яно) гарам. Выкл. Выказванне моцнага раздражнення, абурэння
чым-н. А гары ты гарам такое жыцьцё! Вераб'і Астр. Гары яно гарам гэтыя грошы, абы
здаровя было. Кусенцы Свісл.
ГАРАЧКІ. Да белай гарачкі. Асудж. 1. давесці. Да крайняга раздражнення, да
вялікай злосці, раз'юшанасці, лютасці. Сашка сваімі выбрыкамі давёў бацьку да белай
гарачкі. Сухадолы Ашм. 2. напіццца. Вельмі моцна, да страты разважлівасці. Мой ш
сёньня напіўся да белай гарачкі. Пагарэлка Карэл. Учора вечарынка ў нас была, усе гулялі,
а Юрка напіўся да белай гарачкі. Турэц Карэл. (СГВ, 585).
ГАРАЧЫХ. Выпісаць пару гарачых каму. Здзек. Пабіць, пакараць каго-н. Як ты
церпіш гэтаго гаўнюка. Ён да цібе лезя, а ты церпіш. Выпішы яму пару гарачых, каб
больш ні лёс, кап сапля за вухо закруціласа. Бабіна Гродз.
ГАРБЕ. На гарбе сядзець чыім. Няўхв. Знаходзіцца на чыім-н. забеспячэнні,
утрыманні. На маім гарбе сядзіць уся сям'я. Малыя Азёркі Маст. Нідзе ні робіць, на
бакькавум гарбе сядзіць. Бабіна Гродз.
ГАРБЕЛЬ. У гарбель гнаць. Няўхв. Прымусова, гвалтам (гнаць, падганяць каго-н.).
Рабі ўсё правільна, ні сьпяшай, ніхто цібе ні гоніць у гарбель. Сцігане Іўеў.
ГАРБОМ. Сваім гарбом набыць і пад. Непасрэднай уласнай цяжкай працай. Усё, што
ёсьць у яго, ён дабыў сваім гарбом. Ракаўцы Смарг. Ні ў кого нічого ні ўзёў, ні пазычыў.
Усё сваім гарбом нажыў. Бабіна Гродз.
ГАРБУЗ. Гарбуз праглынуў. Гумар. З вялікім, тоўстым жыватом, пузаты. Пра
Папялуху некалі казалі, што гарбус праглынуў, натто жывот меў велькі. Зенявічы
Навагр.
ГАРБУЗА. Гарбуза з'есці. Жарт. Зацяжарыць. Жонка зноў гарбуза зьела, недзі прас
тры месяцы народзіць. Вішнеўка Зэльв. Твая жонка зноў гарбуза з'ела, зноў дзіця будзе?
Даўгаполічы Зэльв.
ГАРБУНКА. Гарбу´нка здымае каго. Няўхв. Хто-н. моцна крычыць. Чо це гарбунка
здымая, чаго ты крычыш немым голасам?! Ліцвінкі Гродз.
ГАРДЗЕЛЬ. Гардзель разявіць. Няўхв. Пачаць гаварыць, крычаць. Што ты сваю
гардзель разьзявіў, крычыш? Круглікі Гродз. (СНМ, 36).
Дзерці гардзель. Няўхв. Гаварыць, крычаць. Ні дзяры свой гардзель. Лагадкі Навагр.
(МСГВ, 135).
ГАРДЗЁЛКУ. Гардзёлку заткнуць каму. Няўхв. Прымусіць каго-н. замоўкнуць. Я яму
гардзёлку заткнуў, ані піснуў. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 36).
ГАРДЭБА. Як гардэба. Вельмі тоўстая. У яго баба, як гардэба, гаспадарку аб'есць.
Ланявічы Гродз. (СНМ, 36).
ГАРЛОМ. Гарлом браць. Няўхв. Дабівацца чаго-н. крыкам, лаянкаю. Гэтыя
навасёлскія бабы прывыклі ўсё ў магазіні гарлом браць. Затоя ўсё й маюць. Малыя Краглі
Дзятл
Дадатковыя словы
абесць, верабю, верабям, верабі, гарабю, гарабям, зела, зесці, разюшанасці, сямя
12 👁