ГАРЛЯК. Гарляк валожанскі. [Значэнне не высветлена]. Гарляк ты выложанскі.
Бакшты Іўеў. (СПЗБ-1, 427). ● Гарляк – ганчар. Параўн.: У Валожыне гарлякі прадавалі
гліняную пасуду (СПЗБ-1, 427).
Драць гарляк. Няўхв. Моцна крычаць. Трэба было там драць гарляк табе. То во
накрычаў сам сабе на сваю галаву. Падольцы Астр.
ГАРНУШКАМ. Гарнушкам гарнуцца да каго. Ухв. Туліцца, цягнуцца да каго-н. Яна
добрая выхавацілька была, да яе дзеці гарнушкам гарнуліся. Хадзілоні Шчуч.
ГАРОДА. Ад гарода да піла´та хадзіць. Няўхв. Без справы, без мэты. Як некалі жыла
Таліха?.. Ні глядзела сваёй работы. Устаніць, карову выведзіць, печы ні цепліць, а пайшла
па вёсца на цэлы дзень. Вось і казалі на яе: ходзіць ад гарода да пілата. Косцевічы Астр.
Вар. ад гарода да пілата (да плота); ад пілата (ад пілату) да гарода (да гароду).
Ад гарода да плота хадзіць. Няўхв. Без справы, без мэты. За цэлы дзень нічога не
зрабіла, ходзіш ад гарода да плота. Канвелішкі Воран. (ППФВ, 4). Вар. ад гарода да пілата
(да плота); ад пілата (ад пілату) да гарода (да гароду). ● Фразеалагізм утварыўся на аснове
біблійнага сюжэту, у якім паказаны безвыніковыя хаджэнні Ісуса Хрыста ад цара Іудэі
Ірада да вярхоўнага суддзі Пілата, пераасэнсаваннем слоў польскай мовы Hérod (Ірад) і
Piłat (Пілат), якія на падставе знешняга падабенства трансфармаваліся ў беларускія словы
гарод і плот.
ГАРОДЗІНУ. Гарадзіць гаро´дзіну. Няўхв. Гаварыць няпраўду, хлусіць. Ты гавары
праўду, як было, ні гарадзі гародзіну. Хадзілоні Шчуч.
ГАРОЙ. Гарой стаяць (стаць) за каго. Моцна, усімі сіламі абараняць каго-н.,
заступацца за каго-н. Мая сястра гарой за мяне стаіць. Карпаноўцы Шчуч. Што б ён ні
зрабіў, то яна за яго ўсяроўна гарой стаіць. Янканцы Ашм. (СГВ, 584). За гэту дзяўчыну,
калі да яе хтосьці прычэпіцца, уся вёска гарой стане. Гудзевічы Маст.
Як за каменнаю гарой жыць. Пад надзейнай апекай, аховай каго-н. І жыла яна за
сваім чалавекам як за камяннаю гарою, ніколі гора ні знала. Ананічы Дзятл.
ГАРОНАЧКА.
Каб
гароначка
забрала
каго.
Выкл.
Няўхв.
Выказванне
нядобразычлівасці, кепскіх адносін да каго-н. Каб цябе гароначка забрала, як ты мяне
абгаворваеш. Дубна Маст. Вар. каб гарончка (гароначка, гарончыка) узяла (забрала).
ГАРОНЧАК. Гарончак яго ведае. Няўхв. Невядома, няясна. А гарончак яго ведая,
дзе ён маю кнішку на пай палажыў, нідзе ні найду. Вензавец Дзятл. Вар. гарончка
(гароншка, гароньшка, гарончыха, гарончак, гаручка, гуроншка) яго (яе, іх) ведае (знае).
ГАРОНЧКА. Гарончка яго (яе, іх) бяры. Няўхв. Няхай будзе так, няма чаго
турбавацца, непакоіцца. А гарончка яго бяры. Выжануць, то выжануць, знайду сабе
другую работу. Васілішкі Шчуч. Вар. гарончка (гарончыка) яго (яе, іх) бяры.
Гарончка яго (яе, іх) ведае. Няўхв. Невядома, няясна. Гарончка яго ведая, будзя
ён есьці, ці не. Варняны Астр. Дзе яны блудзяць, гарончка іх ведае. Радзюкі Навагр.
Вар. гарончка (гароншка, гароньшка, гарончыха, гарончак, гаручка, гуроншка) яго (яе, іх)
ведае (знае). ● Гарончка (і інш. варыянты) – параўн. польск. gorączka 'гарачка, ліхаманка'.
Каб гарончка ўзяла каго. Выкл. Няўхв. Выказванне абурэння, злосці, гневу,
пажадання нядобрага каму-н. Ну што ты меліш?! Каб жа ш цібе гарончка ўзяла, як ты
праўду гаворыш! Лаздуны Іўеў. Каб цябе гарончка ўзяла, гадасьць ты!.. Шчонава Карэл.
Усё клялі старыя бабы даўней: каб цябе гарончка ўзяла. Хрышчонавічы Івац. (ДСК, 59).
Вар. каб гарончка (гароначка, гарончыка) узяла (забрала).
Няхай гарончка возьме (падбярэ) каго. Выкл. Няўхв. Выказванне папроку,
ушчування каго-н. Няхай цябе гарончка возьме, як ты мне такое жадаеш. Рамашкі Шчуч.
А няхай цябе, Кузьма, гарончка возьме! Ты ж усё жыцьцё людзей сьмешыш. Галубы Маст.
Няхай яе гарончка падбярэ. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-3, 275).
ГАРОНЧКІ. Гарончкі бяруць каго. Няўхв. Хто-н. праяўляе сексуальны інтарэс да
дзяўчыны, жанчыны. Што, ужэ, мусі, цібе гарончкі бяруць, круціся каля яе вужом. Але
15 👁