хароша дзеўка, праўда?.. Гарадзечна Навагр. Гарончкі бяруць – гэта ўжэ чалавек пачыная
гарачыцца, мітусіцца, калі ўбачыць жанчыну. Шчорсы Навагр.
ГАРОНЧЫКА. Гарончыка не возьме каго. Нічога не здарыццы, не зробіцца з кім-н.
Хай сядзіць галодны, гарончыка яго ні возьмя. Накрышкі Дзятл.
Гарончыка яго (яе, іх) бяры. Няўхв. Няхай будзе так, няма чаго турбавацца,
непакоіцца. Гарончыка яе бяры, нічога зь ёй [каровай] ні станяцца, прыдзя дахаты.
Купры Шчуч. Вар. гарончка (гарончыка) яго (яе, іх) бяры.
Каб гарончыка забрала каго. Выкл. Няўхв. Выказванне абурэння, злосці, гневу,
пажадання нядобрага каму-н. Кап цібе якая гарончыка забрала!.. А што ш гэта за такоя!..
На якую бяду мне такая завала сьвету! Чаго ты нас пазорыш?!. Купры Шчуч. Вар. каб
гарончка (гароначка, гарончыка) узяла (забрала).
ГАРОНЧЫКУ. Гарончыку даць каму. Моцна насварыцца, выказаць абурэнне каму-н.
Вот ад'яда, хоць ты яму гарончыку дай. Накрышкі Дзятл.
ГАРОНЧЫХА. Гарончыха яго ведае. Няўхв. Невядома, няясна. І што тут рабіць,
гарончыха яго ведае. Хамічы Зэльв. Вар. гарончка (гароншка, гароньшка, гарончыха,
гарончак, гаручка, гуроншка) яго (яе, іх) ведае (знае).
ГАРОНШКА. Гароншка яго ведае. Няўхв. Невядома, няясна. Гароншка яго ведая,
якая заўтра будзя пагода. Грамавічы Шчуч. Вар. гарончка (гароншка, гароньшка,
гарончыха, гарончак, гаручка, гуроншка) яго (яе, іх) ведае (знае).
Гароншка яго знае. Няўхв. Невядома, няясна. А гароншка яго зная дзе ён пайшоў.
Урцішкі Іўеў. Вар. гарончка (гароншка, гароньшка, гарончыха, гарончак, гаручка,
гуроншка) яго (яе, іх) ведае (знае).
ГАРОНЬШКА. Гароньшка яго ведае. Няўхв. Невядома, няясна. Гароньшка яго
ведая, куды ён пацягнуўся. Старчаняты Іўеў. Вар. гарончка (гароншка, гароньшка,
гарончыха, гарончак, гаручка, гуроншка) яго (яе, іх) ведае (знае).
ГАРОХ. І гарох на языку (на языцы) спячэцца ў каго. Іран. Хто-н. вельмі
балбатлівы, не ўмее трымаць сакрэты. Ні буду я табе нічого гаварыць. У цібе й гарох на
языку сьпячэцца. Буцілы Лід. (ЗНФ, 39). Знашла каму хваліцца: ніўжэ ш ты ні ведаяш,
што ў яе і гарох на языццы сьпячэцца? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 39).
Мяшаць (змяшаць) гарох з капустай. Няўхв. Сказаць без сэнсу, нелагічна. Ні мішай
гарох с капустай, а толкам гавары. Волькавічы Ашм. Ну ты ўжо і нагаварыў, змяшаў
гарох с капустай. Бабіна Гродз. (СГВ, 592). Вар. мяшаць (змяшаць, перамяшаць) гарох з
капустай (капусту з гарохам).
Як гарох аб сценку (аб сцену) каму. Няўхв. Нічога не даходзіць да каго-н., не
дзейнічае на каго-н. Колькі кажу, колькі прашу, а яму як гарох ап сьценку. Крэва Смарг.
Што яму ні кажы, як гарох аб сьценку. Лойкі Гродз. Станя гэты упар каля печкі, і што
яму ні кажы, та як гарох ап сьценку, ні слухая. Скамарошкі Гродз. (СНМ, 149). Гавары ні
гавары, а табе як гарох ап сьцену. Моцевічы Лід. Словы ні даходзілі да яго, гавары ні
гавары, усё адно як гарох аб сьцену. Шчорсы Навагр. Вар. як (што) гарох (гарохам) аб
сценку (аб сцену).
Як гарох малаціць. Вельмі лёгка (рабіць што-н.). Яму вучыцца як гарох малаціць.
Гарны Гродз.
Як гарох прадаўшы спаць. Вельмі моцна. Сьпіць увесь дзень як гарох прадаўшы.
Правыя Масты Маст. Мне тут работы па горло, а ён сьпіць як гарох прадаўшы. Каменка
Бераст. А дзет мой сьпіць як гарох прадаўшы. Каменка Шчуч.
Як гарох пры дарозе. 1. жыць. Ненадзейна, неспакойна. Жыў як гарох пры дарозе.
Стары чалавек нікому не патрэбны. Баруны Ашм. (ДМГ, 121). 2. жыць, застацца і пад.
Адзінока, без догляду. Ты знаеш, я засталася зусім адна, як той гарох пры дарозе.
Радзюкі Навагр. Чаго ты тут сядзіш як гарох пры дарозе? Бершты Шчуч
Дадатковыя словы
адяда
16 👁