ГАРОХАМ. Як (што) гарохам аб сценку (аб сцену) каму. Няўхв. Нічога не даходзіць
да каго-н., не дзейнічае на каго-н. Колькі я табе ўжо казала, ідзі да дохтара, а табе як
гарохам ап сьценку. Раклевічы Дзятл. Як гарохам аб сценку. Ваверка Лід. (ППФВ, 73;
МСГВ, 617). Як гарохам аб сценку. Трычы Гродз. (СНМ, 196). Табе гавары – што гарохам
ап сьцену. Стары Дворац Бераст. Вар. як (што) гарох (гарохам) аб сценку (аб сцену).
ГАРОХУ. Засыпаць троху гароху каму. Лёгка пакараць каго-н. Мусі табе бацька
засыпаў троху гароху, што вушы чырвоныя, як у рака. Ражанка Шчуч.
ГАРОЮ. Не за гарою. 1. Блізка. Не за гарою тая вёска, дзе яны раней жылі. Скідзель
Гродз. 2. Хутка. Ты глядзі, лета не за гарою, скора казьба пачнецца. Шылавічы Сл.
(СГВ, 600).
ГАРУ. Абысці гару. Пазбегнуць таго, што можа выклікаць непрыемнасць. Ні
засварвайся ты зь імі, лепяй абыдзі гару, спакайней будзя. Скарбы Шчуч.
Гару звярнуць. Вельмі многа зрабіць. За дзень можна гару звярнуць. Хадзілоні
Шчуч.
Зацягнуць на Бэнаву гару. Пазбавіцца ад непатрэбнага. Ты сваю сявенку зацягні на
Бэнаву гару, бо цяпер сеялкі ёсьць. Чуркі Ашм. (СГВ, 591). ● Бэнава гара – мясцовы
мікратапонім.
На гару ваду насіць. Іран. Займацца пустой, малаэфектыўнай справай. Кінь ты гэту
работу! Шаруіш па паленцу тупой пілой, на гару ваду носіш. Заўтра папрашу ў калхозя
цыркулярку – як глядзіш папілуім дровы. Косцевічы Астр.
Як гару здуць, спушыць. Вельмі моцна. Нашу карову здула вечарам як гару. Куркежы
Бераст. Чалавек глыкае дульке, як некалі лён часалі, дульке – пыл такі быў; чалавека
спушыць як гару ад дульке. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-4, 554).
Як Магілянскую гару ўздула, разнесла і пад. Вельмі моцна. Кап цібе збэморыло як
Макгілянску гару. Круглікі Гродз. (СНМ, 58). ● Магілянская гара – мясцовы мікратапонім.
Як Шведскую гару разнесці і пад. Зневаж. Вельмі моцна (распухнуць). Кап цібе
разьнясло як Швецку гару, як ты панасіў мае дрова. Улезлы Ваўк. ● Шведская гара –
мясцовы мікратапонім.
ГАРУЧКА. Гаручка яго ведае. Няўхв. Невядома, няясна. Прыдзіць ні прыдзіць,
гаручка яго ведаіць. Косцевічы Астр. Вар. гарончка (гароншка, гароньшка, гарончыха,
гарончак, гаручка, гуроншка) яго (яе, іх) ведае (знае).
ГАРШКА. Ад гаршка два вяршка. Насмеш. Малы ростам, недаростак. Сам ад
гаршка два вяршка, а мне ўказвая. Мядзвінавічы Дзятл. Ды яго ад гаршка два вяршка.
Гарны Гродз. Якая ж ён ёй пара... Марына дзяўчына статная, высокая, а ён ад гаршка
два вяршка. Хрустава Свісл. Вар. ад гаршка два (тры) вяршка.
Ад гаршка не адрос. Іран. Малога росту, недаростак. Ад гаршка не адрос, а з
большымі хлопцамі водзіцца. Лагады Шчуч. Ці відзялі вы яго?!. Яшчэ ад гаршка не адрос,
а падае голас. Трокенікі Астр. Яшчэ ад гаршка ні адрос, а ўжэ кавалерыцца. Бабіна Гродз.
Яшчэ ад гаршка не адрос, а ўжо камандуя. Купіск Навагр. Яшчэ ад гаршка ні адрос, а
ўжэ вучыш. Новы Двор Свісл. Унё, ад гаршка не адрос, а чаго ад маці трэбуе. Закальное
Любан. Зусім малы некі, як кажуць, ад гаршка ні адрос. Верцялішкі Гродз.
Ад гаршка тры вяршка. Насмеш. Малы ростам, недаростак. Ад гаршка тры вяршка,
а біцца скача. Талькаўцы Ваўк. Вар. ад гаршка два (тры) вяршка.
ГАРШКАМІ. Як з гаршкамі ехаць. Іран. Вельмі марудна. Нешта ты едзяш як з
гаршкамі, пры такой язьдзе заснуць можно. Задвор'е Зэльв.
ГАРШКІ. Гаршкі перамываць каму. Няўхв. Абгаворваць каго-н. Цэлы дзень стаіць
з бабамі на вуліцы дый гаршкі людзям перамывая. Замасцяны Шчуч.
ГАРШКУ. Як у гаршку парыць і пад. Вельмі. Пра вельмі цёплае і душнае надвор'е.
Ужэ колькі дзён парыць як у гаршку. Куркежы Бераст. Сёдня, мусі, будзя дошч: с самаго
Дадатковыя словы
задворе, збэмбрыло, надворе
13 👁