ранку парыць, як у гаршку. Бершты Шчуч. (ЗНС, 45). Од горач на дварэ. Як у гаршку варыць. Крывічы Зэльв. (СНМЗ, 35). Вар. як у гаршку (у сагане). ГАРШЧОК. Пад гаршчок. Від стрыжкі, прычоскі. Мужчыны валасэ патстрыгаюць пат польку, пад ёрш, жанчыны падрэзваюць валасэ пад гаршчок. Вострава Сл. (МСГВ, 333). Чыста ўсё ў гаршчок усыпаўшы. Бестурботна, спакойна, без хвалявання (паводзіць сябе). Цалюткі дзень спала цётка, чыста ўсё ў гаршчок усыпаўшы. Цыдовічы Гродз. ГАРШЧЭСНІКАХ. У гаршчэсніках. У пачатку хатняга памяшкання, каля дзвярэй ля парога. Не пусьцілі міне і ў хату. Паставілі ў гаршчэсніках. Трашчычы Карэл. ГАРЫ. З вялікай гары глядзець на каго. Няўхв. Звысоку, фанабэрыста, з пагардай ставіцца да каго-н. Пражыў у горадзі, дык цяпер на ўсіх зь вялікай гары глядзіць, ганаровы стаў. Ваўкавічы Навагр. Па гары хадзіць і (а) сонца не бачыць. Не заўважаць відавочнага, што знаходзіцца побач. Па гары ходзіш і сонца ні бачыш, а венік пат самым носам. Свіслач Гродз. Гэля ніколі дахаты яблыкаў з саду не прынясе, па гары ходзіць а сонца не бачыць. Канвелішкі Воран. (СГВ, 602). Стаяць на гары і сонца не бачыць. Не заўважаць відавочнага. А ён цёмля такі разява – стаіць на гарэ і сонца ні бачыць. Бершты Шчуч. ГАРЫЦЬ. Не гарыць. Няма ніякіх прычын спяшацца. А німа чаго рваць. Ні сёдня зробім, та заўтра – ні гарыць. Бабіна Гродз. Ні сьпяшайса, зробіш да Каляд, ні гарыць. Бершты Шчуч. Ні гарыць ні мокне ў каго. Няўхв. Хто-н. павольны, цельпукаваты, нехлямяжы. Наш зяць понця некі, а ні чалавек, у яго ні гарыць ні мокня, ідзе і сьпіць. Сухая Даліна Гродз. (СНМ, 111). ГАРЭЛКА. Велька гарэлка. Першы дзень вяселля. На велькай гарэлцы было шмат людзей. Купіск Навагр. ГАРЭХАМ. Адным гарэхам падзеліцца. Ухв. Вельмі добры, шчодры, чулы, спагадлівы. Такі хлопяц, што адным гарэхам падзеліцца, нічога ні пашкадуя. Новы Двор Свісл. Ганьдзя мне вечно ўсё дае, нічого ні шкадуя, адным гарэхам падзеліцца. Палаўкі Ваўк. Адным гарэхам падзеляцца. Жыровічы Сл. (ППФВ, 5). Калі да Стэпкі ні прыдзі, яна гатова табе ўсё аддаць, адным гарэхам падзеліцца. Ханявічы Свісл. Мой дзет Паўлюк (а ваш ужэ прадзят будзя) што за чалавек быў!.. Усё аддасьць, што мая, гарэхам падзеліцца. Бабіна Гродз. Вар. адным арэхам (гарэхам) падзеліцца. ГАРЭШКІ. Гарэшкі шчыпаць. Дзіц. Ікаць. Ой, унучак, ты яшчэ ўсё гарэшкі шчыпаяш. Запі вадой, то перастаняш. Аляксандравічы Дзятл. ГАСЛА. Даць (пусціць) га´сла. Паведаміць, распаўсюдзіць звесткі. Дзяжурны замеціў і доў гасла па ціліфоні, што пажар, кап быстрэй ехалі. Мацюкі Шчуч. Пусьцілі гасло, што ён разводнік, а ці проўда, хто яго зная. Бабіна Гродз. ГАСПАДЫНЯ. Сама сабе гаспадыня. Самастойная, незалежная ні ад кога жанчына. А я ў іхнія вульлі тожа не палезу. Тут сама сабе гаспадыня. Дзьверы аччыніла – і на вуліцы, на сонейку пасядзіш. А там не дамы, а вульлі. Баруны Ашм. (ДМГ, 121). ГАЎ. Ні гаў ні кукарэку не мець. Нічога. Пра жывёлу ў гаспадарцы. Нашы настаўнікі ніякай жывіны ні маюць, ні гаў ні кукарэку. Выгода Астр. (СГВ, 601). Ні гаў ні мяў ні кукарэку ад каго. Ніякіх звестак ад каго-н. Як паехаў на тую вярбоўку, то ні гаў ні мяў ні кукарэку, і ціпер ніхто ні ведая, дзе ён. Вясея Слуц. ГАЎКАЕ. Аж гаўкае. Ухв. Вельмі чыстае, прыгожае, прывабнае што-н. Во хату выцацкаваў!.. Аж гаўкае!.. А выкрасіў, а выгляваў. Гнесічы Навагр. На ёй заўша [заўсёды] ўсё аж гаўкае, такая акуратна. Задвор'е Зэльв. А красіва, а прыветна!.. А гаворкі той як вады! А сукеначка на ёй аж гаўкая! Ну, усё – адным словам. Каменка Шчуч. А кавёр які, ты паглядзі, аж гаўкае. Макараўцы Бераст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе
10 👁