ГАЎКАЛА. Заткнуць гаўкала. Груб. Замоўкнуць. Заткні гаўкала, кажу! Раўбіцк
Пруж.
ГАЎНА. Гаўна не бачыў. Выкл. Грэбл. Катэгарычнае адмаўленне, ігнараванне чаго-н.
Ды ні думай ты пра гэто. Гаўна ні бачыў, знайшоў з-за каго нярвавацца, плюнь на яе і
забуцьса. Бабіна Гродз.
ГАЎНО. Гаўно конска. Лаянк. Кепскі чалавек. Адыдзі ад міне, гаўно конско, ба зара
заробіш у храпу! Новая Руда Гродз.
Гаўно ў шлейках. Абразл. Кепскі чалавек. Ах ты гаўно ў шлейках!.. Вучыць міне
здумаў... Я цібе зарас навучу!.. Хамуты Гродз.
Сільны цягаць гаўно з Вільны. Іран.-груб. Які толькі на словах спраўны, дзелавы,
спрытны. Ты толькі кажыш, што можыш зрабіць, а як да справы, то сільны цягаць гаўно
з Вільны. Стадольнікі Ашм.
Як гаўно ў пролубцы круціцца. Груб. Пастаянна, несупынна. Ды сьпі ты ўжо, а то
круцісься як гаўно ў пролубцы. Астравец Астр.
ГАЎНЯК. Як гаўняк на сенажаці абрасці. Іран. Вельмі (абрасці). Пра нябрыты твар.
– Ну ты й аброс як гаўняк на сенажаці. – Ну й добро, міне хоць куры драпаць ні будуць.
Амбілеўцы Шчуч. Трэба пабрыцца, а то аброс як гаўняк на сенажаці. Падбершты Шчуч.
ГАЎРЫЛА. Не адзін Гаўрыла ў Полацку. Не адзінкавы, ёсць і іншыя падобныя. Ні
адзін ты такі, што ні разумеяш, ты ні адзін Гаўрыла ў Полацку. Каменка Шчуч.
ГАЎЦА. Гаўца аблезлая. Зневаж. Кепскі чалавек. Ах ты, гаўца аблезлая! Няверавічы
Ваўк.
Гаўца прыблудная. Няўхв. Чалавек, які заблытаўся, збіўся з правільнага жыццёвага
шляху. Эх ты, гаўца прыблудная, ці ні я табе парадзіў зьмяніць работу. Ні можа нідзе
ўлаткавацца, лазіць як авечка прыблудная.Алекшыцы Бераст.
Дурная гаўца. Зневаж. Неразумны, бесталковы чалавек. А гэта дурная гаўца чаго
прэцца? Грошы лішнія мая? Старына Маст.
ГАЦІ. Драцца як старыя га´ці. Асудж. Вельмі гучна, рэзка, непрыемна для слыху
крычаць, лямантаваць і пад. Што ты дзярэсься на ўсю вуліцу як старыя гаці?! Мы ш яшчэ
ні паглохлі. Касцяні Сл. ● Гаці – штаны.
Як саламонавы гаці мудры, мудрэц. Вельмі (мудры). Ты такі мудрэц як саламонавы
гаці. Жылі Іўеў. (СПЗБ-1, 437).
Як старыя гаці разысціся. Іран. Вельмі, надзвычай (разысціся). Разышліся як старыя
гаці. Залескія Воран. (ППФВ, 54).
ГАЦЬ. Хоць гаць гаці чаго. Вельмі многа чаго-н. У іх жа гэтых грошай хоць гаць
гаці. Вераб'і Астр. Хоць гаць гаці. Ланявічы Гродз. (СНМ, 195).
ГАЧАХ. Стаяць у гачах. Прысутнічаць ва ўяўленні. Мрэц так і стаіць у гачах, баюсо
на двор выходзіць. Рудавіцы Гродз. (СНМ, 88). Вар. стаяць у вачах (у гачах).
ГАЧЭЙ. З гачэй іскры пасыпаліся ў каго. У каго-н. моцна замітусілася ў вачах ад
падзення, удару. Так рагануў [упаў, ударыўся], што з гачэй іскры пасыпаліса, думаў – ні
ўстану. Капцёўка Гродз. (СНМ, 119).
ГВАЗДЗІ. З'еш тры гваздзі. Груб. Грубае пажаданне, патрабаванне замоўкнуць.
Хваціць ужэ гаварыць, зьеш тры гвазьдзі. Ганчары Свісл.
ГВАЛТ. На гвалт. 1. трэба. Вельмі, абавязкова. Мне на гвалт трэба да віцінара
[ветэрынара] дастацца: на паршука нека зараза напала, высыпало чырвонымі плямамі.
Бабіна Гродз. 2. Нягледзячы ні на што. Ні слухая, што я кажу, на гвалт давай ёй тыя
лейца. Бабіна Гродз. «На гвалт малы, стары выходзь!» – так выганялі ў час паншчыны
на работу. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-1, 438).
Срай-гвалт. Няўхв. Вялікі шум, вэрхал, паніка. Што тут за срай-гвалт?! Ану
пасьціхайця я вам сказала! Стокі Свісл. А Божа, што там рабіласо – крык, шум, срай-
гвалт! Бабіна Гродз
Дадатковыя словы
верабі, зеш
11 👁