Хоць гвалт крычы. Выкл. Выказванне адчаю, безвыходнасці, бяссілля. І што гэта
за дзеці ўдаліся, ні слухаюць хоць гвалт крычы. Бабінск Іўеў.
ГВОЗДЗІ. Хоць гвоздзі забівай хлеб. Скеп. Вельмі цвёрды, чэрствы. Хлеп такі
чэрствы, хоць гвозьдзі забівай. Лойкі Гродз.
ГВОЗДЗІК. Як гвоздзік сядзець. Ціха, непрыкметна, нерухома. Але ўжо як пайду на
сабраньне, так я сяджу як гвоздзік, каб быць у курсі дзела. Ятвезь Карэл. (ХБД, 204).
ГВЯЗДУ. Гвязду з неба схапіць. Дасягнуць чаго-н. выдатнага, выключнага,
неверагоднага. Думая, што гвязду зь неба схапіла, а ў нас такога дабра хватая. Бастуны
Воран.
ГВЯЗДЫ. З-пад цёмнай гвя´зды гульт. Няўхв. Несусветны (гультай). Нічога ні хоча
рабіць, гульт с-пад цёмнай гвязды. Рэпанавічы Бераст. Ну такі ш ужэ завала, пальцам ні
варухне, каб зрабіць што, – гульт с-пад цёмнай гвязды. Каменка Шчуч. ● Параўн. польск.
spod ciemnej gwiazdy 'найгоршы, самы што ні на ёсць'.
ГЕГНІ. Задраць ге´гні. Няўхв. 1. Адпачываць лежачы, спаць. Гэта ш вун задраў гегні,
і папробуй яго падымі, а ты от душыся з гэтым хазяйство´м. Заборцы Астр. 2. Здохнуць.
Калі так карміць будзяш, то і гегні задраць можа твой паршук. Алекшыцы Бераст.
● Гегні – рыбалоўная снасць з драўлянай асновай у выглядзе палазоў. Параўн. літ. gěgnes
'тс' (таксама перан. 'падкаленкі', 'ногі').
ГЕКТАР. Гектар саду і грамафон ззаду. Іран. Вельмі бедная гаспадарка. Гэта ні
калгас, а гектар саду і грамафон ззаду. Кукалкі Ваўк.
ГЕНРЫКА. Ге´нрыка скакаць. Няўхв. Сварыцца. Прышла да міне і пачала генрыка
скакаць, чуць с кулакамі ні лезя. Ну, думаю, зарас я табе наскачу. Як атчахвосьціла, як
дала, як дала ёй – пашла с хаты як з вуды. Харосіца Навагр. ● Генрык – назва народнага
танца.
ГЕРГАЎКА. Як гергаўка скупы. Вельмі. Скупы, як гергаўка. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-1,
440). ● Гергаўка – крэмень; параўн. літ. gérgužė, gargãžė 'крамяністы камень; вельмі
цвёрды прадмет'.
ГЕРОЙ. Герой з калом да жабы. Іран. Смелы, самаўпэўнены толькі на словах. Ай, не
хваліся ты, усе ведаюць, што ты герой с калом да жабы. Ганчары Лід.
Герой пагарэлага тэатра. Зневаж. Выхваляка. Што ты брэшаш, нідзе ты не быў, у
хаце сядзеў цэлы дзень. У горад ён ездзіў! Герой пагарэлага тэатра. Бярозаўка Лід.
(ДСГБ, 59).
Герой свінні старой. Зневаж. Выхваляка. Такі ўжо выхваляка, найшоў чым
выстаўляцца. Адным словам, гірой сьвіні старой. Крупава Лід. (Хітр., 60).
ГІБЕЛІ. Да гібелі. Вельмі многа. У гэтум гаду алычэ да гібелі. Багушоўка Гродз.
Грыбоў у нас у лесе да гібялі, адно каб быў час. Шылавічы Сл. (СГВ, 586).
ГІВЕР. Даць у гі´вер каму. Груб. Пабіць, пакараць каго-н. Зарас як дам у гівяр, то
будзеш ведаць. Ігнаткаўцы Лід. (СГВ, 113). ● Гівер (ківер) – высокі галаўны ўбор, які
насілі ў еўрапейскіх арміях у ХVІІІ–ХІХ ст.
У гівер гнаць. Груб. Груба, з лаянкай ці пабоямі (гнаць, выганяць, праганяць каго-н.).
А маго апівоша, як прыдзя, гані ў гівяр, ні глядзі, што сваяк. Падбалоцце Зэльв.
ГІВЕРА. Гівера залупіўшы бегаць, насіцца і пад. Асудж. Безупынна. Носіцца гівяра
залупіўшы. Пачарнейкі Свісл.
ГІГАВІЦУ. Гі´гавіцу напхаць. Няўхв. Паесці, наесціся. Яна ўжэ гігавіцу напхала ды
сьпіць сабе. Струга Маст. ● Гігавіца – утварэнне ад гукапераймальнага гі-гі. Параўн.
дзеяслоў гігікаць.
ГІЗ. Гіз напаў на каго. Няўхв. 1. Хто-н. паводзіць сябе неспакойна, нервуецца, псіхуе.
Бачыця, на яго ўжэ гіз напаў, ужэ завёўся. Ні любіць, як праўду пра яго гаворыш. Гнесічы
Навагр. Гіз напаў – гэта псіхаваць пачаў. Шчорсы Навагр. 2. Хто-н. дурэе, сваволіць
8 👁