звычайна пра дзяцей). Дзіця ўжо як дурэя, ды кажуць: от на цібе ўжо гіз напаў. Балотца Навагр. ● Гіз – муха-сляпень; гізаванне. ГІЗІ. Вытрашчыць г´ізі. Груб. Доўга глядзець. Што вытрашчыў гізі? Куляшы Шчуч. (СГВ, 113). ГІЗУНТЫ. Усе гізунты дастаць з каго. Няўхв. Моцна здекавацца з каго-н., надакучыць, дапячы каму-н. Усе гізунты з мацяры дастаў, пакуль купіла яна яму тыя штаны. Чураі Дзятл. ● Гізунты – здароўе; параўн ням. gesund 'здаровы'. ГІЛОС. Гілос напаў на каго. Няўхв. Хто-н. паводзіць сябе неспакойна. От гілос тут на цібе напоў! Сяць, аспакойса, а то зара я цібе ўсьміру. Бершты Шчуч. (ЗНС, 41). ● Гілос – сляпні, авадні; параўн. літ. gyliùs 'тс'. ГІМАЛАІ. На Гімалаі адправіць каго. Гумар. Забіць, умярцвіць. Сала ў хаці ўжэ ні грама, трэба, мусіць, нашу рабеньку сьвіньку на Гімалаі атправіць. Дарагляны Маст. ГІТЛЕРА. Як у Гітлера. Гумар. 1. планаў. Вельмі шмат, мноства. У Зоські планаў як у Гітляра, ёй кап пры начальстві рабіць, мо й добра было п. Асіпаўцы Воран. 2. планы. Вельмі вялікія. Ты што-нібуць адно зрабі, і то рада будзяш, а то ў цібе планы як у Гітляра. Бабіна Гродз. ГІТЛЯ. Гі´тля нямецкая. Абразл., лаянк. Кепскі чалавек. Ах ты гітля німецкая! Як ты мне ўелася ў косьці! Ходараўцы Лід. ГІХАР. На гі´хар рабіць. Абы-як, неакуратна. Зараз, брат, усё робіцца на гіхар, абы хутчэй, абы больш. Батароўка Гродз. (СНМ, 38). ГЛАДКА. Гладка сцеле цвёрда спаць. Няўхв. Знешне ветлівы, далікатны, а спадцішка робіць ці можа зрабіць каму-н. шкоду, непрыемнасць. Але ж і ластаман, глатко сцеле цвёрдо спаць, як той казаў. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 79). Вар. мякка (гладка) сцеле ды цвёрда спаць. ГЛІНЫ. Намясіць гліны. Няўхв. Сваімі дзеяннямі, размовамі нашкодзіць, выклікаць непрыемнасць, лішнія клопаты. Намясіла ты гліны сваім языком, усе ціпер на нас коса глядзяць. Асіпаўцы Воран. ГЛОВЕ. Няма ніц у глове ў каго. Зневаж. Хто-н. неразумны. Няма ніц у глове, за бясцэнанк прадаў. Алекшыцы Бераст. ● Параўн. польск. nic 'нічога', glowa 'галава'. ГЛОВУ. Глову задраўшы хадзіць. Няўхв. Ганарліва. Робіць у газе, добра палучая, то ходзіць глову задраўшы. Шашкі Воран. ГЛОВЫ. Ні гловы ні мовы. Няўхв. 1. у каго. Хто-н. няўдалы, някемлівы, нерашучы, негаваркі. Знашлі каго сватам браць, у яго ні гловы ні мовы. Ці ўжэ лепшых ні нашлосо? Старына Маст. І што яна ў ім знайшла? Ні гловы ні мовы. Ваўчуны Сл. У цябе няма ні гловы ні мовы. Як ты магла паехаць на нядзелю нічога нікому ні сказаўшы. Пеляса Воран. Зусім ні ўмея на людзях. Людзі адзін з другім гавораць, сьміюцца, а гэта – ні гловы ні мовы. Бабіна Гродз. 2. Не размаўляць, не жадаць заводзіць гаворку. Не пазычыла Зосьцы вясною бульбы дымнай, дык па сёняшні дзень ні гловы ні мовы.Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 65). Вар. ні гловы ні мовы; ні мовы ні гловы. ГЛОТКУ. Дзерці глотку. Груб. Крычаць. Маўчоў бы, як вінаваты, а то яшчэ дзярэ глотку. Бабіна Гродз. Чаго дзярэш глотку? Верцялішкі Гродз. ГЛУЗДАМІ. Варушыць глуздамі. Думаць, кумекаць. Ты мусі спаў, бо зусім нешто ні варушыш глуздамі, гаворыш абы-што. Рудзевічы Зэльв. Паварушы лепш сваімі глуздамі, нясеш немаведама што. Суботнікі Іўеў. ● Глузды – розум, развага. ГЛУЗДОЎ. Глуздоў не стала ў каго. Няўхв. Хто-н. пачаў думаць, дзейнічаць неразумна. Аб чым ты думаў, ці ў цябе глуздоў ні стала? Сімакова Карэл. (МСГВ, 121). ГЛУЗДУ. З глузду з'ехаць. Асудж. Здурнець, паводзіць сябе неразумна. З глузду з'ехаў. Лойкі Гродз. Што ты пляцеш, такога быць ні можа, ты хіба з глузду зьехаў?! Задварані Свісл. Ты што з глузду зьехаў, нарабіў чорт знае што! Крапіўніца Свісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехаць, зехаў
9 👁