Вычаўпая сам ні ведая што, мабыць, з глузду з'ехаў. Пушчыкі Свісл. (СРЛГ, 28). Усёроўна ты як з глузду з'ехаў. Канвелішкі Воран. Ты што сёньня з глузду зьехаў, ці якой табе тут халеры?! Каменка Шчуч. Хіба ты ўжо зусім з глузду зъехаў, хто так робіць, як ты? Вострава Зэльв. Ён зусім з глузду з'ехаў. Любча Навагр. Што ты з глузду з'ехаў ці што!? Азярніца Сл. Ты што, з глузду зьехаў, што ты гаворыш!? Моцевічы Лід. З глузду зьехаў ці што! Застадолле Карэл. Ты што з глузду зьехаў гэтулькі ўваліць грошай, ды было б за што! Радзюкі Навагр. А за што ён яе так лупцаваў? Ці ён з глузду з'ехаў, ці можа сьвякроў, прайдроха гэтая, чаго нагаварыла? Любча Навагр. (СБНФ, 105). ГЛУЗДЫ. Глузды адсохлі ў каго. Няўхв. Хто-н. стаў вельмі няпомлівы. У цябе ўжэ зусім глузды атсохлі, ні помніш, што робіш. Нягневічы Навагр. ГЛУПАСЦЬ. У самую глупасць. У самы глухі начны час: з нуля да дзвюх гадзін ночы. Ішоў дахаты ноччу ў самую глупасьць. Заброддзе Слуц. ● Паводле вераванняў, у гэты час найбольш актыўна паводзяць сябе чэрці і ўсякая нечысць. ГЛУХІ. Як глухі да точкі прывязацца. Насмеш. Настойліва неадчэпна (прычапіцца, прывязацца да каго-н.). І чаго яму ад яе трэба? Зноў стары прывязаўся да яе як глухі да точкі – грай ды грай. Цыдовічы Гродз. ● Точка – радыёрэпрадуктар. ГЛУХОМУ. Глухому песні спяваць. Скеп. Выконваць бессэнсоўную, бескарысную працу. І ні ўгаворвай. Лепш глухому песьні сьпяваць, чым с табой у магазін ісьці. Ранявічы Свісл. ГЛЫКНІ. Хоць глыкні каго. Жарт.-ухв. Вельмі сімпатычны, прыгожы хто-н. Маладыя такія хлопцы, хоць ты іх глыкні. Пугачы Шчуч. ● Глыкнуць – глытнуць. ГЛЯДЗЕЦЬ. Глядзець нельга на каго. Няўхв. Хто-н. страшны, брыдкі, непрыемны, сваім выглядам выклікае пачуццё расчаравання. Мусіць, у нашай вёсцы адна такая хлюндра, і ня робіць нідзе, і глядзець на яе нельга, такая брудная. Саленікі Карэл. (СГВ, 529). Глядзець няма на што. Няўхв. Кепскі, нязначны, непрыемны, сваім выглядам выклікае пачуццё расчаравання. Ні вымыў, тулькі расквэцаў грась па падлозі, глядзець німа на што. Верцялішкі Гродз. (СНМ, 121). Выбіраў-выбіраў мой сын сабе дзеўку, а выбраў пару, што няма на што глядзець, з вялікага гурту выбраў курту. Міхайлаўшчына Ашм. (СГВ, 637). Здурэла, ужэ і яна зрабіла мандуляцыю, глядзець німа на што. Пагараны Гродз. (СНМ-2, 130). ГНОЙ. Несці сябе як гной на вілах. Іран.-няўхв. Трымацца высакамерна, ганарліва. Усё жыцьцё толькі сябе й шанавала, нясла сібе як гной на вілах, вот і жыве адна ціпер. Зэльва Зэльв. ГНОЮ. Ні гною ні лою з каго, з чаго. Ніякай карысці (няма, не будзе з каго-, чаго-н.). А што з гэтаго сена, калі яно ў вадзе плавая? Ні гною ні лою. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 53). З гэтага парасяці ні гною ні лою ні будзя, закалоць яго ці прадаць трэба. Клінчаны Гродз. (ЗНФ, 53). ГНЭБЫ. Гнэбы раскінуць. Грэбл. Рассесціся, разваліцца. Чаго гнэбы раскінуў?! Ні адзін можа тут сядзіш, трэба і другім сесьці. Караліна Зэльв. ГОГАЛЕМ. Хадзіць гогалем. Быць самаўпэўненым, бравым, зухаватым. Яна дзеўка ганаровая, ходзіць гогалем, абы-каго да сябе не падпусьціць. Навасады Навагр. У хаці ён гогалям ходзіць, а дзе трэбо паказаць сябе, та згнэмбіцца, ні пазнаяш яго. Гарны Гродз. (СНМ, 59). ГОД. Адкасіць пад Новы год каму. Гумар. Аддзячыць невядома калі, а можа, і ніколі. Дзякую, што памох! Ні пяражывай, у даўгу ні застануся, аткашу пад Новы гот. Пеляса Воран. Выйсці з год. Дажыць да ўзросту, калі ўжо складана выйсці замуж, ажаніцца. Дачка ў яго інсцітут закончыла, настаўніцай працуя ў школе і добрая такая, але ш выйшла з гот дзяўчына, ня замужам. Граўжышкі Ашм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехаў
4 👁