Год па году. З цягам часу, паступова. Помню, ні ўмеў плуга паставіць, адной кабылай гароў. Гэдак памалу навучыўся. Касіць ні ўмеў, касы кляпаць. Год па году – навучыўся. Старынкі Шчуч. (ДМГ, 59). З малых год. З маленства. Мой бацька з малых год на кані. Руда Яварская Дзятл. Той год. Летась. Клубніку я толькі той гот пасадзіла, а смуродзіну й ня помню калі. Балотца Навагр. ГОДЗІ. Ды (дый) годзі. Ужываецца ў значэнні сцвярджальнай, узмацняльнай часціцы. Каб ён ні плёнтаўса так, та чалавекам быў бы, а так – валацуга ды годзі. Кашэўнікі Гродз. (СНМ, 110). Кілавачэ вы ўсе, дый годзі, нікудышнія людзі. Рагачы Гродз. (СНМ, 69). Прычапілася нейкая глухата ды годзі. Шчорсы Навагр. (МСГВ, 121). Мужлан дый годзі, ён нікого ні паважае – ні старого, ні малого. Лапенкі Гродз. (СНМ-2, 136). Наконт тых грошай, браток, ні пытай, прапалі дый годзі. Лойкі Гродз. (СНМ-2, 143). Партач дый годзі, за што ні возьмяцца, та ўсё спартоліць, запсуе. Віцькі Гродз. (СНМ-2, 166). Шалапут ты, дый годзі, куды табе раўняцца да другіх хлопцаў. Агароднікі Гродз. (СНМ-2, 261). Ахламон ты дый годзі, нідзе ты ні быў, нічого ні бачыў. Саволеўка Гродз. (СНМ-2, 17). Па самае годзі спадніца. Іран. Вельмі кароткая. Гэта ш і мода ціпер пашла! Такія ўжэ спадніцы кароткія, па самае годзі. Відно, скуль ногі растуць. Стокі Свісл. ГОДУ. Аднаго году. Аднойчы. Аднаго году далі кватэру. Шчорсы Навагр. Без году нядзеля. Зусім нядоўга, кароткі час. Бес году нядзеля тут, а ўжэ свае параткі наводзіць. Шынкаўцы Шчуч. Пабыў мой чалавек брыгадзірам бяз году нядзеля і кінуў. Караняты Астр. (СГВ, 578). ГОЛА. Гола-боса у каго. Нічога няма. Пра беднасць, адсутнасць матэрыяльнага дастатку. Як пачыналі жыць пасьля вайны, дык голо-босо было, вады зачэрпаць ні было чым. Купіск Навагр. Што ты зь іх возьміш, у іх і там гола-боса. Трокенікі Астр. ГОЛАВАХ. На голавах стаяць. Няўхв. Сваволіць, дурэць, рабіць што захочацца. Толькі настаўніца с класа выйдзя, та мы чуць на голавах ні стаім. Баброўнікі Свісл. Вар. на галаве (на галовах, на голавах) стаяць (станавіцца, хадзіць, скакаць). На голавах хадзіць. Няўхв. Сваволіць, дурэць, рабіць што захочацца. Чаго вы на голавах ходзіце, не можаце вы спакойна пасядзець! Дзям'янаўцы Дзятл. Тне гармонік на ўсю хату, а яны аж на голавах ходзяць, скачуць. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 144). Вар. на галаве (на галовах, на голавах) стаяць (станавіцца, хадзіць, скакаць). ГОЛАВУ. Адурыць голаву. Няўхв. Надакучыць дробязнымі, пустымі размовамі. Досі ўжэ гайсаць, марш на гуліцу! Адурылі зусім голаву. Бершты Шчуч. (ЗНС, 41). Вар. адурыць галаву (голаву, голаў). Браць у голаву. Моцна хвалявацца, непакоіцца, перажываць. Ні бяры ты ў голаву, усё будзе добра. Моцевічы Лід. Шыферу трэбо дастаць на хлеў, а гэты лежабок і ў голаву сабе ні бярэ. Лікоўка Гродз. (СНМ-2, 122). Вар. браць у галаву (у голаву, у голаў). Дурыць голаву каму. Няўхв. Надакучаць дробязнымі, пустымі размовамі. Што ты пірындзіш, дурыш голаву людзям? Рацічы Гродз. (СНМ, 110). Вар. дурыць галаву (голаву, голаў). Намыліць голаву каму. Моцна прабраць каго-н., выгаварыць з дакорам. Чамусьці зазлаваў на мяне, як сустрэў, моцно намыліў голаву. Хвалава Карэл. Прыйсці ў голаву. Раптоўна, выпадкова з'явіцца ў свядомасці. Пра думку, ідэю. Што ты пляцеш, што прыйшло ў голаву?! Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-4, 25). Вар. прыйсці ў галаву (у голаву, у голаў). Тлуміць голаву каму. Няўхв. Надакучваць глупствам, чапляцца да каго-н. з дробязямі. Ад'яда, дай спакойно пасядзець, не тлумі мне голаву. Юкавічы Івац. (ДСК, 20). У голаву ўлезці каму. Неадчэпна і міжвольна ўзнікнуць у свядомасці. Гэта куды цібе шайтан нясе, табе што ў голаву ўлезло? Клачкі Гродз. (СНМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адяда, дзямянаўцы, зявіцца
5 👁