Убіць сабе ў голаву што. Умацавацца ў якой-н. думцы, намеры, цвёрда трымацца
чаго-н. Дзеўкай я малая была, та ўбіла сабе ў голаву, што нікрасіва. Хлопцаў ні мела.
Ранявічы Свісл. (ДМГ, 10). Вар. убіць сабе ў галаву (у голаву).
Улажыць у голаву каму. Настойліва пераканаць каго-н. Гэтаму паўдурку цэлы дзень
трэба гаварыць і ня ўложыш у голаву нічога. Купіск Навагр. (НС-ць, 45).
ГОЛАВЫ. За голавы брацца. Моцна дзівіцца, уражвацца. Як пачаў чвэрыць, та мы
за голавы браліса, як можно так глатко дурыць людзей. Клачкі Гродз. (СНМ, 163).
Трупья голавы. Эмолема з выявай чалавечага чэрапа. Это было самая страшная,
када атступалі немцы. Эта былі на этых шапках такія трупья голавы. Мы дажэ не
знаем, што там было нарысовано на тых шапках. Навасёлкі Гродз. (ДМГ, 220).
ГОЛАГА. Парадаваць голага крапівой. Няўхв. Сваім паведамленнем, навінамі
выклікаць у каго-н. непрыемныя пачуцці, адмоўную рэакцыю. Прыбегла хваліцца, што
брат сь цюрмы прышоў, парадавала голага крапівой. Зноў будзя выбрыкі свае выкідваць.
Аляксандраўшчына Зэльв.
Як голага брыць. Вельмі лёгка, проста (зрабіць што-н.). А што тут рабіць... Гэту
межу апкасіць як голаго брыць. Гнесічы Навагр.
ГОЛАМУ. Як (што) голаму за пазуху даць, узяць і пад. Іран. Зусім нічога не (даць,
узяць і пад.). Ні слухайця вы яго! Надаваў ён мне што голаму за пазуху. Савічы Шчуч.
(ЗНФ, 81). Нічога ён ні верня! Вазьмеш ты ў яго як голаму за пазуху. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 81). Узяць узяла, а аддаваць ні хоча. Палучыш зь яе што голаму за пазуху. Місявічы
Воран. (ЗНФ, 81).
ГОЛАС. Ва ўвесь голас крычаць і пад. Вельмі моцна. Не крычы ва ўвесь голас.
Старыя Паддубы Шчуч.
Кінуцца ў голас. Голасна заплакаць. Калі хавалі Зоінага сына, то Зоя так кінулася ў
голас, што хай Бох крыя-ратуя. Глядневічы Ваўк. Мусі зноў дурань Сцяпанавых біўся, бо
я чула, як яна аш кінулася ў голас. Стукалы Маст. (СГВ, 595). Ат такой бяды жанчына
кінулася ў голас. Свіслач Гродз. О Божачкі! Як кінулася яна ў голас, так чуць успакоілі.
Рамашкі Шчуч. Як пачула яна пра сваё гора, зразу ш у голас кінулася, суцешыць ні маглі.
Шылавічы Сл.
Падаваць голас. Азывацца, аказвацца. Падаваць голас. Нагародавічы Дзятл.
(МСГВ, 604). Хадзіла па лесі, доўго клікала Жучку. Ужэ цямнець пачало, та падала голас,
адзін рас рыкнула. Бабіна Гродз.
У адзін голас гаварыць, казаць, прасіць і пад. Адначасова, разам. Я толькі на дошцы
заданьне пісаць, а вучні ў адзін голас пачалі прасіць, кап не задавала дадому нічога. Слонім
Сл. У адзін голас цьвярдзілі, што рок будзе мокры, а зноў – во як усё павысыхало. Копанькі
Гродз. (СНМ-2, 254).
У голас кінуцца. Гл. кінуцца ў голас.
ГОЛАСАМ. Немым голасам крычаць, плакаць і пад. Вельмі моцна. Як Самохіна
сварылася з Марыляй, то выла немым голасам. Ханявічы. Свісл. Ну чаго крычыш немым
голасам, ні можаш спакойна сказаць?! Ганчары Свісл. Як вялі на растрэл, та Маня
плакала немым голасам. Бабіна Гродз.
ГОЛАСУ. Голасу не мець. Быць прыніжаным, нявартасным. Іван – пунця ні мужык,
яго жонка ўсім кіруя, а ён і голасу ніякаго ні мая. Свіслач Гродз. (СНМ, 116).
ГОЛАЎ. Браць у голаў. 1. Моцна хвалявацца, непакоіцца, перажываць. Ды не бяры
ты ў голаў – хай гавораць. Пескі Маст. Матуля, ні бяры ўсё ў голаў. Дзянісава Дзятл.
Бярэш усё ў голаў, затым ні сьпіш ночамі. Ашмянцы Шчуч. Навошта трэбыло табе так
браць у голаў. Глядневічы Ваўк. От добры быў хлопяц, але з-за гэтай Наташы трэба ж
было яму так браць у голаў, што аж захварэў. Кухары Маст. (СГВ, 580). І ў голаў не
браць. Трычы Гродз. (СНМ, 187). 2. Засвойваць, запамінаць. Я і ў голаў ні брала гэту
Дадатковыя словы
эмблема
3 👁