навуку. Праходзіла два года і распісацца ні ўмела. Гарнастаевічы Свісл. (ДМГ, 8).
Вар. браць у галаву (у голаву, у голаў).
Голаў аб'есці каму. Няўхв. Вельмі моцна надакучыць. Кап хучэй ужэ гэтыя
студэнты выбраліся ад міне, як яны мне надаелі, яны ўжэ голаў мне аб'елі! Стокі Свісл.
Голаў адурыць каму. Няўхв. Надакучыць дробязнымі, пустымі размовамі. За цэлы
дзень гэтыя дзеці голаў мне адурылі. Мікелеўшчына Маст. (ПМГ, 101). За цэлы дзень мне
гэтыя шурцы голаў адурылі, але куды ад іх падзенешса. Адэльск Гродз. (СНМ, 172).
Гэтыя патшыванцы голаў адурылі, рады з імі німа. Бакуны Гродз. (СНМ-2, 160).
Вар. адурыць галаву (голаву, голаў).
Голаў заварочваць чым. Абцяжарваць сябе думкамі, клопатамі пра што-н. Німа чаго
голаў заварочваць гэтай паліцікай, ляпей во думай, як дзіцей накарміць і адзець. Бабіна
Гродз. Вар. галаву (голаў) заварочваць.
Голаў задраўшы бегчы і пад. Вельмі хутка, не выбіраючы даргі. Глядзі, бо зваліся, а
то ляціш голаў задраўшы і пад ногі ні глядзіш нават. Пагранічны Бераст.
Голаў скруціць. Гл. скруціць голаў.
Даваць голаў на адрэз. З поўнай адказнасцю паручыцца за што-н. Даю голаў на
атрэс, што нічого ў цібе ні выйдзя. Агароднікі Дзятл. Вар. даваць галаву (голаў) на адрэз.
Даваць (даць) голаў на калодку. Браць на сябе поўную адказнасць за што-н.
З панядзелка кідаю курыць, даю голаў на калотку, што больш ні закуру. Бабіна Гродз.
– Даю голаў на калотку, што Маня сваю дачку за паляка ні аддасьць. – За каго ні бярыса,
нікуды яна ні падзеняцца. Старына Маст. Яна така, што дасць голаў на калотку: і ні
брала я, і ў вочы нават ні бачыла! Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 25). Вар. даваць (даць) галаву
(голаў) на калодку.
Дурыць голаў каму. Няўхв. Надакучаць дробязнымі, пустымі размовамі. Ні дуры мне
голаў, пляцеш абы-што. Ашмянцы Шчуч. Вар. дурыць галаву (голаву, голаў).
За голаў узяцца. Вельмі моцна здзівіўшыся, не ведаць, што рабіць, як сябе паводзіць.
Прыяжджаў алектрык правяраць шчоччык. Як паказаў мне, колькі я за сьвет заплаціць
павідна, та я за голаў узяласа. Дзе ш, пяць гот ні плачано. Бабіна Гродз. Вар. за вушы (за
голаў) узяцца.
Заварочваць голаў каму. Няўхв. 1. Знарок уводзіць у зман, падманваць каго-н. Што
ты мне голаў заварочваяш, бытто ўсё так добра абышлося? Я чула, што цібе міліцанер
аштрафаваў. Крапіўніца Свісл. (ЗНФ, 30). 2. Выклікаць у каго-н. пачуццё кахання,
сімпатыі; прывабліваць каго-н. Анной [адной] голаў заварочваў, а ціпер да другой
пяракінуўся. Галынка Зэльв. (ЗНФ, 30). Вар. заварочваць галаву (голаў).
Закруціць голаў каму. Няўхв. Выклікаць у каго-н. пачуццё кахання, сімпатыі;
прывабіць каго-н. Закруціла хлопцу голаў, а цяпер да другога перабегла. Вострава Зэльв.
Вар. закруціць галаву (голаў).
Збрысці ў (на) голаў каму. Няўхв. Раптоўна, выпадкова з'явіцца ў свядомасці. Што
яму зорыло ў голаў пакінуць старых бацькоў, сам ні ведаю. Сапоцкін Гродз. (СНМ, 57).
І што яму зорыло на голаў? Пруды Гродз. (МСГВ, 188).
Звінуць голаў. Няўхв. Затраціць многа сіл, часу, цярпення (шукаючы што-н., каго-н.).
Зьвінула голаў, пакуль гэтых патшыванцаў нашла. Старына Маст. Вар. звінуць галаву
(голаў).
Згубіць голаў. Збянтэжыцца, разгубіцца, ад хвалявання не ведаць, як сябе паводзіць.
Чаго голаў згубіў? Падумай лепш. Ашмянцы Шчуч.
Круціць голаў. Напружана думаць, стараючыся зразумець, разгадаць што-н. Ну вось,
зышоў на цэлы дзень, а ты круці голаў, дзе падзеўся. Крывічы Зэльв. Кіне шапку абы-дзе,
а тады круціць голаў, шукае. Батароўка Гродз. (СНМ-2, 8). Вар. ламаць (круціць) галаву
(голаў
Дадатковыя словы
абелі, абесці, збрыло, зявіцца
5 👁