Ламаць голаў. Напружана думаць, стараючыся зразумець, разгадаць што-н. І як цяпер туды даехаць, от і ламай голаў. Яблынька Дзятл. Вар. ламаць (круціць) галаву (голаў). Набраць у голаў. Надумацца, цвёрда ўнушыць сабе што-н, пераканаць сябе ў чым-н. Бедная Сарафіна, набрала ў голаў, што ўжэ ні вылячыцца. Кажды дзень плача, і ў Гродна ўжо ні хоча ехаць. Генюшы Навагр. Набраў нешто ў голаў, усё яму здаецца, што на гарэ нехто ходзіць, шастае. Кругляны Гродз. (СНМ-2, 263). Вар. набраць у галаву (у голаў). На п'яную голаў. У нецвярозым стане. Ты ні злуй, Ніна, на п'яну голаў ён гэта. Росцевічы Зэльв. Прыйсці ў голаў каму. Раптоўна, выпадкова з'явіцца ў свядомасці. Пра думку, ідэю і пад. От, нешто прышло ў голаў, і гаворыць абы гаварыў. Карозічы Гродз. (СНМ-2, 153). Вар. прыйсці ў галаву (у голаву, у голаў). Скруціць голаў. 1. Няўхв. Скалечыцца, загінуць. На гэтуй дарозі лёхка голаў скруціць. Ашмянцы Шчуч. Гэты курвель ні дзяцей, ні жонкі ні трымаўсо, пакуль голаў ні скруціў. Літвінкі Гродз. (СНМ, 76). 2. Закончыцца, мінуць. Пра мароз. Калі ўжэ гэты марос скруціць голаў? Цэлы месяц смаліць. Так надаело. Бабіна Гродз. Вар. скруціць галаву (голаў). У голаў браць. Гл. браць у голаў. У голаў даўоці каму. Асудж. Часта паўтараць што-н. каму-н. Даўбешка, што яму ў голаў ні даўбуць, нічого ні прыстае. Літвінкі Гродз. (СНМ-2, 61). У голаў заходзіць пра што. Думаецца пра што-н. Упярот і ў голаў ні заходзіла пра гэту сьмерць, а цяпер пра што шчэ думаць. Руда Яварская Дзятл. У голаў узяць. Гл. узяць у голаў. У голаў улезці каму. Няўхв. З'явіцца ў свядомасці каго-н. Як чалавек заняця мая, та ніякі дур яму ў голаў ні ўлезя. Радзевічы Гродз. (СНМ-2, 81). Убіць у голаў каму што. Пераканаць каго-н. у чым-н. Убі ты ж яму ў голаў, што баяцца німа чаго. Ашмянцы Шчуч. Ударыць у голаў каму што. Нечакана з'явіцца ў свядомасці каго-н. От ударыць чалавеку нешто дурное ў голаў – ён і вар'яцея. Чамяры Сл. (НЛ, 58). Узяць у голаў. Моцна перажываць, цвёрда ўнушыўшы сабе што-н., пераканаўшы сябе ў чым-н. Карова мая прыхварэла, а я ж, дурная, узяла ў голаў, та і сама тыдзень праляжала. Руда Яварская Дзятл. Зусім хлопяц змарнеў, нешто ў голаў узяў сабе, усе думае аб нечым. Дайлідкі Гродз. (СНМ-2, 91). Хоць голаў адатні каму. Выкл. Няўхв. Немагчыма пераканаць каго-н., растлумачыць каму-н. што-н. Пра ўпартага чалавека. А яму, мая ты мілянька, хоць голаў адатні, усё роўна за сваё. Паплаўцы Бераст. Хоць голаў мый чым. Гумар. Вельмі рэдкая (страва). Крупнік хоць голаў ім мый, столькі вады многа набухала. Ашмянцы Шчуч. ГОЛКІ. Хоць голкі збірай. Вельмі светла. Звычайна ўначы. Светла сёня, хоць голкі збірай. Індура Гродз. А ў хаці той відніна, хоць голкі зьбірай – такія вокна велькія робяць цяперака ў хатах. Савічы Зэльв. (СРЛГ, 24). Вар. хоць іголкі (голкі) збірай. Як з-пад голкі. Ухв. Зусім новы або мае выгляд новага, толькі што пашытага. Пра адзенне. Нашу ўжэ столькі (сукенку), а і ціпер як с-пад голкі. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 86). Умея шанаваць, усё на ёй як с-пад голкі, як трэба куды высьці. Русацін Карэл. (ЗНФ, 87). І доўго гэдак ляжала адзежына, а сяраўно як с-пад голкі. Грыцкавічы Зэльв. (ЗНФ, 87). ГОЛКУ. Голку каму ў пяты каб не зайшоў дахаты. Выкл. Выказванне засцярогі ад сурокаў. Чаго так вылупіўся на дзіця? Голку табе ў пяты каб ні зайшоў дахаты. Амбілеўцы Шчуч. Можна голку знайсці. Вельмі светла. Месячная ноч – можно голку знайсці. Каўпакі Гродз. (СНМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варяцея, даўбці, зявіцца, пяну, пяную
6 👁