Ні на голку толку і інш. Няўхв. Зусім няма. У яго толку ні на голку. Гарны Гродз.
(СНМ, 194). Ён месца тулькі стараяцца заняць, а толку з яго ні на голку. Пруды Гродз.
(СНМ-2, 81). Праўды ні на голку няма. Карозічы Гродз. (СНМ, 190).
ГОЛЫ. Голы і босы. 1. Бедны, нічога не мае, нічога не нажыў. Прышоў да міне ў
прымы голы-босы, пасьля ўжэ ражжыліся. Купры Шчуч. Ты не глядзі, што яна гола-
боса, затое галаву мае. Закальное Любан. Маці казала: «Ешце, дзеткі, сырую бульбу і
благадарэце Бога, што яна ёсць». Былі голыя і босыя. Калядзічы Ваўк. (ДМГ, 15). 2. Без
нічога, без якой-н. маёмасці (застацца). Усё на сьвяточку згарэла, засталіся такія, голыя-
босыя. Ваверка Лід. 3. Посны, без тлушчу, без мяснога навару (суп). Як бывало, пытаюся,
што гатовіць, дык сын любіць голы-босы суп і заказвая яго. Аляксандраўшчына Зэльв.
Вар. голы і босы і Богу праціўны.
Як голы жаніцца бегчы і пад. Вельмі хутка, нястрымна. Чаго ты прэсься не
пачакаўшы астатніх, ляціш як голы жаніцца. Крупава Лід. (Хітр., 62).
Як голы ў крапіве. У няёмкім становішчы, у няёмкай сітуацыі (знаходзіцца). Ну й
сядзела я ў гэтай каморцы як голы ў крапіве, баялася паварухнуцца. Турэц Карэл. Ні ідзі
ты да іх, а то будзяш там як голы ў крапіве. Цяглевічы Зэльв. Іх Сымон папаўся ў пчолах,
скакаў яг голы ў крапіве. Сухінічы Маст. (СГВ, 614).
ГОНІ. Далёкія гоні. Не скора можа быць зроблена, доўга чакаць чаго-н. Мне яшчэ да
пенсіі далёкія гоні. Васілішкі Шчуч. (ЗНФ, 27). Вар. далёкія гоны (гоні).
ГОНКА. Каб гонка гнала каго. Выкл. Лаянк. Выказванне рэзкай непашаны да
каго-н., пажаданне кепскага каму-н. Кап цябе ўжо гонка гнала, калі ты кажаш, што я
карову гнала прас твой агарот. Вольна Бар.
ГОНТУ. Псаваць гонту. Няўхв. Рабіць што-н. няўмела, абы-як. Як ні ведаяш, як
рабіць, то лепяй і ні пачынай, ні псуй гонту, чалавек. Ятвезь Ваўк. Не ўмеяш ладаваць
стог, ідзі лепш адсюль, не псуй гонту. Лазы Ваўк. (СГВ, 604).
ГОНЫ. Далёкія гоны. 1. Не скора можа быць зроблена, доўга чакаць чаго-н. Вазьмеця
сала сырого, агуркоў і паясьце, ба пакуль дзе што прыгатоўлю, та гэта далёкія гоны.
Бабіна Гродз. – Кажуць, санаторый будуць рабіць за возярам, на тым вунь востраве.
– Гэта яшчэ далёкія гоны. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 27). 2. каму да каго. Каму-н. шмат чаго
не хапае ў параўнанні з кім-н., хто-н. не раўня каму-н. Толькі хваліса, а табе, гультаю, да
яго далёкія гоны. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 27). Зьмітровічу да іх далёкія гоны. Забалаць
Воран. (ЗНФ, 27). 3. Невядома, яшчэ няясна. Як яно ўсё будзя – гэта далёкія гоны, цяшка
сказаць. Куцы Лес Шчуч. Вар. далёкія гоны (гоні).
ГОРА. Выняць з гора каго. Дапамагчы каму-н., падтрымаць каго-н. Сяргей свайго
брата выняў з гора, а то б у турме сядзеў за растрату. Шылавічы Сл. (СГВ, 583).
Гора блажэева. Ушчув. Чалавек, варты спачування, незласлівага ўшчування. Гора ты
блажэева!.. Думай, што пішаш, бо заўтра зноў двойку прынясеш. Замасцяны Шчуч.
Гора гараваць. Цяжка жыць. Замуж мяне выдалі за п'яніцу, прышлося з ім гора
гараваць, але ж неяк жыцьця пражыла. Міхалішкі Астр. (СГВ, 585).
Гора горам паганяе. Цяжкае, гаротнае жыццё працягваецца. Гора горам паганяе, вот
якое жыццё было. Стральцы Маст.
Гора чубатае. Цяжкасці, непрыемнасці. Маю дзялку пакуль паполяш, то рукі парвеш,
во маё гора чубатае, ніхто мяне не сватае. Корнадзь Свісл. (СГВ, 585). Гора чубатае.
Берагоўцы Шчуч.
ГОРАМ. З горам папалам. З вялікімі цяжкасцямі, намаганнямі, ледзь-ледзь (зрабіць
што-н.). З горам папалам мы перабраліся на той бераг. Руда Яварская Дзятл.
ГОРАЧ. У горач вады не дасць. Асудж. Вельмі скупы. У яе асобо ні ражжывеса,
яна такая – у горач вады ні дасьць. Новы Двор Свісл.
ГОРАЧА. На горача. Адразу, тут жа, не адкладвачы. Заўсёды лічы на горача, та
будзеш праў. Талочкі Воран
Дадатковыя словы
пяніцу
4 👁