Ні горача ні жарка каму ад чаго. Каго-н. зусім не хвалюе што-н. Ну і што, што ён багаты. Мне ад гэтаго ні горачо ні жарко. Міклашоўцы Маст. ГОРБ. Даць у горб каму. Пабіць, адлупцаваць каго-н. Мішка чуць што, так і задзіраяцца, то ўчора на танцах добра далі ў горп. Лаздуны Іўеў. Параўняць горб каму. Пабіць каго-н. Што, злыдзянь, параўнялі табе горб?! Пячоўшчына Валож. ГОРБА. Горба з горбачкай чаго. Вельмі многа чаго-н. Ды ні хавай ты гэтыя лекі, такога дабра ў кожнага горба з горбачкай, а ты ўсё баісься, што пакрадуць. Зэльва Зэльв. ГОРБАМ. Хто горбам а хто горлам. Па-рознаму, неаднолькава (рабіць што-н.). Свой хлеп кожны зарабляе па-свойму, хто горбам а хто горлам. Турэц Карэл. ГОРЛА. Браць за горла каго. Асудж. Настойліва вымушаць каго-н. да якіх-н. дзеянняў. У нашай вёсцы немцы бралі за горла мужыкоў, каб тыя расказалі, дзе хаваюцца партызаны. Навумаўцы Шчуч. Фросіны дзеўкі такія, што бяруць бацькоў за горла. Лапенкі Гродз. Воўчае горла. Асудж. Вельмі сквапны, прагны, хцівы чалавек. А та ш ён, воўчая горла, надо ўсім трасецца, усё мала й мала! Кракаўка Ашм. Горла дзіравае ў каго. Часцей няўхв. У каго-н. пры неакуратнай ядзе вывальваецца, выліваецца з рота частка ежы. Ты паглядзі, як ты стол заляпаў, горла ў цябе дзіравая ці што?! Зэльва Зэльв. Горла драць. Гл. драць горла. Горла заліць. Гл. заліць горла. Горла ненасытнае. Асудж. Вельмі сквапны, прагны чалавек. І калі табе ўжо хопіць будзе, горла ты ненасытнае! Дубна Маст. Горла не прасыхае (не прасыхала) у каго. Асудж. Хто-н. пастаянна выпівае, п'янствуе. Да чаго ш мне эты Монік убрыт. Ідзе й ідзе, кап грошай далі. Другі рок у чалавека горла ні прасыхая. Хіба да розуму ён ужэ і ні дойдзя – спіўсо на нет. Лунна Маст. Я ўжо забылася, як мой мужык цьвярозы выглядая, тры тыдні ўжо горла ні прасыхая. Зэльва Зэльв. Яго ўжэ ў нас німа, уволілі: горла ў яго ні прасыхало. Гродна Гродз. (ЗНФ, 24). Трохі ўчоччыкам парабіў, але зьнялі, бо што, калі ў яго горла ні прасыхая? I ціпер такі самы. Іўе Іўеў. (ЗНФ, 24). Ціпер трохі менш заглядвая ў бутэльку, а то ш, бывала, у яго горла не прасыхала. Драгуці Воран. (ЗНФ, 24). І як можно так жыць – кажды дзень горло ні прасыхая, і ніякая халера яго ні бярэ! Бабіна Гродз. Сь пятніцы як пачаў піць, то йшчэ ні дзянёчку горло ні прасыхало. Мацвееўцы Ваўк. Горла няпа´ранае. Асудж. Чалавек, які моцна і без патрэбы крычыць. Што за гул, што за крык? А гэта наша горла няпаранае с хаты вышла. Сурынка Сл. Горла перагрызці каму. Жорстка, бязлітасна расправіцца з кім-н. Здаецца, горла перагрызла п таму, хто хоча вайны, хто гаворыць пра яе. Нізы Сл. (БД, 210). Горла пераесці каму. Асудж. Страшэнна надакучыць, прынесці шмат клопатаў, турботаў, непрыемнасцяў. Мне ўжо твая ласка горла пераела. Парэчча Гродз. Як убачыць у каго што-нібудзь, та й яму кап купілі. Ужэ горло пераеў гэтымі сваімі джынсамі. Новая Руда Гродз. (ЗНФ, 58). Гэтыя ўнукі горло мне пераелі, такія распушчаныя, ніякой рады ім ні дам. Левыя Масты Маст. Кажды дзень кашу й кашу ставіць на стол, горло яна мне пераела. Бабіна Гродз. Горла перапілаваць. Гл. перапілаваць горла. Горла смаляное. Асудж. 1. у каго. Хто-н. любіць вельмі часта і многа выпіць, напіцца (спіртнога). Што ты зь ім раўняяся, у яго горла смаляноя, ён табе мора воткі вып'я. Купры Шчуч. Горло ў цібе смаляноё, п'яніца ты пракляты! Налібакі Навагр. У яе мужыка горла смаляноя. Руда Яварская Дзятл. Насьцін муш і прыгожы, і зь дзіпломам, але загану мая: горла ў яго смаляноя. Дакудава Лід. (ЗНФ, 25). У яе гаспадара горла смаляноя. Усё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпя, пянствуе, пяніца
5 👁