прапівая, цяжка на капейку зьбіцца. Белазёрцы Іўеў. (ЗНФ, 25). Так ён ні кепскі чалавек, аля ш горла смаляное ў яго, за чарку душу прадасьць. Вараны Бераст. (ЗНФ, 25). 2. П'яніца. І скаціна стаіць нікормляна, і ўся работа ні робляна, а ён ходзіць гару глыча. Я табе нап'ю, горла ты смаляноя!.. Дарагляны Маст. Хіба я змагу жыць, як людзі жывуць?!. Гэтае смаляное горла ўсё прасьвішча. Вішнева Смарг. Толькі і зная, што піць – горла смаляноя! Уселюб Навагр. Так ён добры чалавек, але ж толькі горла смаляное. Пеляса Воран. Ужэ прапіў усё, што мох. Хай яго халера гэта смаляноя горла. Вялікая Бераставіца Бераст. Стась ну настаяшча смаляноя горла, кажды дзень ні прасыхая. Дварчаны Воран. Харошы чалавек, але горла смаляное. Гальшаны Ашм. (СПЗБ-4, 500). 3. Празмерная схільнасць да выпіўкі, п'янства. Так ён ніблагі чалавек, але ш горла смаляноя мая, за чарку цяніцца. Акмянеі Ашм. І што за чалавек, і трэба ш мець такоя горла смаляноя! Пазьліваў ш чарак на сталах усю гарэлку і напіўся! Перад людзьмі брытка! Каменка Шчуч. Во горла мая смаляное, за чаркі гатоў сто кіламетраў прайсьці. Зенявічы Навагр. 4. Вельмі прагны, хцівы, зайздросны чалавек. Вот горла смаляное! Кап прымеў бы, дык забраў бы ўвесь сьвет, і то бы, мусіць, мала. Навасяды Ашм. Горла шкляное. Асудж. Хто-н. схільны да выпіўкі, п'яніца. Рабацяшчы чалавек! Залатыя рукі, але затоя горла шкляноя – што заробіць, тое і прап'ець. Косцевічы Астр. Горла шырокае. Няўхв. 1. у каго. Хто-н. прагны, хцівы, зайздросны. Горла ў яго шырокая: грабе, грабе да сібе – усё мала. Капцёўка Гродз. 2. Прагны, хцівы, зайздросны чалавек. От горла шырокае! Здэцца, усей саўгас прыбраў бы да сваіх рук. Дарані Свісл. Горла шырока, ды кішка тонка. Грандзічы Гродз. (ППФВ, 17; МСГВ, 585; СНМ, 180). 3. Прагнасць, сквапнасць. Каб не такое горла шырокае, не бегаў бы з аднае работы на другую, абы ўварваць. Слонім Сл. (Стэц.-2, 249). Маяш горла шырока, кап яно табе зарасло. Дамейкі Лід. 4. Беспрабудны п'яніца. А ён, горла шырокае, толькі й ведая, што пабегчы ў магазін, калі дзе які рубель завядзецца, то зразу і прап'е. Дзенькаўцы Маст. 5. у каго. Хто-н. вельмі крыклівы, сварлівы. Але й у яе горла шырокае, усіх перакрычыць. Шыганы Сл. Драцца па ўсё горла. Няўхв. Моцна крычаць. Чаго ты дзярэсься па ўсё горла, што гэта цябе не пачуюць, як ты скажаш па-люцку? Крычнікі Іўеў. (СГВ, 588). Драць горла. Груб. Вельмі моцна гаварыць, крычаць і пад. Ну-ну-ну чаго дзярэш горло, я шчэ можа ні глухая?! Струбніца Маст. Восіп, ты ні дзяры горло, а растлумач усё, кап цібе зразумелі. Сцяпанішкі Маст. Што, ні можаш цішэй гаварыць, дзярэш тут горла! Міхалкі Свісл. Што дзярэш горла, людзі сьпяць! Янаўляны Лід. І чаго ён тут увесь дзень горла дзярэ?! Суцькава Смарг. Горла драць гэта ўсе могуць, а як да работы, то ўсе па хатах. Бракава Сл. Чаго ты горла дзярэш, зара ўсіх людзей папужаіш. Маркуні Астр. Чаго ты горла дзярэш, я і так усё чую! Мядзвінавічы Дзятл. Гарлапан некі, вечно горло дзярэ. Круглікі Гродз. (СНМ-2, 49). Заліць горла. Няўхв. Многа выпіць спіртнога, знаходзіцца ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, быць п'яным. Халера на цібе, зноў заліў горло! Струбніца Маст. Залье горла і лазіць як дурань па вёсцы, а пра мяне нават ні думая, а мне хоць с хаты ні выхоць, брытка вочы ўгору падняць. Амбілеўцы Шчуч. Мой зранку заліў горла і сьпіць ужэ. Цяглевічы Зэльв. Прыйшоў дадому заліўшы горла. Ашмянцы Шчуч. Нічога ні клапоціць, абы заліць горла толькі. Астравец Астр. Мой учоры зноў горла заліў, ледзьве дахаты прыпоўс. Шурычы Свісл. І дзе пасьпеў горла заліць, прышоў дахаты як сьвіня. Каняўцы Зэльв. (СГВ, 585). Усё жыццё прамучылася, бо горла заліваў, па гаспадарцы нічога не хацеў рабіць. Калядзічы Ваўк. (ДМГ, 16). З горла выдраць. Няўхв. Дамагчыся свайго настырна, любым спосабам. Ёй калі па- добраму не андасі, дык яна з горла выдзяра. Ельня Маст. З горла прэ каму. Асудж. Празмерна многа каму-н. Яму ўжэ з горла прэ, аля сяраўно мало. Бабіна Гродз. Аднаму аж з горла прэ, а другі з голаду мрэ. Лядзіны Дзятл. (ППФВ, 5; МСГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, напю, прапе, прапець, пянства, пяным, пяніца
5 👁