З цэлага горла крычаць і пад. Вельмі моцна. Покуль не закрычыш з цэлага горла, то
і не учуе. Пеляса Воран.
На ўсё горла крычаць і пад. Няўхв. Вельмі моцна. Чаго крычыш на ўсё горла?
Ашмянцы Шчуч. Разявілася і крычыць на ўсё горла. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 263). Чаго ты
дзярэсься на ўсё горла, што гэта цябе не пачуяць? Галунавічы Іўеў. Не трэба так
зяляпаць, чаго ты зяляпаеш на ўсё горла? Брытка ш, так людзі будуць сьмяяцца сь цябе.
Дварчане Іўеў. (СГВ, 186). Чаго ты жалапаясья на ўсё горло? Беражна Карэл. (НС, 86).
Няпоўнае горла ў каго. Няўхв. Хто-н. прагны, хцівы, зайздросны. Увесь час табе
мала. Няпоўнае горла ў цябе. Куды ты гэта сена дзеняш? Хіба сам есьці будзяш? Пеляса
Воран.
Па горла работы. Вельмі многа. У мяне работы па горла. Рудня Стаўб. У міне сёня
работы па горла, я нікуды ні пайду. Задвор'е Зэльв.
Перапілаваць горла каму чым. Няўхв. Страшэнна надакучыць каму-н. (просьбамі,
чапляннямі, папрокамі і інш.). Перапілаваў горло ты мне сваім «дай і дай». Левыя Масты
Маст. Атстань, ты мне ўжо горла перапілавала гэтымі сваімі сварбамі. Аляксандрава
Дзятл. Мне сын перапілаваў горла сваім роварам. Аздобічы Шчуч.
Смаляное горла. Гл. горла смаляное.
Стрымаць сваё горла. Няўхв. Замоўкнуць, перастаць гаварыць. Стрымай сваё горла!
Гаворыш няпраўду, я табе ні веру! Пеляса Воран. Стрымай ты сваё горла! Паляцкішкі
Воран. (СПЗБ-1, 466).
У горла не палезці. Не выклікаць ніякога жадання мець, набыць што-н. Ой,
напрацуеся ты яшчэ, Ніначка, да пеньсіі, тады і грошы ў горло ні палезуць. Алёхнавічы
Дзятл.
Узяць за горла. Няўхв. Прыцягнуць да адказнасці. Трэба яго добра ўзяць за горла,
тады ён усё скажа. Малое Мажэйкава Лід.
Як з воўчага горла дастаны. Вельмі пакамечаны, нераспрасаваны. Пра адзенне.
Толькі ні скідай пінжак, бо на табе кашуля як з воўчага горла дастана, перад людзьмі
будзя стыдно. Янчукі Шчуч. Накладая кашулю заўсёды белую, але ніраспрасаваную, як з
воўчаго горла дастану. Амбілеўцы Шчуч.
Як з сабачага горла не вырваць. Асудж. Ніяк, ні пры якіх умовах (не вырваць у каго-н.
што-н.). Ліхо яго ведая, што за чалавек! Як возьмя што, та хадзі да яго пяць разоў і ні
вырвяш як с сабачаго горла. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 87). Пазычыла яшчэ ўвесну гэтай
халеры трыццатку і ні вырву як с сабачага горла. Забалаць Воран. (ЗНФ, 87).
ГОРЛАМ. Браць горлам. Гл. горлам браць.
ГОРЛАМ. Горлам браць. Няўхв. Дабівацца чаго-н. крыкам, лаянкаю. Хто не ведая
Баляцянкі? Яна заўсёды ўсё горлам бярэ. Шылавічы Сл. (СГВ, 580). Яна заўсёды ўсё
горлам брала. Каўшы Маст. Ён калі горлам ні возьмя, то возьмя сілаю. Дарагляны Маст.
Можаш ні старацца, не ўсё горлам браць. Навумаўцы Шчуч. Рабіць нічога не ўмее,
прывык усё горлам браць. Шынкаўцы Шчуч. Гэта такі чалавек, што ўсё горлам возьмя,
умея горлам браць. Янканцы Ашм. (СГВ, 585). Рукамі рабі, а не горлам бяры. Малі Астр.
(СПЗБ-4, 312). Яна хутка бярэ горлам. Міжэвічы Сл.
ГОРЛЕ. Аж у горле чорна ў каго. Хто-н. злы, люты. А яна такая ўрэдная, аж у горлі
ў яе чорно. Жукоўшчына Дзятл.
У горле расце ў каго. У каго-н. няма ніякога жадання з'есці, праглынуць. Па прычыне
гідлівасці, адсутнасці смаку, апетыту і інш. Як сказала Юзя, што на кумьпяку чэрві пашлі,
і, каб збавіцца ад іх, яна клала кумьпяк у печ, то я жаваў, жаваў, а ў горлі расьце, а
сказаць, што гаджуся, ні магу. Амбілеўцы Шчуч. Як захварэла, то што ні ем, а ў міне ў
горле расце, ем біз ніякага смаку. Малі Астр. (СПЗБ
Дадатковыя словы
задворе, зесці
8 👁