У горле стаяць каму. Няўхв. Моцна раздражняць, перашкаджаць, дакучаць каму-н. Ну, што, трэба зноў пісаць тоя самая, як мне ўсё гэта ў горле стаіць. Пагранічны Бераст. Як у горле косці госці. Незадав. Вельмі нежаданыя, несвоечасовыя, дакучлівыя і пад. Прыехалі на капаня бульбы... А што ш мне зь імі рабіць?.. Госьці як у горлі косьці. Стральцы Маст. Гэтыя твае госьці як у горлі косьці. Выпраўляй ты іх ужэ, хваціць гасьціць. Доўоневічы Дзятл. Сёньня ш госьці прыедуць... Гэтыя госьці як у горлі косьці. Ляхавічы Зэльв. ГОРШКІ. На го´ршкі. На плечы, на шыю (браць, узяць, садзіць і інш.). Звычайна дзіця. Ён узяў сына на горшкі і пайшоў. Новы Двор Свісл. Як была малая, дык усё прасіла бацьку, каб узяў на горшкі. Каменка Шчуч. Рэню вазьму на горшкі – Валя да міне бяжыць. Раманавічы Дзятл. Вар. на бабы гэршкі (горшкі); на горшкі-бабкі; бабы-гэршкі. На го´ршкі-бабкі. На плечы, на шыю (браць, узяць, садзіць і інш.). Звычайна дзіця. Ты ўзяла п яго на горшкі-бапкі – ляхчэй. Задвор'е Зэльв. Вар. на бабы гэршкі (горшкі); на горшкі-бабкі; бабы-гэршкі. ГОРЫ. Горы варочаць. Выконваць празмерна вялікую працу. Раней мог горы варочаць, а ціпер што: быў конь, ды з'ездзіўсо. Малышчына Гродз. (СНМ-2, 110). Залатыя горы абяцаць і пад. Вельмі многа ўсяго (абяцаць). Ён табе ўсяго наабяшчая, і залатыя горы нават, а зрабіць нічого ні зробіць. Каменка Бераст. У горы жыўшы з перцам есці хацець. Намнога большага, лепшага, чым дазваляюць умовы, магчымасці. Хочаш у горы жыўшы з перцам есці. Магуны Вор. (МСГВ, 613). ГОСПАДЗІ. Не давядзі Госпадзі. Выкл. Выказванне ацэнкі, характарыстыкі чаго-н. звычайна з боку сілы, ступені. Такі неслух, што не давядзі Госпадзі: што хоча, тое робіць. Альшаніца Івац. (ДСК, 149). Наша брыгадзірша гэдыка цігра, што ні давядзі Госпадзі. Размеркі Івац. (ДСК, 243). ГОЦЬ. Як гоць. Якраз, дарэчы, падыходзіць, пасуе. Гэта сукенка як гоць на табе, а на міне яна караткава. Бярдовічы Сл. ГОЧЫ. Лезці ў гочы каму. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць. Як чалавек у кепскім настраені, ні лесь ты яму ў гочы. Седліска Воран. Вар. лезці ў вочы (у гочы). Гочы зліпаюцца у каго, чые. Каму-н. моцна хочацца спаць. Трошкі прыкарнуць, ні магу вытрымаць, гочы так і зліпаюцца. Малахавічы Гродз. (СНМ, 115). Дай я хоць чутачку прылягу, а то гочы зліпаюцца, ні магу сядзець. Луцкаўляны Гродз. (СНМ-2, 259). Вар. вочы (гочы) зліпаюцца. Гочы на пары´ паставіць. Памерці. Учора Яська гочы на парэ´ паставіў. Пражыў век чалавекам, мухі ні пакрыўдзіў. Хорашава Навагр. Вар. вочы (гочы) на пару (на пары) паставіць. Гочы нядобрыя ў каго. Хто-н. схільны да сурокаў, можа сурочыць. Глядзі, ні паказвайця дзіцей гэтай бабі – уракчы можа, у яе гочы нідобрыя. Селюкі Гродз. (СНМ,150). Гочы чорныя. Няўхв. Схільнасць да сурокаў. Гэта баба гочы чорныя мая, можа дзіця сурочыць, хаця ні паказвай. Лаша Гродз. (СНМ-2, 225). Каб і гочы не бачылі. Выкл. Пагард. Выказванне рашучага абурэння і нежадання бачыць каго-н. Пайду куды-кольвячы, каб і гочы ні бачылі вас. Кульбакі Гродз. (СНМ, 74). Вар. каб і вочы (гочы) не бачылі. На гочы слабы. З кепскім зрокам. Ён падсляпаваты, добро ні бачыць, на гочы слабы. Старая Дубавая Гродз. (СНМ-2, 159). Нізкі на гочы. З кепскім зрокам, блізарукі. Ён ніскі на гочы, добро ні бачыць. Забагонікі Гродз. (СНМ, 95). Вар. нізкі на вочы (на гочы). Пападаць на гочы каму. Выпадкова прыцягваць чыю-н. увагу, быць заўважаным, убачаным, нечакана сустракацца з кім-н. Ледво яго неяк нагабаў, а то ён усё стараўсо ні пападаць мне на гочы. Лаша Гродз. (СНМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

доўбневічы, задворе, зездзіўсо
4 👁