ГОШАЛЕМ. Гошалем хадзіць. Важнічаць, задавацца, ганарыцца. Наша бугалтарка кожын рас езьдзіць у палікмахерску, дак проста гошалям ходзіць. Ліпкунцы Воран. (СБНФ, 57). ГРАБЛІ. Паставіць на граблі. Паварочаць, разбіць (сена, салому і пад.). Трэба йсьці сена паставіць на граблі, то да вечара высахня. Прырэчча Сл. Як граблі рукі, пальцы. 1. Нягнуткія (ад спрацаванасці, старасці ці холаду). Мае рукі ўжэ як граблі, гузік ні магу зашпіліць. Дабраволя Свісл. Пакуль выбяраш гэтыя бураке і бульбу, та рукі як граблі стануць, заскарузлыя. Белева Гродз. (СНМ-2, 83). Ідзі, я табе вышыю, хоць рукі ні гнуцца гэтак, пальцы як граблі. Ліпск Лях. 2. Няўмелыя, непрыстасаваныя да працы. Рукі як граблі, нічога ні умея рабіць. Моцевічы Лід. ГРАБЛЯМІ. Грабці граблямі. Красці. У цыганскім народзі працаваць ні умеюць, зато грапці граблямі – усе пат чыстую, на гэто яны майстры. Зэльва Зэльв. Хоць граблямі грабі (заграбай) грыбоў, ягад і пад. Вельмі многа. Грыбоў хоць граблямі заграбай. Луцкаўляны Гродз. (СНМ, 180). Знайшлі ў леся вомшар, чарніц хоць граблямі грабі. Купіск III Навагр. (ЖНСл., 161). ГРАДУСАМ. Пад градусам. У стане ап'янення. Я ўчора быў пад градусам, то не мох ехаць. Гута Дзятл. ГРАДЫ. Хоць на грады стаў каго. Хто-н. неахайна ці безгустоўна апрануты. Ну ты і адзеўся – як пудало, хоць на грады стаў! Беражна Карэл. (НЛ, 161). ГРАЖУЛЯ. Гражуля Колы. Сузор'е Вялікая Мядзведзіца. Тры гвяздачкі і алобля – Гражуля Колы. Быстрыца Астр. (СПЗБ-1, 474). ГРАЗЗЮ. Абліваць граззю каго. Асудж. Зневажаць, знеслаўляць, абгаворваць каго- н. Перастань ты абліваць гразьзю людзей. Лапацічы Маст. (СГВ, 576). Яна толькі і ведае, што ўсіх гразьзю абліваць. Дубна Маст. Наша сусетка абалье гразьзю каго хочаш. Глядневічы Ваўк. Змяшаць з граззю каго. Няўхв. Усяляк прыніжаць, груба лаяць, абвінавачваць каго-н. Ні трэбо яе чапаць, бо яна як разьзявіць ляпу, то смяшая з гразьзю на нет. Лунна Маст. Гэта нарыца ўсіх з гразёю змяшала. Аўсто Івац. (ДСК, 146). Згадзіла, змяшала з граззю мяне нявестка. Старажоўшчына Івац. (ДСК, 92). ГРАЗІ. Сядзець у гразі. Асудж. Жыць у запушчаным, у непрыбраным памяшканні, не падтрымліваць парадак. Як так жыць? І на работу не ходзіць, і ў хаце не прыбярэць, сядзіць у гразі з вушамі залешшы. Заборцы Астр. У гра´зі купацца. Няўхв. Быць неахайным. Увесь век, сколька помню, ты ў гразі купаісься, палядзеў бы на людзей лепей. Маркуні Астр. Як гра´зі каго, чаго. Вельмі многа. Так і пашла замуш, хоць хлопцаў мела як гразі. Натто быў ён прыгожы і рабацяшчы ды і добры. Клюкоўцы Бераст. (ДМГ, 32). Гэты год ягад у лесе як гразі. Ліпск Лях. Як з гра´зі пуля. Іран. Дрэнны, нікуды не варты. С цябе касец як з гразі пуля. Вольна Бар. ГРАЗЬ. Кідаць гразь у вочы. Няўхв. Хлусіць, гаварыць няпраўду. Кідаяш грась у вочы!.. Не думай, усяроўна праўды даб'юся. Ялоўшчына Гродз. Кідае грась у вочы і хоча, кап пасьля гэтага яму верылі. Геранёны Іўеў. Як гразь п'яны. Няўхв. Вельмі моцна (п'яны, напіўся). Ізноў гэты п'яніца пайшоў п'яны як гразь. Турэц Карэл. (МСГВ, 406). ГРАКОМ. Лезці граком у вочы да каго. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць. Ні лезь граком у вочы да міне, мне трэба карову даіць. Каменка Шчуч. Вар. азграком (зграком, зграчом, граком) у вочы лезці (скакаць). ГРАМУЛЬЦЫ. Па грамульцы выпіць. Трошкі, невялікую колькасць (выпіць спіртнога). Выпьям па грамульцы. Нічога ні зробіцца. Для сугрэву. Краглі Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, дабюся, пяны, пяніца, сузоре
4 👁