ГРАША. Граша за душой не мець. Быць бедным, знаходзіцца ў цяжкім фінансавым
становішчы. Такі добры быў чалавек, а ціпер стаў піць, дык граша за душой ні мая.
Пагранічны Бераст. Хлопяц іх у Мінску робіць, добра зарабляя, але граша за душою не мая,
усё жонцы пасылая. Івязянка Дзятл. (СГВ, 585).
Граша ломанага не варты. Зусім нічога (не варты). І куды ты хлам гэты павязеш,
ён граша ломанага ні варты. Уселюб Навагр. Ломанага граша не варты. Бершты Шчуч.
Ні граша не варты. Зусім нічога (не варты). Раней ладныя кошыкі плялі, а цяпер яны
ні граша ні вартыя. Суботнікі Іўеў.
ГРОБ. Гроб-магіла. Абсалютна нікому не сказаць. Мы дагаварыліся, пра паестку
гроб-магіла, кап ніхто ні знаў. Клеўкі Іўеў. Толькі лядзі, гроп-магіла, каб ніхто ні дазноўса,
пра што мы гаварылі. Бабіна Гродз.
ГРОБАМ. Над гробам стаяць. Быць блізкім да смерці. Над гробам стаіць, а яшчэ на
дзевак паглядая. Малі Астр. (СПЗБ-4, 586).
ГРОБЕ. У гробе бачыць каго. Зневаж. Страшэнна ненавідзець каго-н., жадаць яму
смерці. Як ты мне ўжо зорыд, у гробе я цябе бачыла. Пагранічны Бераст.
ГРОДНА. Як Гродна стары. Гумар.-іран. Вельмі, надзвычай (стары, старадаўні). Ты,
дзет, стары як Гродно і нічого ні панімаяш, атстаў ад жызьні. Ляхавічы Зэльв. Гэта
песьня ўжэ старая як Гродно. Ляхавічы Зэльв. Вот на староё што-нібуць, то кажуць –
староё як Гродно. Правыя Масты Маст. Скуль ты гэтыя боты выкапаў? Яны ш старыя
як Гродно. Зэльва Зэльв.
ГРОМ. Гром яго бяры. Няўхв. Няхай будзе так. Ні схацеў парады паслухаць, та й
гром яго бяры, хай жыве як зная. Ананічы Дзятл.
Гром яго (яе, іх, цябе, вас) ведае (знае). Няўхв. Невядома. Гром яго ведая, ці прыедзя
ён па малако, ці не. Варняны Астр. Гром іх ведая з гэтымі каровамі, куды яны павалакліса,
ужэ другія суткі німа. Бабіна Гродз. Гром яго зная, дзе Мікола праваліўся, ужо катора
пара яго чакаям. Ананічы Дзятл.
Як гром з яснага неба. Зусім нечакана, раптоўна. Бяда звалілася як гром з яснага
неба. Радзюкі Навагр. Гэта сьмерць – як гром з яснага неба. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-1,
481). Ніхто іх не чакаў, а яны як гром з яснага неба: тут як тут. Чарнявічы Бар. Гэта
так было нечакана – як гром зь яснага неба. Задвор'е Зэльв. Яго ад'езд быў як гром зь
яснага неба. Малахавічы Гродз.
ГРОШ. За грош у Маскву збегае. Няўхв. Вельмі дробязны ў сваёй скупасці,
прагнасці, сквапнасці. Сьмяесься ты ці што, каб яна калі што дала, яна сама за грош у
Маскву зьбегае. Солы Смарг.
На грош няма. Зусім (няма). Праўды на грош няма. Белева Гродз. (СНМ, 190).
Не купіш за грош каго. Каго-н. не абдурыш, не падманеш. Міхась дзядзька разумны,
яго ні купіш за грош. Ананічы Дзятл.
Ні на грош. Зусім няма. Юзік Галькоў чысто булаваты які: у яго галава хамута
просіць, а розуму ні на грош. Жомайдзі Лід. (СРЛГ, 18).
Ні ў грош не ставіць каго. Няўхв. Зусім не паважаць каго-н., не лічыцца з кім-н.
Старэйшых ён ні ў грош ні ставіў. Дубна Маст. Гэто ш трэба, кап такі вырвус вырас,
нікого ні баіцца, бацькоў ні ў грош ня ставіць. Чамяры Сл. (НС-ць, 42).
ГРОШЫ. Ні за якія грошы. Ні за што, ні пры якіх умовах. Ні за якія грошы не купіш
ты міне на гэтым. Ігнатаўцы Лід. Ні за якія грошы не хацела да яго ехаць. Малюкі Воран.
Нічога я табе не скажу, ні за якія грошы. Ганчары Лід. Сказаў, што піць пярастаня, што
ні за якія грошы нават аднае чаркі ні вазьмя. Дабраволя Свісл.
Прадаць каго і грошы палічыць. Спрытна, хітра ашукаць, падмануць каго-н. Ты,
сынок, з ім ні звязвайся, ён цябе прадасць і грошы палічыць. Бабіна Гродз. (СГВ, 604). Ён
цябе прадасць і грошы палічыць. Шаўдзіні Лід. (ППФВ, 25; МСГВ
Дадатковыя словы
адезд, задворе, збрыд
6 👁