Усунуць (уткнуць) свае тры грошы. Няўхв. Умяшацца не ў свае справы. Такі набінос, усюды ён свае тры грошы ўсуня. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 90). Уткнуць свае тры грошы. Каменны Лог Ашм. (ППФВ, 65). Як тры грошы даў паглядзеў і пад. Няўхв. Злосна, непрыязна. Ужо мусяў паздравіць са сьвятам, але паглядзеў як тры грошы даў. Варняны Астр. Што вылупіўса як тры грошы даў?! Ні будзяш браць, та ні бяры, а рукамі ні мацай. Стрыеўка Гродз. ГРУДЗЕЙ. Адлягло ад грудзей. Прыйшло адчуванне палёгкі, супакою. Ну, вярнуўся, мне аш адлягло ат грудзей, цяпер можна спаць спакойна. Пасека Дварчаны Воран. ГРУДЗІ. Браць на грудзі. Піць, выпіваць (спіртное). Мы й так, і гэтак, а ён ніяк ні бярэ на грудзі, кажа, ні пю. Новая Руда Гродз. Ой учора ўзялі на грудзі, хай яго халера, яшчэ й ціпер ні магу прысьці да сібе. Новая Руда Гродз. Грудзі варочае каму. Каму-н. становіцца кепска, блага, хто-н. вельмі моцна перажывае, знаходіцца ў стане душэўнага ўзрушэння. Паглядзіш на такога мужыка, дак толькі грудзі варочае. Замошша Любан. ГРУДЗЯХ. У грудзях ёкнула. Стала страшна. Я як убачыла яго, аш у грудзях ёкнуло, думала, што сэрцо разарвецца ат страху. Красляне Шчуч. ГРУДКІ. У гру´дкі станавіцца з кім. Рэзка пратэставаць, выяўляць нязгоду, пярэчыць каму-н. Яна са мной у груткі становіцца, што ні казала гэтаго. Маркавічы Дзятл. ГРУЗАМ. Мёртвым грузам ляжаць, стаяць. Без выкарыстання, без патрэбы. Трэба аддаць гэты стары каптан Зосі, яна яго даносіць, а то ён ляжыць мёртвым грузам. Вольна Бар. Хлеў раскідалі, а бярвеня ляжаць мёртвым грузам. Ліжэйкі Дзятл. Цэглы панавазілі, дзерава, казалі, ясьлі будуць будаваць, цяпер забыліся, усё стаіць мёртвым грузам. Навасёлкі Ашм. ГРУШКА. Грушка на вярбе расце ў каго. Іран. Хто-н. хлусіць, гаворыць няпраўду. У Януля грушка на вярбе расце, затое яму ўжо ніхто не верыць. Пеляса Воран. Грушка-мінушка. Што-н. значнае, але часовае. Вялікі аднадзённы заробак – грушка- мінушка, лепш невялікі, але кожны дзень. Хвінявічы Дзятл. ГРУШКІ. Грушкі на вярбе вярзці. Іран. Глупства, недарэчнасць (гаварыць). Што ты мне грушкі на вярбе вярзеш, што я не была там учора, не бачыла! Гарадзечна Навагр. Грушкі на хвоі растуць у каго. Іран. Хто-н. гаворыць няпраўду, выдумляе, па- штукарску расказвае небыліцы. Ты паслухай толькі – у яго грушкі на хвоі растуць. Як сачыніць што, прыложыць – дапраўды падумаяш, што так і было. Гарны Гродз. ГРУШКУ. На грушку-дзічку збіць і пад. Вельмі моцна, бязлітасна (збіць каго-н.). Такая бойка моцная была, што аднаго хлопца на грушку-дзічку зьбілі. Казляны Воран. Зьбілі чалавека ні за што на грушку-дзічку. Талочкі Воран. Адлупіла сына на грушку- дзічку. А што рабіць, як ні слухая? Першамайск Шчуч. ГРУШЫ. Грушы на бярозе шукаць. Іран. Безвыніковае, марнае, тое, чаго немагчыма зайсці. Каб знайсьці табе гэто, трэба шмат што перавярнуць. І то, мне здаецца, гэто – шукаць грушы на бярозі, ні знойдзяш. Мацвееўцы Ваўк. Грушы на вярбе. Іран. Недарэчнасць, несусвеціца, небывалае. Ат! Грушы на вярбе... Загор'е Карэл. (БФ, 113). Грушы хрэнам акалачваць. Груб. Нічога не рабіць, гультаяваць. Ды хопіць табе грушы хрэнам акалачваць, калі ты ўжо за работу возьмяся! Ашмяны Ашм. ГРЫБ. За гнілы грыб прадаць і пад. Іран. Вельмі танна. У міне зафша такое шчасьце: як тылькі парасяты маю, то і цаны нема, прадаю за гнілы грып. Бастуны Воран. Гэта ні гаспадар, калі свой тавар аддае за гнілы грып. Алекшыцы Бераст. Як грыб. Вельмі стары хто-н. Колькі тых віціранаў засталосо, і тыя ўжэ як грыбы. Бабіна Гродз. Наша бабуся ўжэ як грып, вось-вось разваліцца. Зэльва Зэльв. Я ўжэ пастарэў, як грып. Струбніца Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

загоре
8 👁