Як грыб у смятане сядзець. Скеп. Ціха, спакойна, непрыкметна. Чаго сядзіш як грып у сьмятані, ідзі да кампані, пабуць зь людзьмі. Студзенікі Свісл. ГРЫБЫ. Развесіць грыбы. Жарт. Надзьмуцца, закапрызнічаць. Ты глянь, ужо разьвесіў грыбы наш малы, ні зачапі. Мінойты Лід. Як грыбы пасля дажджу расці. Вельмі хутка. Чужыя дзеці растуць як грыбы пасля дажджу. Руда Яварская Дзятл. ГРЫВУ. Закінуць грыву. Няўхв. Заганарыцца, паводзіць сябе важна. Як купіў машыну, дык закінуў грыву – ні падысьці. Котра Гродз. ГРЫЗЛА. Даць у гры´зла каму. Груб. Ударыць, пабіць, пакараць каго-н. Маўчы, бо зарас як дам у грызла, дык адразу сядзеш. Шаўдзіні Лід. Пачакай, ён табе яшчэ дасьць у грызла за мяне. Голдава Лід. Зара дам у грызла! То зробіш так, як трэба. Пеляса Воран. Вар. даць у грызла (у грызлы). ● Грызла – ад дзеяслова грызці. ГРЫЗЛЫ. Даць у грызлы каму. Груб. Ударыць, пабіць, пакараць каго-н. Так даў Васілю ў грызлы, што той лець ачуняў. Падольцы Астр. Вар. даць у грызла (у грызлы). ГРЫМАКА. Даць грымака. 1. каму. Ударыць, пабіць каго-н. Зараз як дам грымака, так будзяш знаць, як браць чужое. Застадолле Карэл. 2. Упасьці, зваліцца. Сунься да сьцяны, а то печ высока, засьнеш і дасі грымака. Старчаняты Іўеў. Даць грымака ў плечы каму. Ударыць, пабіць каго-н. Ён не пойдзе рабіць, покуль не дасі грымака ў плечы. Восава Навагр. Як дам грымака ў плечы, та ні палезяш больш. Бубны Гродз. (СГВ, 587). А ён як дагоніць яе, як дасьць грымака ў плечы, так яна й ляжыць на сьнягу. Першамайск Шчуч. (ДМГ, 181). ГРЫМОТА. Грымота яго (яе, іх, цябе, вас) ведае. Няўхв. Невядома. – То дзе ўжо будуць вяселя рабіць? – А грымота іх ведая. Драгуці Воран. (ЗНФ, 25). – Што ты ў міне пытаяш пра яго! Як пойдзя з раніцы, то грымота яго ведая, дзе ён ходзіць да вечара. Ацмінава Навагр. (ЗНФ, 25). Вар. грымота яго (яе, іх, цябе, вас) ведае; грымоты яго (яе, іх, цябе, вас) ведаюць. ГРЫМОТЫ. Грымоты яго (яе, іх, цябе, вас) ведаюць. Няўхв. Невядома. Як пойдзя з раніцы, то грымоты яе ведаюць, дзе яна ходзіць. Дудкі Шчуч. А грымоты яго ведаюць, прыедзя ён ці не. Ні з галавы ён тут патрэбны. Бабіна Гродз. – Дзе ты апцэнгі [абцугі] палажыў? – А грымоты іх ведаюць! У міне ўжэ галава дзюрава, нічога ні помню. Ігнаткаўцы Лід. (ЗНФ, 25). Вар. грымота яго (яе, іх, цябе, вас) ведае; грымоты яго (яе, іх, цябе, вас) ведаюць. ГРЭБЕНЕМ. Адным грэбенем чэсаныя. Вельмі падобныя, аднолькавыя. На нас з Валькай, маёй сястрой, тожа гэдык казалі, што мы адным грэбяням чэсаныя, а праўда, ці не, хто яго зная. Старына Маст. Вар. адным грэбенем (грэбнем) расчасаныя (чэсаныя, расчасаліся). ГРЭБЕНЬ. Стрыгчы пад адзін грэбень каго. Няўхв. Раўняць каго-н. у якіх-н. адносінах, не лічачыся з індывідуальнымі асаблівасцямі, адрозненнямі. Усялякія людзі бываюць: і добрыя, і кепскія, ні трэбо стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень. Батароўка Гродз. (СНМ-2, 223). ГРЭБЛЮ. Хоць грэблю масці грыбоў, ягад і пад. Вельмі многа. Грыбоў хоць грэблю масці. Галавачы Гродз. (ППФВ,18; МСГВ, 586). ГРЭБЛЯ. Як Алекшыцкая грэбля доўгі. Жарт. Вельмі (доўгі, высокі). А той жаніх доўгі як Алекшыцкая грэбля. Алекшыцы Бераст. ● Алекшыцкая грэбля – мясцовы мікратапонім. ГРЭБНЕМ. Адным грэбнем расчасаліся (расчасаныя). Вельмі падобныя, аднолькавыя. Мае дзяўчаты адным грэбням расчасаліся, блізьняткі, што адна, што другая. Агароднікі Лід. Ходзяць ціпер усе адным грэбням рашчасаныя – у джынсах, і дзяўчаты, і хлопцы. Каменка Шчуч. Вар. адным грэбенем (грэбнем) расчасаныя (чэсаныя, расчасаліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁