ГРЭЕ. Ні грэе ні студзіць каго. Зусім не хвалюе каго-н. Мне тваё багацьце даўно ўжо не патрэбна, яно ні грэе ні студзіць мяне. Чуркі Ашм. (ЗНФ, 53). Усё, што было ў міне з Мішкам, ужэ міне ні грэе ні студзіць. Раўтовічы Зэльв. (ЗНФ, 53). ГРЭХ. Ці грэх ці два. Якая розніца, няхай будзе так. – Пайшлі дахаты. – Давай пабудзем яшчэ, усё роўна мама ўжо прыйшла, ці грэх ці два. Талмінава Ашм. А, ці грэх ці два, усё роўна інакш ні зробіш. Шастакі Шчуч. Ой, слухаць я іх буду. Ці грэх ці два. Што, мне хужэй будзя? Рамашкі Шчуч. Ці грэх ці два, усё адно грошай німа. Руда Яварская Дзятл. ГУ. Ні (ані) гу-гу. 1. Не гавары, не расказвай. Што ведаеш пра нас, ні гу-гу. Лішкі Бераст. Ані гу-гу. Белева Гродз. (СНМ, 177). 2. не сказаць і пад. Зусім нічога. Я табе, братка, абяшчаю, што ні скажу ані гу-гу. Дарагляны Маст. ГУБ. Дастаць з губ у каго. Апярэдзіць чыё-н. выказванне. Я сама во акрас хацела сказаць гэта ш самае, а ты дастоў у міне з гуп. Парэчча Гродз. (ЗНФ, 27). Ніколі за табой ні паспеяш сказаць, заўшы [заўсёды] дастаняш з гуп. Дарашкевічы Шчуч. (ЗНФ, 27). З губ спусціць што. Сказаць, выказаць што-н. А некаторы гэта слова з гуп не спусця. Парэча Гродз. (СПЗБ-4, 554). ГУБА. Губа дзіравая ў каго. Іран. Хто-н. неакуратна есць, у каго-н. пры ядзе выпадае, вывальваецца з рота ежа. Ні сьпяшайся за ядой! У цібе ўсё з рота выпадая. Губа дзірава ці што? Стокі Свісл. Вар. губа дзіравая; губы дзіравыя. Губа не дура ў каго. Іран. Хто-н. мае добры густ, умее выбраць найлепшае. Але цяперака ў людзей губа не дура, абыля-чаго есьці не хочуць, усё прысмакаў чакаюць. Аляксандраўшчына Зэльв. (ДМГ, 157). Чаго захацеў – губа не дура. Малахавічы Гродз. У Гэльці губа не дура, самае лепшае сукно забрала. Суботнікі Іўеў. Губа не дура, саму красіву дзяўчыну выбраў. Моцевічы Лід. ГУБАМІ. І губамі і зубамі рабіць. Многа, заложна, бесперапынна. Як пачнецца жніво, то ўжо робіць і губамі і зубамі ат цямна і да цямна, кап першай кончыць. Купіск Навагр. (ЖНС, 113). Пляскаць губамі. Асудж. Гаварыць пустое, балбатаць. Што ў яе за работа – пляская губамі з ранку да вечара. Навасады Свісл. ГУБЕ. На губе у каго. У чыім-н. маўленні. Што ў цвярозага на ўме, тое ў п'янага на губе. Пагараны Гродз. (СНМ, 196). ГУБЕРНІЯ. Паехала пісаць губернія. Усё актывізавалася, заварушылася. Пра інтэнсіўнае разгортванне якіх-н. дзеянняў, пачатак перапалоху, розных плётак. У гамары забіваюцца калочкі-ручкі, і паехала пісаць губернія. Заполле Івац. (ДСК, 56). ГУБКІ. Губкі не расіць. Зусім нічога не есць. С самаго раня бегаю па трактарыстах, кап картоплі пасадзіць, то шчэ гупкі ні расіла. Мачуліна Ваўк. (ЗНФ, 25). Дайця што паесьці, я ш з учарашняго гупкі ні расіў. Вялікія Кукалкі Ваўк. (ЗНФ, 25). ГУБОЙ. Поўнай губой есці. Вельмі многа, колькі хочацца. Колько ім гэтых цукерак трэбо. Учора хрышчоны валачонно прыносіў, елі поўнай губой, а сёньня ізну просяць. Старына Маст. Ты цяпер ясі поўнай губой і меры ні знаяш, ні знаяш, што такое голат. Аляксандравічы Дзятл. Як не сваёю губой есці. Марудна і без жадання. Вару, вару, а яна есьць як ні сваёю губой, бо, ведама, у горадзі прывыкла да прысмакаў. Таркачы Дзятл. (ЗНФ, 91). Ясі як ні сваёю губой, цібе і да вечара ні дачакаясься. Вердамічы Свісл. (ЗНФ, 91). Мусі, нісмашно наварыла сёня, бо ясі як ні сваёю губою. Ёцавічы Дзятл. (ЗНФ, 91). ГУБУ. Адкавяліць губу. Няўхв. Насупіцца, пакрыўдзіцца. Такі падзіўлівы хлопчык, абы за што так і аткавяліць губу. Каўшоўка Карэл. (СГВ, 23). Адцянуць губу. Перастаць жадаць немагчымага. – Вось кап мяне ў Крым паслалі ат школы. – Атцяні губу, такіх туды ні пасылаюць. Зэльва Зэльв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага
8 👁