Браць у губу. Есці. Дай мне цукерку, а то я яшчэ нічога не браў у губу. Ашмянцы
Шчуч.
На поўную губу. 1. есці. Вельмі многа, колькі хочацца. Еш, дачушка, ні ўстыдайся,
на поўну губу, ні бойся, усім хваціць. Дарагляны Маст. 2. даваць, браць. Вельмі многа, у
вялікай колькасці. Сена даю ўпрыпуст, на поўную губу. Заполле Івац. (ДСК, 233).
Раскатаць губу на што. Няўхв. Паквапіцца на што-н., імкнуцца завалодаць чым-н.
Бандаруке ўсе хацелі свайго хлопца на гарацкой дзеўчыне ажаніць. Раскаталі губу на яе
кватэру, а зноў жа засталіса нішчымно. Лунна Маст.
Раскатаць губу трамплінам. Няўхв. Квапіцца на што-н., жадаць, прагнуць чаго-н.
Спадзяванне атрымаць, як правіла, нешта значнае. Бачыш, чаго ёй захацеласё! Раскатала
губу! Дзе я табе вазьму? Мацвееўцы Ваўк. Глянь ты на яго, раскатаў губу! Ні дам, нат
ні прасі! Малая Бераставіца Бераст. Матацыкла хочаш? Ну, брат, раскатаў ты губу.
Копаніха Смарг. Ты думаў, што цібе дарма вылячаць. Ого, раскатаў губу трамплінам.
Яны толькі й чакаюць, каб ім што прынясьлі. Зэльва Зэльв.
ГУБЫ. Губы дзіравыя ў каго. Іран. Хто-н. неакуратна есць, у каго-н. пры ядзе
выпадае, вывальваецца з рота ежа. Ой, губы ў міне дзіравыя. І на падлогу ўпало. Ба завельку
лошку далі, у рот ні ўлазіць. Бабіна Гродз. Губы ў цібе дзіравыя, паглядзі, як абліўсё.
Паўлаўшчына Ваўк. Што ні возьме ў рот, усё падае – губы дзіравыя. Дзеравянчыцы Сл.
Вар. губа дзіравая; губы дзіравыя.
Губы скласці. Пачаць плакаць. Паглядзі, ужо губы склала! Купіск Навагр. (ЖНС,
108).
Губы ў малаку ў каго. Няўхв. Хто-н. малады, нявопытны. Нічога ты ні ўмеіш, губы
шчэ ў малаку ў цябе. Бяцюны Ашм.
Закапыльваць (закапыліць) губы. Няўхв. Насупіцца, надзьмуцца, выражаючы
крыўду, незадаволенасць, злосць. Мая малая ўмея губы закапыльваць, тады ні падысьці
да яе. Турэц Карэл. (СГВ, 585). Угаворвайця яе самыя. Я папробавала зь ёю пагаварыць,
а яна закапыліла губы і слухаць ні хоча. Бабіна Гродз. З ёю ня пагаворыш, губы закапыліць
і маўчыць. Купіск Навагр. (ЖНС, 108). Вар. закапыліць (закапыльваць) губы (лупы).
ГУЖ. Гуж галавы не ўсуне (не высуне) дзе. Дзе-н. усё вельмі густа зарасло (зеллем,
кустамі і пад.). На месьці нашых Засадаў усё зарасло. Ціпер там гуш галавы не ўсуня.
Парэчча Гродз. Ну й аспадынька: у гародзі тым гуш галавы ні ўсуня, а ёй ходзь бы што.
Бершты Шчуч. (ЗНФ, 22). Учора была я на палігоні, там ціпер гуж галавы ні ўсуня,
зарасьнік велькі вырас. Дубінка Гродз. (ЗНФ, 22). Куніцу сьлядзіў. Завяла ў такі смыжнік
[гушчар] – гуж галавы ні высуня, ледво выбраўса. Бабіна Гродз. Вар. вуж (гуж) галавы не
ўсуне (не высуне, не ўткне).
ГУЖЫ. Гужы´ мачыць. Піць гарэлку ці іншыя спіртныя напоі. Ні ўсьпелі зысьціся,
як ужо гужы мочаць, а што жыта жаць трэба, то ні ў галаве. Дакудава Лід.
Рваць гужы. Цяжка, напружана працаваць, высільвацца на працы. Старыя людзі
стараюцца, рвуць гужы, а маладыя ні хочуць рабіць. Вярэйкі Ваўк.
ГУЗА. Знайсці гуза на сваю галаву. Няўхв. Сваімі паводзінамі наклікаць на сябе
непрыемнасці, складанасці. А цяпер, як знайшоў гуза на галаву, то ўсё ходзіць і круціць
мажджамі, як сухім з вады выйсці. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 187). Ні пасядзіш ты ў хаце,
усюдаю цябе ліхоя носіць, пачакай, знойдзяш гуза на сваю галаву. Шылавічы Сл. (СГВ, 592).
Шукаць гуза на сваю галаву (на свой лоб). Няўхв. Напрошвацца на
непрыемнасці. Хай другія ідуць, сварацца з ім, а нашто яшчэ табе шукаць гуза на галаву?
Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 186). Слухай, чаго ты ўсюды лезяш, няўжо ты ні разумеяш, што
шукаяш гуза на сваю галаву. Калбаскі Гродз. Аспакойса, ні шукай гуза на свой лоп, ні такіх
ламалі. Новы Двор Свісл.
ГУЗЕЛ. З гузел. Малога росту. Лена носіць заўсёды вялікія каблукі, бо яна сама з гузел.
Лойкі Гродз. Вар. з гузел (з гузлік
7 👁