ГУЗІК. З гузік. Гумар. Малога росту. – Учора хадзілі вяселя глядзець. – Та ён, малады, харошы? – Ён та харошы зь ліца, алі ж натто малы – з гузік. Старына Маст. ГУЗІКА. Да гу´зі´ка дайсці. Да мяжы, да безвыходнага, роспачнага становішча. Адно, другоё весельлё справіў, шчэ ш хлопцу трэба думаць, так можна дайсьці да гузі´ка. Гнесічы Навагр. Німа што пра цібе гаварыць, дайшоў ты ўжэ да гу´зіка. Каменка Шчуч. ГУЗЛІК. З гузлік. Гумар. Малога росту. Сам маленькі, з гузьлік, а дзелавы. Навумавічы Гродз. Вар. з гузел (з гузлік). ГУЗЛЫ. Гузлы´ вытрашчыць. Груб. Расплюшчыць шырока вочы. Гузлэ вытрашчыў і енчыць! Грабава Зэльв. (СНМЗ, 37). ГУЗЫ. Хварэць на гузы´. Быць збітым, знявечаным. Ты што, даўно хварэў на гузы?! Мала табе ўсыпалі? Яшчэ хочаш? Жупраны Ашм. Лепш ні лезь ні ў сваю справу, бо зноў будзяш хварэць на гузы. Сачыўляны Дзятл. ГУЛІ. Гу´лі гуляць з кім. Няўхв. Важдацца, няньчыцца з кім-н. Ану перастань! Я с табой тут гулі гуляць ні буду. Бо зарас як дам па сраццы, то мігам перастаняш фуліганіць. Лунна Маст. Я с табой гулі гуляць ні зьбіраюса, ні хочаш па-добраму – у пашчэнку [сківіцу] заробіш. Бабіна Гродз. Не гулі гуляць. Не так і проста, справа сур'ёзная. Замуш ісьці – гэта табе не гулі гуляць. Дзеравянчыцы Сл. ГУЛІЦЫ. Як на вырванскай гуліцы дзе. Няўхв. Вялікі беспарадак, бязладдзе дзе-н. Пакінула адных [дзяцей], то нарабілі ў хаці як на вырванскай гуліцы. Малюкі Воран. Вар. як на вырванскай (варванскай, варварскай, урванскай, абарванскай, разарванай, рванай) вуліцы (гуліцы, уліцы); як на вырванскай. ГУЛУ. Гулу´ смажаную. Зусім нічога. Гулу смажаную ўзялі, а ні сала. Турэц Карэл. (МСГВ, 132). ГУМОРЫ. У гуморы. У добрым настроі. Так добро павесяліліса, усе былі ў гуморы. Бабіна Гродз. Гаспадар насупіў бровы – сёньня ён быў не ў гуморы. Пагарэлка Карэл. Нешта ты сёньня, Манька, ні ў гуморы, хіба што зрабілася? Вашкелі Воран. ГУМУ. Цягнуць гуму. Няўхв. Марудна гаварыць, занадта цягнуць з адказам, выклікаючы раздражненне ў каго-н. Ну ні цягні ты гуму, кажы, што ўдумаў. Ёдкавічы Бераст. ГУНЬКАЙ. Пад гунькай трымаць (дзяржаць) каго. 1. Апекаваць, аберагаць каго-н. Сваю жонку пад гунькай трымаіць, шануіць, матку так ні глядзеў, як жонку. Косцевічы Астр. 2. Строга абыходзіцца з кім-н., не даваць волі каму-н. – Ці паедзіць Адальфіня да Тарэсы ў Вільню? – Яна паехала п, але, пэўне, Тарэса ні хочыць, баіцца, што баба разбалуіць дзяцей, яна ш [Тарэса] такая строгая, пад гунькай іх дзяржыць. Косцевічы Астр. ГУРКІ. Хоць гуркі сей на чым. Смяш. Што-н. вельмі бруднае. Пра часткі цела: твар, ногі, рукі, галаву і інш. Таня, у міне такая ўжэ галава, хоць гуркі на ёй сей. Пагранічны Бераст. ГУРОНШКА. Гуроншка яго ведае. Невядома, няясна. Гуроншка яго ведая, што зь ім зрабілася. Бяцюны Ашм. Вар. гарончка (гароншка, гароньшка, гарончыха, гарончак, гаручка, гуроншка) яго (яе, іх) ведае (знае). ГУРТУ. З вялікага гурту выбраць ку´рту. У выніку перабораў выйсці замуж не за лепшага, ажаніцца не з лепшай. Выбірала ты, дачка, хлопца, а выбрала сабе, што няма на што глядзець, зь вялікага гурту выбрала курту. Дайлідкі Астр. Бывая, у дяўчыны шмат хлопцаў, а зь вялікага гурту выбяра курту. Гальшаны Ашм. А то яшчэ як пачнеш выбіраць, то палучаецца, што зь вялікага гурту выбярыш курту. Чуркі Ашм. ● Курта – сучка; жывёліна з кароткім хвастом; малы, нізкарослы хто-н. ГУРЧЫХА. Як Гурчыха на параходзе намалявацца. Іран. Неакуратна, безгустоўна (намалявацца). Алі ўжэ і намаляваласа – як Гурчыха на параходзі. Лунна Маст. ● Некалі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзная
8 👁