хадзіў па Нёмане паўз вёску Лунна маршрутны параход. Адпраўляўся ён вельмі рана, калі
на вуліцы было яшчэ цёмна. Аднойчы плылі на гэтым параходзе людзі ў Гродна, сярод
якіх была і Гурчыха. Выбіраючыся ў паездку, яна сабе адну шчаку намалявала чырвоным
бураком, а другую забылася. Спачатку ў цемнаце гэта было незаўважна. А пасля, як стала
віднець, людзі ўбачылі, сталі шаптацца, і, усё зразумеўшы, пачалі смяяцца. З таго часу,
калі якая-н. дзяўчына непрыгожа, празмерна ці неакуратна намалюецца, то кажуць:
намалявалася як Гурчыха на параходзе.
ГУРЫ. Гу´ры Ма´цкі двор гервя´цкі. Вялікую тэрыторыю, вялікую адлегласць
(абысці, аб'ехаць і пад.). Я ўжо аб'ехаў Гуры Мацкі двор гервяцкі, але яго нідзе не
знайшоў. Варняны Астр. ● Гуры, Мацкі, Гервяты (гервяцкі) – назвы вёсак у Астравецкім
раёне.
ГУСЕЙ. Гусей не пасвіў з кім. Пагард. Не раўня каму-н., не аднолькавы з кім-н. Я с
табою гусей ні пасьвіла, вырасьці, тады будзяш мною камандаваць. Купіск Навагр.
ГУСІ. Каб мяне гусі з'елі. Выкл. Выказванне цвёрдага запэўнівання, пераканання.
Зоська, каб міне гусі зьелі, як я няпраўду кажу, усё на свае вочы бачыла. Ананічы Дзятл.
Каб цябе гусі затапталі. Выкл. Выказванне лёгкага, незласлівага ўшчування. Што ш
ты мне гэта робіш? А кап цябе гусі затапталі! Руда Яварская Дзятл.
ГУСТА. То густа то пуста. Нераўнамерна, не заўсёды аднолькава. Пра колькасць
чаго-н. Але ш у гэтум годзі клубніцаў нарасло! Але гэта як які гот – то густа то пуста.
Лойкі Гродз.
ГУСЬ. Як гусь надзьмуцца і пад. Няўхв. Вельмі (надзьмуцца, насупіцца). Чаго гэта
ты нахохліўся як гусь? Ацмінава Навагр.
Як гусь абшчыпана. Іран. Кепска апрануты, з неакуратным знешнім выглядам. Ён
сёньня як гусь апшчыпана, мусі, учора добро паддаў. Дубна Маст.
Як гусь з інды´кам дагаварыцца і пад. Іран. Не разумеючы адзін аднаго, па-рознаму
адносячыся да прадмета размовы. Глухі сь сьляпым дагаварыліся як гусь зь індыкам.
Засецце Дзятл. Вар. як гусь з свіннёю (з парэсем, з індыкам).
Як гусь з парэсем. Іран. 1. гаварыць, пагаварыць і пад. Не разумеючы адзін аднаго,
па-рознаму адносячыся да прадмета размовы. Толку з нашай гаворкі ні будзя, бо гаворым
мы тут як гусь с парэсям. Мікелеўшчына Маст. Вось і пагаварылі як гусь с парэсем.
Гарадзечна Навагр. 2. Вельмі нядружныя. Што з вас возьмяш, калі вы як гусь с парэсем.
Райца Карэл. Вар. як гусь з свіннёю (парэсем, індыкам).
Як гусь з свіннёю. Іран. 1. гаварыць, пагаварыць і пад. Не разумеючы адзін аднаго,
па-рознаму адносячыся да прадмета размовы. От, пагаварылі як гусь сь сьвінёй. У тым
тыліфоне ўсё трашчыць, мала што пачула, як яны там маюцца. Бастуны Воран. Ну вот,
стары, пагаварылі мы с табой як гусь сь сьвінёю, а ціпер ідзі ты да свае хаты, а я – да
свае. Ваўкавічы Шчуч. Мы гаворым з табой як гусь са сьвінёю. Я кажу жарана, а ты –
смажана. Сенна Навагр. 2. сябраваць і пад. Зусім не (сябраваць). Хоць і суседзі, а ладзілі
паміж сабою як гусь з сьвінёю. Сухары Шчуч. Вар. як гусь з свіннёю (парэсем, індыкам).
Як гусь на бліскавіцу глязець. Іран. Разгублена. Бацька і маці прыехалі здалёк, а ён
глядзіць як гусь на бліскавіцу і ні кранецца. Кемяны Шчуч. (СГВ, 614).
Як шушкава гусь. Іран. Кепска апрануты, з неакуратным знешнім выглядам. Ходзіш
як шушкава гусь, няўжо ш каля сябе спараткавацца ні дасі рады? Лелюкі Іўеў.
ГУСЯ. Што (як) з гуся вада. Няўхв. 1. з каго, каму. Абсалютна ўсё роўна, не мае
значэння для каго-н., не хвалюе, не кранае каго-н. А што зь яе возьмяш, зь яе – што з гуся
вада. Верцялішкі Гродз. Табе гаворыш, гаворыш, а сь цябе як з гуся вада. Бакунова Іўеў.
Яму твае настаўленьні як з гуся вада, паслухая, а сам зноў гадасьць зробіць. Зэльва Зэльв.
Міколу лай ні лай, зь яго як з гуся вада. Малі Астр. Яму што ні кажы – як з гуся вада.
Нягневічы Навагр. Што яму ні гавары, а яму як з гуся вада. Кронькі Шчуч. 2. толку з
Дадатковыя словы
абехаць, абехаў, зелі
10 👁