каго. Зусім няма ніякога (толку з каго-н.) Ці гавары, ці не гавары, а зь яго толку што з
гуся вада. Радзюкі Навагр. Толку сь цібе як з гуся вады. Задвор'е Зэльв.
ГЫГЛЫ. Гы´глы скаліць. Асудж. Смяяцца, рагатаць. Вунь гыглы скаліць, аш
глядзець брытка. І чаго ён тут смешнага знашоў, ніведама. Асіпаўцы Воран. ● Гыглы –
аказіянальнае ўтварэнне ад гукапераймальнага гы-гы-гы.
ГЭДАК. Гэдак веле. Столькі многа. Гэдак веля ваша карова малака дае, а кажаце,
што перадой. (СНМ, 43). ● Веле – параўн. польск. wiele 'многа, багата'.
ГЭНЫ. Як гэны казаў. Пабочн. Як прынята гаварыць. А ў вёсцы жыў у нас дурачок
Хурма. Не ведаю, аткуль ён узяўся, а толькі ні кала ні двара, як гэны казаў, а сыты.
Будзёнаўка Ашм. Вар. як той (гэны) казаў.
ГЭРШКІ. На гэ´ршкі браць, узяць, садзіць і інш. На плечы, на шыю. Звычайна пра
дзяцей. Мой тато любіў браць на гэршкі, як малы быў. Рагачы Гродз. (СНМ, 44). Здаровы,
мабуць, узяў мяшок цэлы на гэршкі і павалок. Закальное Любан. Паднясі мяне на гэршкі.
Зенявічы Навагр. Ты ўзяла б яго на гэршкі, ляхчэй нясьці было п. Задвор'е Зэльв. Вар. на
бабы гэршкі (горшкі); на горшкі-бабкі; бабы-гэршкі.
ГЭТА. Вот гэта дык гэта. Выкл. Вокліч моцнага здзіўлення, захаплення,
расчаравання і інш. – Мая [дачка] паступала, ды ні прайшла па конкурсу. – Вот гэта дык
гэта! Ну, нічога, ніхай ні бядуя. Ацмінава Навагр. (ЗНФ, 22). – А ў нас абодвух кандзідатаў
[у дэпутаты] пракацілі с трэскам. – Вот гэто дык гэто! Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 22).
Гэта то гэта. Выкл. Выказванне здзіўлення, захаплення і інш. Ух ты!.. Колькі грыбоў
нарэзаў!.. Гэта та гэта! Гэта ўжэ настаяшчы грыбовік! Бабіна Гродз.
На гэта. Пабочн. Канечне, безумоўна. Яны, на гэта, павінны заўтра выйсьці ў поле,
іх вочараць. Сурынка Сл.
ГЭТАГА. Гэтага яшчэ не хватала. Выкл. Вокліч незадавальнення, нязгоды, абурэння.
– Ведаяш, Валодзя, што дочка сказала – выходзіць замуш. – Гэтаго ішчэ нам ні хватало.
Дарагляны Маст.
~ Д~
ДАБРЫДЗЕНЬ. Адзін дабрыдзень. Тое самае, няма розніцы. Ці старайся табе, ці
не – адзін дабрыдзень. Свіцязь Навагр. (БФ, 47). Вар. адзін дабрыдзень (дзяньдобры).
ДАВАЙ. Давай не хачу. 1. чаго. Вельмі многа чаго-н. Ціпер у магазіні тых сукянок
давай ні хачу, кап толькі грошы. Бабіна Гродз. 2. каму. Хто-н. вельмі многа, без меры
бярэ, выкарыстоўвае што-н. Во, сусетка мая, той давай не хачу, нап'ецца і ляжыць, як
калотка якая каля плота – ні праехаць, ні прайсьці. Буняны Ашм. (ДМГ, 115).
ДАВАЦЬ. Не даваць жыць каму. Няўхв. Вельмі моцна прыставаць, назаляць,
надакучаць каму-н. Кароў дзісь ні выганялі – авадзён ні дае жыць. Малая Жорнаўка Гродз.
(СНМ-2, 9). Ні трэбо было так дзіця песціць, а ціпер во рады німа з ім, ні дае жыць.
Вялікая Альшанка Гродз. (СНМ-2, 174). Хай яе холяр возьмя, хата зорыдла, цешча ні дае
жыць. Рацічы Гродз. (СНМ-2, 249). Прадсядацель нешто на міне ўз'еўсо, ні дае жыць, і
сам ні ведаю за што. Гліняны Гродз. (СНМ-2, 238). Камароў цьма, у гочы лезуць, ні даюць
жыць. Зарубічы Гродз. (СНМ-2, 255).
ДАДОМУ. Дадому збірацца. Рыхтавацца да смерці. Ну, пажыла я ўжо на сьвеце,
пара дадому зьбірацца. Дзеравянчыцы Сл.
ДАЗВОЛУ. Як з божага дазволу ведаць. Вельмі добра (ведаць што-н.). Як з божага
дазволу ведаў кожную сьцяжынку ў гэтым лесе. Бародзічы Зэльв.
ДАЙ. Дай ты жыць. Выкл. Выказванне адмаўлення чаго-н., нязгоды з чым-н. або
нявер'я ў што-н. пачутае. – Казалі, што ў вас зара гас правядуць. – Дай ты жыць! Калі
шчэ гэта будзя, я мо й ні дажыву. Старына Маст. – Мо, як пашлі дажджэ, та бульба
Дадатковыя словы
задворе, збрыдла, напецца, няверя, ўзеўсо
8 👁