атпецца. – Дай ты жыць! Ёй ужэ нічого ні паможа. Бабіна Гродз. Ніўжо ш і ты думаяш, што гэто праўда? Дай ты жыць! Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 26). Дай ты жыць! Кап ён так заўтрашняга дня дачакаўся, калі гэта праўда. Градаўшчына Астр. (ЗНФ, 26). Не дай і не лай. Не абурайся чыімі-н. паводзінамі, калі да справакавання іх маеш дачыненне сам. Пусьціла яго на свой падворак, а ціпер абіжаяса, што кепскі, што цяшко выкурыць. Сама вінавата – ні дай і ні лай. Бабіна Гродз. Ні дай ні падзі. Без прычыны, знянацку. Прышла Данута ні дай ні падзі і ўселася на цэлы вечар. Крышылоўшчына Карэл. (СГВ, 601). ДАЙСЦІ. Дайсці самому да сябе. Супакоіцца. Мілянька мая! Гэта ш так я напалохалася, ні магу дайсьці да сібе. Стокі Свісл. Я так зьлякаласа, што ніяк ні дайду сама да сябе. Стараўшчына Шчуч. (МСГВ, 195). ДАЛЕЙ. Далей-болей. На працягу пэўнага часу, праз некаторы час. Ну і тады от далей-болей жылі дружна, і от скока ж мы пражылі зь ім? Пісят гадоў пражылі. Альхоўка Астр. (ДМГ, 134). ДАЛЁКА. Далёка не заедзеш. Няўхв. Многага не даб'ешся, не дасягнеш, вялікай карысці не атрымаеш. С такім стараням ты далёко ні заедзяш, нічого ў цібе ні палучыцца, шылам хлеп будзяш есьці. Бабіна Гродз. Далёка не заедзяш, дзе сеў, там і злезеш. Каменка Гродз. (СНМ, 10). Далёка пайсці. Дабіцца вялікіх поспехаў. Дачка далёка пайшла, вывучылася, стала чалавекам. Ляпёшкі Іўеў. ДАМОЎКУ. Зашыцца ў дамоўку. Памерці. Сядзіць зусім змарнелы на лаўцы, мусіць ужэ хутка зашыяцца ў дамоўку. Хадзявічы Сл. ДАПЛЮНУЦЬ Не даплюнуць да каго. Насмеш. Хто-н. ганарысты, задавака, нясе сябе высока. Зь Мінску прыехаў такі ўжэ ганаровы, ні даплюнуць да яго. Ананічы Дзятл. ДАР. Божы дар. Тое, што з'явілася, ці той, хто з'явіўся нечакана, неспадзявана. Смяяліся з такіх дзяцей, казалі: найдзёнік – божы дар. Заполле Івац. (ДСК, 142). ДАРОГІ. Змыліць з дарогі каго. Паўздзейнічаць на каго-н. нядобрым чынам, падштурхнуць каго-н. на нядобрае. Старога змыліў з дарогі. Дзявяткаўцы Ваўк. (МСГВ, 196). Папярок (упоперак) дарогі стаяць (стаць) каму. Няўхв. Перашкаджаць каму-н. у чым-н. Вечна ты мне папярок дарогі стаіш, нікуды за табой ні ўсьпеяш. Мілявічы Маст. Што ты папякаяш міне братам, што ён табе папярок дарогі стаў? Турэц Карэл. (МСГВ, 348). Упопярак дарогі стаяць. Дзекалавічы Гродз. (СНМ, 194). Ужо сыну дакументы былі вырабілі, каб выехаў у Карэлафінску, але бацька як настояў, як упоперак дарогі стаў, то мусіў ісці вучыцца на заатэхніка. Доргішкі Ашм. (СГВ, 611). Ці спіш ці дарогі пытаеш. Няўхв. Каму-н. што-н. не даходзіць, хто-н. няправільна зразумеў, успрыняў сказанае. – Трэба папрасіць у Дуброўскага каня бульбу абараць. – Да Дуброўскага дзеці прыехалі, пэўня, унукаў на лета пакінуць. – Ці ты сьпіш ці дарогі пытаіш? Я – пра адно, а яна – пра ўнукаў. Косцевічы Астр. ДАРОГУ. Дарогу баранаваць. Іран. Ісці няўпэўнена, хістаючыся з боку на бок. Пра п'янага. – Паглянь, ці ні Шышка гэта стары дарогу барануе? – Мусі, ён. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 27). Ні пі боляй, бо й зноў будзяш дарогу баранаваць. Ці мо хочаш, кап сьміяліся сь цябе? Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 27). Даць дарогу каму. Дазволіць каму-н. што-н. рабіць. Ганціна дзеўчына з любой работай у гародзе справіцца, толькі дай дарогу і не парашкаджай. (ДСГБ, 59). Даць на дарогу пайсці кульгаючы. Няўхв. Зрабіць што-н. абы-як, для адчэпнага. Называяцца, папалола агароччык – дала на дарогу пайшла кульгаючы, толькі зельле матычкай пазьбівала, а корні засталіся цэлыя. Падольцы Астр. Папрасіў памахчы скасіць, а ён даў на дарогу пайшоў кульгаючы – выйшаў пяць пракосаў і змыўся. Тракелі Астр. Зайсці (заступіць) дарогу каму. Перашкодзіць каму-н. у чым-н. Ён і тут зайшоў дарогу. Крэва Смарг. (СПЗБ -2, 213). І каму гэта я заступіў дарогу, ні знаю. Што ні дзень, то ўсё зробяць неку гадасьць. Задвор'е Зэльв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся, задворе, зявілася, зявіўся, пянага
9 👁