Лавіць дарогу. Ісці, ехаць няроўна, хістаючыся з боку на бок. Гляньця ш вы на яго! Ідзе, ледзьво ловіць дарогу. Ніякаго стыду ў чалавека німа – спіўсо нанет. Старына Маст. Мусі, учора недзі павесяліўся? Я відзяў, як ты лавіў дарогу па вёсцы. Замасцяны Шчуч. Направіць на дарогу каго. Дапамагчы каму-н. выбраць жыццёвую сцяжыну, даваць добрыя парады. Бацькі моцныя, маладыя, направяць на дарогу. Любча Навагр. (СБНФ, 161). Паказаць дарогу каму. Іран. Выгнаць каго-н. Будзяш сібе кепско вясьці, то я табе хутка пакажу дарогу. Алекшыцы Бераст. У дарогу гаварыць. На карысць каго-н., так, як каму-н. хочацца, падабаецца. Такі ўжэ наравісты, увесь час трэба гаварыць яму ў дарогу, ба калі што ні па яго, та пачыная нарвавацца, аш халера яго бярэ. Бабіна Гродз. Такі ўжэ дурны харакцяр. Мусіш яму ў дарогу гаварыць. Каль чуць што ні па-ягонаму, так і нэрф яго пачыная браць. Бабіна Гродз. Каб яна яму чуць паттукнула ні ў дарогу, дак ён яе п пабіў. Заполле Маст. Усю дарогу. Пастаянна. Ой, шутлівы, смяешся з ім усю дарогу. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 510). Каб яна калі што сюр'ёзно, а то ўсю дарогу – гы-гы-гы й гы-гы-гы. Бабіна Гродз. Мы зь дзедам усю дарогу працавалі і цяжка працавалі, не тое, што вы зарас. Круцілавічы Дзятл. ДАРОЖКА. Закрыецца дарожка. Спыніцца якая-н. дзейнасць, справа. Ціпер усе да мяне едуць, а ні будзя бацькоў, закрыяцца дарошка. Руда Яварская Дзятл. ДАТ. З даўных дат. Спрадвеку. Гэта з даўных дат цягнецца – нявестка с свякрухаю не зжываюцца. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 307). ДАЎБЕШКА. Віславухая даўбешка. Абраж. Кепскі чалавек. Ты ш мяне ніколі не слухаеш, віславухая ты даўбешка. Шылавічы Сл. ДАЎБЕШКАЙ. І даўбешкай не заб'еш каго. Хто-н. фізічна моцны, здаровы. Ужываецца часцей як пярэчанне адносна сцверджання пра кепскае здароўе. Хоць стары, аля яго яшчэ й даўбешкай ні забеш: вун, ні атпачывоўшы, цэлы загон поля згароў. Бабіна Гродз. Вар. і доўоняй (даўбешкай, калатушкай) не заб'еш. ДАХУ. Злазь з даху і не псуй гонту (гонты). Насмеш. Канчай займацца справай, якую выконваеш няўмела. Злазь з даху не псуй гонту. Загорані Свісл. (МСГВ, 592). Злазь з даху і не псуй гонты. Квасоўка Гродз. (СНМ, 183). ДАЦЬ. Даць (даваць) прыпаліць. 1. Моцна насварыцца на каго-н., рэзка прабраць каго-н. Просам прасіла: парабі ўсё ў хаці, а тады пацягняся на сваё чортава паляваня. Ну, дам я яму прыпаліць, як верняцца. Сямашкі Лід. (ЗНФ, 26). Чуяш, як брыгадзір дае прыпаліць хлопцам? Зубраўка Шчуч. (ЗНФ, 26). 2. Сурова распраўляцца з кім-н., біць, караць каго-н. Ой дасьць табе бацько прыпаліць, калі такія словы брыткія будзяш казаць. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 26). Хай только дахаты прыдзя, дам я яму прыпаліць. Во гэтай дзягай! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 26). Вар. даць (даваць) прыпаліць (пшыпаліць, пшыпалёнкі, пшыпалянкі, прыкурыць). Даць (даваць) пяць. Жарт. Фам. Ужываецца пераважна ў форме загаднага ладу і, як правіла, суправаджаецца поціскам рукі. 1. Вітацца ці развітвацца з кім-н. Ну, я ўжэ пашоў, дай пяць. Правыя Масты Маст. 2. Цвёрда абяцаць што-н. Даю пяць, што заўтра да цібе прыду. Вострава Карэл. 3. Пацвердзіць згоду, дамоўленасць у чым-н. Ну вось і згадзіліся, дай пяць! Барысаўка Іўеў. Калі хочуць утачніць, што дагаварыліся, то кажуць – дай пяць! Правыя Масты Маст. Ну, от і дагаварыліся, дай пяць, на гэтым і разойдзімся. Заборцы Астр. 4. Выказаць прымірэнне з кім-н. Ну ўсё, што было, тоя сплыло, дай пяць! Хваціць ваўком глядзець! Дай пятуха! Старына Маст. 5. Выказаць пахвалу каму-н. за што-н. Маладзец, што прышоў, дай пяць! Гудзевічы Маст. О, дык цябе можна павіншаваць, дай пяць! Зенявічы Навагр. Вар. даць (даваць) пяць (петуха). Даць прыкурыць. каму. Насварыцца на каго-н., прабраць, пакараць каго-н. Зараз я табе дам прыкурыць. Гута Дзятл. Вар. даць (даваць) прыпаліць (пшыпаліць, пшыпалёнкі, пшыпалянкі, прыкурыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

доўбняй, сюрёзно
9 👁