Даць пшыпа´ліць каму. Насварыцца на каго-н., прабраць, пакараць каго-н. Як даў
пшыпаліць, то ў таго адразу розум паявіўся. Глядавічы Маст. Гэта так табе ні пройдзя,
бацько як узная, дасьць пшыпаліць. Бабіна Гродз. Вар. даць (даваць) прыпаліць
(пшыпаліць, пшыпалёнкі, пшыпалянкі, прыкурыць). ● Пшыпаліць – параўн. польск.
przypalić 'прыкурыць'.
Ні даць ні ўзяць у каго, дзе. Няма нічога, ніякага запасу. А што яму баяцца, калі ў яго
ні даць ні ўзяць, адно вуглы пустыя. Дылева Лід. У каморы маёй у гэтым року ні даць ні
ўзяць. Дубаўцы Ваўк. У яго хаціне ні даць ні ўзяць, дык і сын ні прыходзіць. Ашмянцы
Шчуч. Прыехаў сын, а ў самой ні даць ні ўзяць. Лунна Маст.
ДАЧА. Дача сабача. Няўхв. Штосьці дадзенае, падараванае каму-н. і забранае назад.
І нека тут сусетка прынясла курыцу. Алі тая курыца ручная была. Та яна ішла дарогаю і
забрала назат. А мама шукая: німа курыцы. А сусет кажа: «Ні шукай, бо ні найдзяш:
тая, што дала, та й забрала». От такая дача. Гэдыка дача сабача. Косцевічы Зэльв.
ДАШКАВІЧА. Як Дашкавіча (Дашкейча) бычок спрытны і пад. Іран. Зусім не
(спрытны). Лодка перавярнулася, а Зміцяр плаваць ня ўмея, спрытны як Дашкавіча бычок,
каб не Мікола, то ўтапіўся б у возяры. Даўгялы Воран. (СГВ, 614). А Грышка Манін
дасужы як Дашкейча бычок – лятаў па вуліцы п'яны і ў лужыну ўваліўся. Пагародна
Воран. Ну ш і спраўны малочшы Гэнюка, нічога без яго не абыходзіцца, дасьціпны як
Дашкейча бычок, што ўзяў у студню ўваліўся. Бастуны Воран. Даходны як Дашкейча
бычок – тылам, тылам – і ў студню. Нача Воран.
Як Дашкавіча карова цягацца. Няўхв. Без справы невядома дзе (бадзяцца). Цэлы
дзень не быў у хаце, цягаяся недзі як Дашкавіча карова. Орлі Воран.
ДВА. Два і трэці маленькі. Іран. Ніколькі, нічога (не даць). – Бачу, малаток у цібе
пат сьцяной валяяцца. Аддай мне яго. – Ага, зарас дам. Дам два і трэйці маленкі, што ні
здужаяш панясьці. Бабіна Гродз.
Ні ў два ні ў пяць (ні ў тры) гаварыць. Няўхв. Зусім недарэчна, неўпапад, не тое, што
трэба. Ты гаворыш ні ў два ні ў пяць. Некрашы Гродз. Лапоча ні ў два ні ў тры, толку зь
яе гэтай гаворкі. Зачэпіч Шчуч.
ДВОЙКІ. Вучы вучы каго адныя двойкі. Выкл. Няўхв. Выказванне папроку таму, хто
някемлівы, няздатны да навучання, пераймання вопыту іншых. Ты ш ізноў ні так бульбу
парэзала, цібе вучы вучы адныя двойкі. Ананічы Дзятл.
ДЖЫНДЖЫКІ. Джынджыкі біць. Няўхв. Гультаяваць. Хваціць табе джынджыкі
біць, ідзі з усімі картоплі выбіраць. Конна Зэльва. (СГВ, 587).
ДЗВЕРЫ. Дзверы кілбасамі (каўбасамі) завязваць. Жыць заможна, багата, мець
усяго ў дастатку. І калі ўжэ яму будзя хваціць... Дзьверы кілбасамі завязвая, і ўсё яму мало.
Аздобічы Шчуч. Што ты раўнуяш. Раней дзверы каўбасамі завязвалі, гэта ціпер усё з
магазіна. Мілявічы Маст. Ні так гэта лёхко, гэта табе ні пры Польшчы дзьверы
каўбасамі завязваць. Ганчары Свісл.
Забыць як і дзверы адчыняюцца. Працяглы час адсутнічаць, доўга не наведвацца
куды-н. Дзе ш ты, сынку, прападаў? Ужо забыў як і дзьверы аччыняюцца. Варняны Астр.
Зайсці за дубовыя дзверы. Зрасходавацца, скончыцца. Як было сала, то не елі, а як
зайшло за дубовыя дзьверы, то й хочацца. Хутар Праважа Воран. Німа малачка... Зайшло
за дубовыя дзьверы. Такая дойна кароўка была... Не, намануўса прадаць, то во ціпер і
есьці німа чаго. Бабіна Гродз.
Пайсці за дубовыя дзверы. Часам жарт. Быць надзейна схаваным да пэўнага часу
ці зусім не існаваць. Ні шукай нават, ні знойдзяш [арэхаў]: пашлі за дубовыя дзверы. На
сьвято дастаням. Забалаць Воран. (ЗНФ, 74). Вар. пайсці (уцячы) за дубовыя дзверы.
Паказаць культурна на дзверы каму. Іран. Прапанаваць каму-н. выйсці,
выправадзіць, выгнаць каго-н. Добра, што ён сам здагадаўся, пайшоў, а то я ўжо
зьбіралася паказаць яму культурна на дзьверы. Алекшыцы Бераст
Дадатковыя словы
пяны
10 👁