У дзверы не ўлазіць. Быць тоўстым. Гэты пузач ужэ ў дзверы ні ўлазіць. Халап'я Івац. (ДСК, 192). От расплывуха стала, хутка ў дзьверы не ўлезя. Дакудава 1 Лід. (СГВ, 409). Уцячы за дубовыя дзверы. Часам жарт. Быць надзейна схаваным да пэўнага часу ці зусім не існаваць. Уцяклі ўжэ скваркі за дубовыя дзверы. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 74). Карова есць, аля малако ўцякло за дубовыя дзверы. Во-во цяля прывядзе. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 74). Вар. пайсці (уцячы) за дубовыя дзверы. Чыста ў адныя дзверы ўвайшоў праз другія выйшаў пражыў. Непрыкметна хутка (пражыў жыццё). Праляцелі годы, як адзін міх. Ні дзіво, што старэйшыя ўсе гавораць: пражыў чысто ў адныя дзьверы ўвайшоў прас другія вышаў. Каменка Бераст. Як гэтыя дзверы адкрыць і закрыць. Вельмі лёгка, проста, без намаганняў (зрабіць што-н.). Мне паставіць ціліфон у хату сёроўна як гэтыя дзьверы адкрыць і закрыць. Задварані Свісл. Ён ш начальнік. Што табе нідаступно, то яму як во гэтыя дзьверы аткрыць і закрыць. Бабіна Гродз. ДЗВЯРАМІ. За дубовымі дзвярамі схавана, ляжыць і пад. У надзейным месцы. – Можа, знойдзеш паўлітра? – Дзе там! Жонка за дубовымі дзвярамі трымая. Забалаць Воран. (ЗНФ, 31). – Дзе ты палажыла грошы? Кап хто ні ўкраў. – Ні бойся, за дубовымі дзвярамі схавала. Голдава Лід. (ЗНФ, 31). Там тых кілбас як кот наплакаў, але яны ў міне ляжаць за дубовымі дзвярамі. Бердаўка Навагр. (ЗНФ, 31). ДЗЕ. Дзе вы бачылі. Выкл. Выказванне адмаўлення, немагчымасці чаго-н. Зробіць ён вам… Дзе вы бачылі!.. Толькі абяшчаць умея. Ведаю я яго, ні першы рас. Бабіна Гродз. Ён – дзе бачылі! – не пойдзе ўночы. Валеўка Навагр. (БФ, 129). Вар. дзе ты бачыў (бачыла); дзе вы бачылі. Дзе гэта відана. Выкл. Няўхв. Выказванне незадавальнення чым-н., неадабрэння чаго-н. Ну дзе гэто відана, кап ты столькі грошай распусьціў за адну нядзелю. Дарагляны Маст. Дзе гэто відано, каб дзіця вучыло бацька. Стральцы Маст. (МСГВ, 82). Дзе гэта такое відана, каб дзеўка сама да хлопца ішла. Дзераўная Сл. Дзе дзенешся. Іншага выйсця няма, даводзіцца пагадзіцца, прымірыцца з чым-н. Хоць і дарагаватая яна была, але ж я як завінулася з гэтай машынай, дык дзе ш дзенесься, прышлося тры карове прадаць, кап машыну тую купіць. Равіны Карэл. (ДМГ, 85). Дзе наша не прападала. Выкл. Выказванне гатоўнасці рызыкнуць. Дзе наша ні прападало, давай ашчэ па аднаму шкаліку вып'емо, весялей будзя. Гродна Гродз. (СНМ-2, 265). Дзе папхнуў каго там і паваліцца. Асудж. Хто-н. несамастойны, без уласнай пазіцыі, залежны ад іншых. Буць ты ўжо ш талкаўнейшы, а то дзе папхнуў там і павалісься. Яцыны Астр. Дзе сеў там і злезеш на кім. Кім-н. не пакамандуеш, хто-н. не кінецца памагаць каму-н., выконваць чыю-н. волю. Ехала ў Сьвіра, папрасіла, каб у агароччыку выкасіў. Вярнулася назат – агароччык ні кошаны, а ён сьпіць сабе. Гэта ўжо такі чалавек, на ім дзе сеў там і зьлезіш. Косцевічы Астр. Дзе сеў там злезеш. Геранёны Іўеў. (МСГВ, 588; ППФВ, 22). На ём далёка не заедзяш, дзе сеў, там і злезеш. Каменка Гродз. (СНМ, 187). Табой не падаткнешся, дзе сеў, там злезяш, усё самой трэба рабіць. Гошчава Івац. (ДСК, 157). Вар. дзе сядзеш там і злезеш (устанеш); дзе сеў там і злезеш. Дзе стаў там і сеў. Кім-н. не пакамандуеш, хто-н. не кінецца памагаць каму-н., выконваць чыю-н. волю. А мой мужык ніяк мной не ўпраўляў. Ведаў якая – дзе стаў там і сеў. Кулёўшчына Маст. Дзе сядзеш там і злезеш (устанеш) на каго, на кім. Кім-н. не пакамандуеш, хто-н. не кінецца памагаць каму-н., выконваць чыю-н. волю. Як ужэ мяне Бох кватаранткамі наградзіў, то, дальбох, зь іх усе людзі сьмяюцца, на іх дзе сядзеш там і зьлезеш. Вішнева Смарг. На гультаі дзе сядзеш там і злезеш. Астроўля Лід. (МСГВ, 599). Дзяцько ні натто
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпемо, халапя
11 👁