быў ахочы даць лішні кусок, у яго гэдык – дзе сядзеш там і зьлезяш. Старына Маст. Я табе
ні жонка, на мне дзе сядзеш там і ўстанеш. Правыя Масты Маст. Ні на тога напаў, на
мне дзе сядзеш там і ўстанеш. Барысаўка Іўеў. Дзе сядзеш там і ўстанеш. Лаша Гродз.
(МСГВ, 588; ППФВ, 22). Вар. дзе сядзеш там і злезеш (устанеш); дзе сеў там і злезеш.
Дзе там. Выкл. Вокліч немагчымасці, адмаўлення чаго-н., пярэчання чаму-н. Як ціпер
школы, а тагды якая школа. Ціпер есьць, ды ні вучацца. А тагды кап вучыцца – дзе там.
Крывічы Зэльв. (ДМГ, 64). Кожны дзень яму дзяўбу, каб кідоў курыць, але дзе там.
Рацкевічы Івац. (ДСК, 72). Пасварылася была з зяцём, зарэкалася – не пераступлю парог
яго хаты, ды дзе там, пайшла, унукоў хочу паглядзець. Хрышчонавічы Івац. (ДСК, 88).
Дзе ты бачыў (бачыла). Выкл. Выказванне адмаўлення, немагчымасці чаго-н. Гэта
ў горадзі свіней пацьсцілаюць пілавінамі, а на вёсцы, дзе ты бачыў, кап хто пацсцілаў.
Навасёлкі Гродз. (СНМ, 109). Выкінь ты яго з галавы. Няўжэ ты думаяш, што будзяш за
ім шчасьліва. Дзе ты бачыла! Такі самы пяніца, як бацько. Бабіна Гродз. Вар. дзе ты бачыў
(бачыла); дзе вы бачылі.
Дзе хочаш. Там, дзе прыйдзецца, дзе здарыцца. Тожэ места ні было. Дзе хочэш ідзі
жыві. Восава Навагр. (ХБД, 204).
ДЗЕВАК. Ад дзевак адвесці і да бабы не давесці каго. Асудж. Падмануць дзяўчыну,
не ажаніўшыся з ёй. З адной гады два хадзіў, адзь дзевак адвёў і да бабы ні давёў, а ціпер,
чула, да другой клінкі падбівая. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 15). Ты яго асьцярагайса, бо ён
можа і цібе адзь дзевак адвесьці і да бабы ні давесьці. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 15).
ДЗЕВЯНОСТА. Дзевяноста дзевяць у каго. Асудж. 1. Хто-н. разумова адсталы,
псіхічна ненармальны. – Дзевяносто дзевяць – гэто палувумянны, калі розуму ў галаве
няма. – А чаму дзевяноста дзевяць? – Ну, як стопрацантово, то добро, гэто разумны, а
дзевяносто дзевяць – адзін процант ні хватая. Такія во задзіры. Балотца Навагр. 2. Хто-н.
неразумны, легкадумны, дурань. У це што, дзівяносто дзевяць?! На таком марозі беш
шапкі ходзіш!.. Бабіна Гродз. Ад Мішы ўсяго можна чакаць, бо ў яго дзевяноста дзевяць.
Юравічы Дзятл. (ЗНФ, 28). Усе людзі паадзяваліся як людзі, а ты можаш сабе ісьці й так,
калі ў цябе дзевяноста дзевяць. Маркішы Гродз. (ЗНФ, 28). Праўду, мусі, кажуць, што ў
Сцёпкі дзевяноста дзевяць: онака [вунь] малых сабраў і нешто ім расказвая. Кулявічы
Свісл. (ЗНФ, 28). Вар. дзевяноста дзевяць на фронце і, а адзін (адна) у (на) рамонце.
Дзевяноста дзевяць а адзін гуляе ў каго. Асудж. Хто-н. разумова адсталы, псіхічна
ненармальны, дурань. Што ты зь ім гавэнду завёў, у яго ш дзівяноста дзевяць а адзін
гуляя. Галавічполе Шчуч.
ДЗЕД. Альховы дзед. Няўхв. Чалавек, якому не даходзіць, якому трэба некалькі разоў
сказаць, каб ён што-н. выканаў. Табе колькі рас трэбо пра агарот напомніць? Альховы
дзет! Хучэй будзя самой зрабіць. Стокі Свісл.
Як дзед да штаніны прычапіцца і пад. Вельмі моцна, неадступна, назойліва
(прычапіцца, прыстаць да каго-н.). Мы жа ш ужо думалі ехаць адныя, алі ш во Янка
прычапіўся як дзед да штаніны, усё крычаў ехаць разам. Варняны Астр. ● Дзед – калюча-
ўчэпістае суквецце-шышка лопуху.
ДЗЕДА. Як у дзеда ў торбе дзе. Бязладна, бессістэмна. Чаго тут не панакідана ў цябе
на стале, толк як у дзеда ў торбе. Варанкі Шчуч. (СГВ, 620).
ДЗЕДАМ. За дзедам. У мінулым. За дзедам пастаўнік выгараджаны аш да рэчкі быў.
Жылі Іўеў. (СПЗБ-3, 434).
ДЗЕДУ. Даў дзеду грош. Няўхв. Нудна і доўга гаварыць адно і тое. От, што яна
скажа – даў дзеду грош і ўсё, кажды рас пра сваго сына, які ён харошы, які разумны. Адна
і тая песьня. Дубінка Гродз. Выключы ты гэту сесю [сесію], а то цалюткімі днямі – доў
дзеду грош і доў дзеду грош, слухаць абрыдло. Бабіна Гродз.
ДЗЕЛА. Адно дзела. Ухв. Вельмі добры, выдатны. Добрая дзяўчына ў цябе: і красівая,
і працавітая, і вясёлая, ну, проста адно дзела! Астравец Астр. Хлопец у цябе адно дзела.
Гудагай Астр. Вот голас у яе – адно дзела, ёй толькі на сцэні сьпяваць. Вольна Бар
14 👁