Дзела гарыць у руках у каго. Ухв. Хто-н. вельмі працавіты, здольны ў працы. Мой гаспадар як возьмяцца, то ў яго дзела гарыць у руках. Палонка Свісл. (СГВ, 587). Каб там дзела гарэла. Абавязкова, нягледзячы ні на што. Рэдзянкі супчык, смашны. Кап там дзело гарэло, та мусіш ізесьці. Бабіна Гродз. Я дабюса сваго, быць ні можа, кап там дзело гарэло! Новая Руда Гродз. Нігды ні пасьпяшыць, кап там дзело гарэло. Алекшыцы Бераст. Пайшло дзела рваць. Што-н. пачало актыўна, хутка ажыццяўляцца. Так ніякай работы ні было, а як добро ўгасьціла, та пайшло дзело рваць, за дзень гактар сенакосу сьпляжылі. Бабіна Гродз. Зарас на поле пайшлі яшчэ нашыя хлопцы, і пайшло дзело рваць. Харосіца Навагр. У дзела пусціць. Прымяніць, выкарыстаць што-н. За Котрай такі залях пуставоў колькі гадоў, а ціпер і яго ў дзело пусьцілі. Бершты Шчуч. (ЗНС, 42). ДЗЕНЬ. Абы дзень да вечара. Няўхв. Як папала, нядбала, без ахвоты і старання рабіць, працаваць. Гэныя страіцелі мусі і зазімуюць на кароўніку. Кап, згадзіўшыся с працьсядзяцялям на якую суму, то можа рухаліся п скарэй. А так абы дзень да вечара. Заборцы Астр. Вось дык жонку выбраў: нічого ні ўмея. Ёй толькі абы дзень да вечара. Васілішкі Шчуч. Абы дзень да вечара. Рыдзелі Гродз. (СНМ, 177; МСГВ, 578; ППФВ, 3). Ты ш ні прагульнік, што ходзіш абы дзень, у цябе ш ужо ёсьць чым ганарыцца, столькі пасеяць! Сялец Лід. (СГВ, 371). Абы дзісь дзень у каго. Няўхв. У каго-н. ніякога клопату пра будучыню. У Адама абы дзісь дзень, а заўтра як Бох дасьць. Ні думая, каб надалей было. Пеляса Воран. ● Дзісь – параўн. польск. dziś 'сёння'. Даваць на дзень добры. Расплачвацца на вяселлі з музыкантамі за заказаны танец, музыку, песню. На маім вяселі добра давалі на дзень добры. Караняты Астр. (СГВ, 585). Натта першы сват быў ганаровы. На дзінь добры даваў ні жалеючы. Усё кідаўся грашмі. Заборцы Астр. Вазьмі больш грошай, бо трэба будзе даваць на дзень добры. Алекшыцы Бераст. Даць дзень добры. Павітацца, прывітацца. Ты зайдзі ў хату, дай дзень добры, а тады ўжэ гавары што трэбо. Стокі Свісл. Ён паліцманам тады быў. А я падышла да яго, дала дзень добры, запыталася я ў яго, як жызьня. Салтанішкі Воран. (ДМГ, 103). Па вадзіцу йдзе, дзень добры дае, сэрданьку майму жалю задае. Дзяляцічы Карэл. (БФ, 44). Дзень да вечара. На працягу дня. От мы так цяпер і жывем, так праходзіць наша жыця. Дзень да вечара то ў агарот падзеш, то з агароду прыдзеш, то ў хлеў падзеш, то с хлява прыдзеш. Астрына Шчуч. (ДМГ, 145). Дзень добры. 1. Прывітальны зварот раніцай або днём. Дзень добры, людцы, вам ці рады вы нам? Пасека Воран. (ППФВ, 22). 2. Этап вясельнага застолля, калі музыкі па заказе прысутных выконваюць мелодыі, песні, прысвечаныя маладым ці іншым вясельнікам. На васэлі ест таксамо дзень добры: госьці заказваюць маладым песьні і за гэто плацяць. Галавенчыцы Гродз. 3. Выкананне музыкантамі музычнага твора, песні па заказе ўдзельнікаў вясельнага абраду. Як заграюць музыканты аднаму «Дзень добры», так кожны грошы і гатовіць, як да яго прыдуць, каб заплаціць. Талочкі Гродз. (СНМ, 46). Дзень і ноч. Увесь час, пастаянна, на працягу сутак. Бывала, рабілі дзень і ноч, сваё роднае дзіця ні было калі апратаць. Русакі Бераст. (МСГВ, 31). Дзень пры дні. Штодня, кожны дзень. Цэлы тыдзень, дзень пры дні ўзапар хадзілі выбіраць картофлю. Майсеевічы Ваўк. (МСГВ, 511). Кап яго ні патштырылі да работы, то цёгаўся п так дзень пры дні. Сімакава Карэл. (СГВ, 324). Ніякае разрухі мне німа, рабі, як той вол, дзень пры дні. Заполле Івац. (ДСК, 199). Дзень у дзень. Штодня, кожны дзень, рэгулярна. Цяпер дзень у дзень матка яе ў школу гоня, яна ў трэцім адзяле ўчыцца. Перавознікі Астр. (НС-ць, 277). Жонка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁