тапталася каля свайго хазяйства, а я дзень у дзень усё вазіў дзераво на сплаў. Пуцэвічы
Навагр. (СБНФ, 75).
За дзень не абыдзеш каго. Іран. Хто-н. вельмі тоўсты. Гэта баба як гара, яе за дзень
ні абыдзяш. Карэлічы Карэл.
На дзень сем пятніц у каго. Хто-н. вельмі часта і лёгка мяне свае намеры, рашэнні,
настроі. У яе на дзень сем пятніц. Малі Астр. (СПЗБ-4, 224).
На сёмы дзень даходзіць да каго. Няўхв. Хто-н. вельмі марудна, з цяжкасцю
ўспрымае, асэнсоўвае што-н. Датумкаў, слава Богу, – на сёмы дзень да яго даходзіць.
Чамяры Сл. (ЖНСл., 178).
Па дзісь дзень. Да гэтага часу. Я па дзісь дзень вайну помню: і як сястру ў Германю
забіралі, і як бомбы кідалі. Каменка Шчуч. Калі казаў, што ягадаў на расаду дасьць. І па
дзісь дзень дае, мусі, ні дачакаяса ад яго. Бабіна Гродз. Прасіў міне, каб я прыехаў да яго,
але я і па дзісь дзень ні ехаў. Дамейкі Лід. Як узяў грошы, дык і па дзісь дзень няма.
Алекшыцы Бераст. І па дзісь дзень зубы перасталі балець. Парэчча Гродз. (СПЗБ-2, 55).
● Дзісь – параўн. польск. dziś 'сёння'.
У спякотны дзень вады не дапросішся ў каго. Асудж. Хто-н. вельмі скупы.
Паслухай мяне, не ідзі ты да яго прасіць, бо ў такога чалавека ў сьпякотны дзень вады не
дапросісься. Вішнева Смарг.
Як восеньскі дзень. У кепскім настроі, пануры, сярдзіты, злосны. Ён век пасупы,
хмуры, як восеньскі дзень. Заполле Івац. (ДСК, 173).
Як дзень белы. Пастаянна, на працягу ўсяго дня. Як дзень белы. Малыя Сцяпанішкі
Маст. (ППФВ, 78).
Як дзень божы. Пастаянна, на працягу ўсяго дня. Дзяціска як дзень божы ў лапту
гуляюць – і ні абрыдня ім. Чамяры Сл. (ЖНСл., 178). Задраў кокашы на ложку ды спіць як
дзень божы. Чамяры Сл. (ЖС, 155). Такая дзяўчына вялікая, а як дзень божы мазіцца ды
мазіцца. Чамяры Сл. (ЖС, 156).
Як дзень то добры дзень. Няўхв. Пастаянна, штодня прыходзіць. Як перш, то й відаць
нідзе ні было, а тэрас як дзень то добры дзень, спасу німа, с хаты ні вылазіць. Бастуны
Воран.
ДЗЕРАВА. Што ў дзерава каму. Асудж. Зусім не даходзіць каму-н. што-н., зусім не
слухае хто-н. каго-н. Кажу, кажу, а яму як у дзераво, як ні чуя сяраўно. Малая Жорнаўка
Гродз.
ДЗЕРКАЧА. Даць дзеркача. Уцячы. Бачу, у садзе дзеці, пагнаўся за імі, а яны далі
дзеркача. Кемейшы Воран. (СГВ, 586).
ДЗЕРКАЧОМ. Дзеркачом у вочы лезці. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць.
Чаго дзеркачом у вочы лезяш? Сяраўно нічого ні скажу. Янаўляны Лід. Не лезь дзеркачом
у вочы, бесь цябе зраблю, як захачу. Геранёны Іўеў. Ого, спакойная... Як табе трэба што,
дык ты дзеркачом у вочы лезеш, абы дабіцца свайго. Талмінава Ашм.
ДЗЕРЦЬ. Як дзерць мокры. Вельмі. Німа ніякай рады з гэтымі дзецьмі. Як тулько
зышоў сьнех, та кажнюсянькі дзень прыходзяць мокрыя як дзерць. Старына Маст.
● Дзерць – дзірван.
ДЗЕЎКА. Мікалаеўская дзеўка. Немаладая жанчына, якая не была замужам.
Выбірала кавалероў ды мікалаеўскай дзеўкай засталася. Бялавічы Івац. (ДСК, 134). Сіма
так і ні вышла замуш, хоць сваталасо да яе много хлопцаў. Так мікалаяўскай дзеўкай і
дажыла век. Бабіна Гродз.
ДЗЕЎКАХ. Сядзець у дзеўках. Доўга не выходзіць замуж. Потым на міне ўсе напалі,
што будзяш сядзець, як мы, у дзеўках, ідзі лепяй. Ну ўжо трэбо ісьці, а ні хочацца, хацела,
каб за харошаго, добраго. Дубаўцы Ваўк. (ДМГ, 197). У каго добра гаспадарка, дык і бяды
ні мелі, ведалі, што возьмуць замуш, а другая хароша, ды бедная, так і сядзіць у дзеўках.
Суботнікі Іўеў. (ДМГ, 106). Кажуць, цешча любчыку яму дала, та ён і ўзяў, а так бы
13 👁