сядзела ў дзеўках. Забагонікі Гродз. (СНМ, 82). Кап ведала, што такое жыцьцё чакае, то сядзела п я ў дзеўках лепш. Падвялікая Дзятл. (СБНФ, 268). У дзеўках. У дазамужні час. Як у дзеўках была да любіла кампанаваць з Гандзяй, заўсёды разам хадзілі. Дзекалавічы Гродз. (СНМ-2, 99). ДЗЕЦІ. З-за гэтага (па гэтым) дзеці будуць. Няма чаго перажываць, усё будзе добра. Ты ні думай, з-за гэтаго дзеці будуць, ні было п большай бяды. Бабіна Гродз. Што, каленам удэрыласа? Нічого, па гэтум дзеці будуць. Старына Маст. ДЗЁРУ. Даць дзёру. Збегчы, уцячы. У калхозах очэнь нізкія зарплаты. Патаму людзі ўсе далі дзёру. Зэльва Зэльв. (ХБД, 446). ДЗІВА. З добрага дзіва. Без якой-н. прычыны, невядома чаму. Кап яму што сказала ці зачапіла яго, то не, з добрага дзіва стаў лаяць, бэсьціць гэту дзяўчыну. Залужжа Стаўб. На дзіва. 1. Надзвычай, вельмі. Тросы ў жыта ў гэтым годзе ўрадзіліся на дзіва буйныя. Кашубінцы Гродз. (СГВ, 487). 2. Надзвычай добры, цудоўны, выдатны. Німа чаго і раўняць лонскі ўмалот з гэтым, бо тое лето было просто ўсім на дзіво. Жытомля Гродз. (СНМ-2, 239). Не дзіва. Невыпадкова. У такую спёку надта гілі кусаюцца, ні дзіва, што каровы разгізаваліся. Налібакі Навагр. (СГВ, 401). ДЗІРА. Дзіра ў горле ў каго. Іран. У каго-н. пры неакуратнай ядзе з рота выпадае ці праліваецца частка ежы. У яго дзіра ў горлі... Бач, што нарабіў на настольніку, як дзіця малоя. Ашмянцы Шчуч. ДЗІРКА. Дзірка дзірку паганяе ў каго. Хто-н. вельмі бедны. У яго нічого німа – дзірка дзірку паганяя. Пілкі Маст. ДЗІРКІ. Дзіркі ў небе не будзе. Іран. Нічога не зробіцца. Вядома, бяда тут такая, што ён на вясельле не прыйдзе! Хай не йдзе! Дзіркі ў небе не будзе. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 60). Каждай дзіркі затычка. Няўхв. Той, кім часта замяняюць, падмяняюць іншых. Атпраў Марыю на гэта забраньне, яна ў нас каждай дзіркі затычка. Пеляса Воран. ДЗІРКУ. У каждую дзірку затычка. Няўхв. Той, кім часта замяняюць, падмяняюць іншых. І туды цібе пасылаюць, і сюды цібе. Бытта больш нікого німа! Нашлі ў кажду дзірку затычку. Стокі Свісл. У кожную дзірку затычка. Ухв. Чалавек, які ва ўсім удзельнічае, усюды паспявае. Пятро ў кожну дзірку затычка: і на сено ён, і ў гародзе ён. Золата, а не хлопец. Дзеравянчыцы Сл. ДЗІСЬ. Не дзісь то ўзаўтра. Калі-небудзь у бліжэйшы час. Нечага палохаць, усё ўжондзіца, ні дзісь то ўзаўтра. Талочкі Воран. Ну не прадоў ён сваёй каровіцы. Ну й якая бяда. Прадасьць, ні дзісь то ўзаўтра. Талочкі Воран. ● Дзісь – параўн. польск. dziś 'сёння'. ДЗІЧКІ. Хоць бы дзічкі. 1. Зусім не рэагуе хто-н. на што-н. Яго стыдзяць і гудзяць, а ён хоць бы дзічкі. Дзям'янаўцы Дзятл. (ППФВ, 66). 2. каму. Каму-н. усё роўна, каго-н. нішто не хвалюе. Што там робіцца ў хаця, яму хоць бы дзічкі. Бабіна Гродз. (СГВ, 611). Я перад ім тут распінаюся цалюткі час, а яму хоць бы дзічкі, навэт і ні слухая. Зэльва Зэльв. Мішы зараз экзаміны трэба здаваць, а яму хоць бы дзічкі, за кнішкі нават і ні думая брацца. Купіск Навагр. Марыля завіхаяцца, а яму ходзь бы дзічкі, сядзіць у цялявізары і ні аб чым ні думая. Хвалава Карэл. Колькі ні кажу, а яму ходзь бы дзічкі, нават ухам ні вядзе. Нізяны Ваўк. 3. Нічога дрэннага не робіцца з кім-н. За дзесяць кілометраў ідзе, і ходзь бы дзічкі, не прыстане. Альбярцін Сл. ДЗІЧКУ. Дзічку на вярбе. Іран.-насмеш. Зусім нічога не (злавіць, атрымаць, убачыць і пад.). Дзічку ты на вярбе зловіш, а не ровар. Шчорсы Навагр. У міне ты дзічку на вярбе палучыш, а ні бутэльку. Гнесічы Навагр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянаўцы
14 👁