ДЗЬМУХАЎКУ. Надуць дзьмухаўку. Няўхв. Надзьмуцца, насупіцца, пакрыўдзіцца. Што ты надуў дзьмухаўку? Ні слухай яго, пляце што сьліна прынясе на язык. Вішнеўка Зэльв. ДЗЮБЕ. Па камаровай дзюбе. Зусім мала. Ня еў нічога наш хворы, бярэ ў рот па камаровай дзюбе. Сухмяні Гродз. (СГВ, 602). ДЗЮБКУ. З камарову дзюбку. Вельмі мала чаго-н. Ну й выдзяліў так выдзяліў – с камарову дзюпку. Каменка Шчуч. Вар. з камарову дзюбу (дзюбку). ДЗЮБУ. З камарову дзюбу. Вельмі мала чаго-н. Вады тут с камарову дзюбу. Чырвонае Сяло Зэльв. Хлеба з камарову дзюбу зьеў. Горка Дзятл. Я ш цябе прасіла прынесьці цэлы кошык бульбы, а ты прынёс с камарову дзюбу, слухаць трэба, што гавораць. Зенявічы Навагр. Выдзяліў зярна с камарову дзюбу і лічыць, што на нас усіх хопіць. Алекшыцы Бераст. Камякі нісмачныя, відаць, сала ўкінула с камарову дзюбу. Замошша Любан. Вады ў калодзезі з камарову дзюбу, а яшчэ ўсё лета наперадзе. Бібікі Зэльв. Засініць дзюбу. Іран. Выпіць спіртнога, напіцца. Яшчэ й магазін ні аткрывалі, а яны ўжэ недзі засінілі дзюбу. Шчорсы Навагр. А мой вунь ляжыць дзюбу засініўшы. Каменка Шчуч. Параўняць дзюбу. Іран. Стукнуцца носам. Калі зьляціш с плоту, параўняяш дзюбу, то боляй ні палезяш на яго. Вольна Бар. ДЗЮНДЗЕЛЬ. Дзю´ндзель павесіць. Жарт. Засумаваць, замаркоціцца. Ну што ты дзюньдзяль павесіла? Ні бядуй, знайдзем табе хлопца. Карабы Ашм. ДЗЮНДЗЮ. Звесіць (павесіць) дзю´ндзю. Іран. Засумаваць, замаркоціцца, дайсці да адчаю. Зарана ты зьвесіў дзюньдзю, яшчэ мы паваюям. Адзверна Маст. Павесіў дзюньдзю, ні с кім гаварыць ні хоча. Алекшыцы Бераст. Ну што ты дзюньдзю павесіла. Не бядуй, усё будзе добра. Карабы Ашм. ДЗЯГА. Дзяга плача па кім. Асудж. Хто-н. заслугоўвае пакарання. Звычайна пра дзіця. Зарас ты ў міне даскачаса. Па табе ўжэ даўно дзяга плача. Ніяк ні можаш сібе добро вясьці. Лунна Маст. Па табе, хлопчык, ужо даўно дзяга плача. Галавічполе Шчуч. Вар. дзяга (рамень) плача. ДЗЯДЗЬКА. Дзядзька Апанас пастукаўся да каго. Гумар. Хто-н. захварэў на панос. Чаго ты ўвесь час на двор лятаяш, хіба да цібе дзяцька Апанас пастукаўся? Масты Маст. Дзядзька Лявон прыехаў да каго. Гумар. Хто-н. лянівы, каму-н. расхацелася працаваць. Чаго ты сядзіш? Мусі дзяцько Лявон да цібе прыехаў. Сухары Гродз. ДЗЯЖКУ. Брацца за дзяжку. Прымаць меры да пакарання. Нічога ня будзя, трэба брацца за дзяшку, бо зарана кавалерам стаў. Заборцы Астр. ДЗЯЛОЎ. Дзялоў куча каму. Не мае значэння для каго-н., абыякава для каго-н. Ён цябе падбухторыць, а тады яму дзялоў куча, што табе за гэта пападзе. Сівіца Смарг. (ЗНФ, 28). Ні хочаш ісьці – як хочаш, мне дзялоў куча. Мілявічы Маст. ДЗЯМ'ЯН. Як Дзям'ян. Няўхв. Вельмі марудна (рабіць што-н.). Калупаўся як Дзям'ян і нічого ні зрабіў. Ятвезь Ваўк. Як Дзям'ян пад спадніцай. Няўхв. Вельмі марудна (рабіць што-н.). Поркало, поркаяшся, як Дзям'ян пад спаніцай. Альшаніца Івац. (ДСК, 184). ДЗЯНЬДОБРЫ. Адзін дзяньдобры. Тое самае, няма розніцы. Перамяніць хочуць, а нам адзін дзяньдобры. Падкасоўе Навагр. (БФ, 47). Вар. адзін дабрыдзень (дзяньдобры). ДЗЯРГАЧ. Як дзяргач з-пад возера крычаць і пад. Няўхв. Непрыемна, надакучліва. Крычыць як дзяргач з-пад возера, скажы ёй, кап заткнулася, надаела слухаць. Падольцы Астр. ДЗЯРКАЧ. Як дзяркач. Няўхв. Незгаворлівы, задзірысты, які пярэчыць у размове. Праціўны чалавек, як дзяркач, слова ні дасьць сказаць, так і рэжа. Свіслач Гродз. (СНМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямян
9 👁