ДЗЯСЯТАМУ. Дзясятаму заказаць. Зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-н. Было
яму пэнснуць, каб ён дзісятаму заказаў. Табольская Будка Гродз. (СНМ, 117). Я яму
такого даў дыхту, што дзісятаму закажа. Квасоўка Гродз. (СНМ-2, 62). Зараз як дам у
нюхаўку, та дзісятаму закажаш. Балічы Гродз. (СНМ-2, 151). Трэ было так хвастануць
па нідавярку, каб ён дзісятаму заказаў. Баранава Гродз. (СНМ-2, 248). Ды я сёньня
сказала: глядзі, хлопчык, калі яшчэ раз убачу – будзе до-обрая лазня. Так атхрышчу, што
дзісятаму закажаш. Хілякі Бераст. Зараз як пацну па мордзі, то дзясятаму закажаш
прыставаць. Квасевічы Івац. (ДСК, 176). Вар. дзясятаму (пятаму) заказаць.
ДЗЯЦЕЙ. Дзяцей не хрысціць з кім. Не быць у блізкіх адносінах, не мець нічога
агульнага з кім-н. Хай робіць што хоча, мне зь ім дзяцей не хрысьціць. Васілішкі Шчуч.
Будзя даваць, та бяры, ні стыдайса, ты яе бачыш першы і пасьледні рас, табе зь ёй дзіцей
ні хрысьціць. Бабіна Гродз.
З дзяцей выйсці. Увайсці ў фізіялагічны стан немагчымасці стаць маці. Пра
клімактарычны перыяд у жанчын. Старая баба, з дзяцей вышла. Старое Сяло Зэльв.
(СПЗБ-1, 354).
Па гэтым будзеш жыць і дзяцей мець. Няма чаго перажываць, усё будзе добра. Ну
чаго ты разроўся? Разьбіто калено – гэто ішчэ ні само страшно. Па гэтым ішчэ будзяш
жыць і дзяцей мець. Стокі Свісл.
ДНІ. Дні дзяржаць. Праводзіць час. Ты хоць што-нібуць рабіў бы, а то дарэмна
толькі дні дзяржыш. Дарагляны Маст.
Тры дні да смерці. Зусім нядоўга (засталося да смерці каму-н.). Гэтуй бабі тры дні
да сьмерці засталоса, а яна яшчэ соткі бярэ. Пагранічны Бераст.
Як тры дні не еўшы гаварыць. Вельмі ціха. Гаворыць як тры дні ні еўшы. Канюшаны
Лід. (ППФВ, 15).
ДНО. Было-было і выпала дно. Няўхв. Дайшло да крайнасці, да немагчымасці
трываць болей. Раней ён выпіваў рас у месяц, як усе добрыя хлопцы, а ціпер было-было і
выпало дно – кажнюткі дзень ні высыхая. Бабіна Гродз. Та ўжэ дабілася да такого жыця,
што хай яно праваліцца, было-было й выпало дно – німа за што хлеба купіць. Правыя
Масты Маст. Было-было і выпало дно. Радзявічы Маст. (ППФВ, 10; МСГВ, 582), Гродна
Гродз. (СНМ, 178).
Легчы на дно. Затаіцца, імкнуцца быць непрыкметным. Накуралесіў, мусі, у горадзе
Ілюсёў хлопяц, цяперака прыехаў да бацькі і лёг на дно: носа на вуліцу не паказвая, ні да
кога не загаворыць. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 63).
ДНЯ. Да дня. Ноччу, перад самай раніцай. Да дня умёр, дзеці, жонка галасілі, але ж
ні верняш. Вострава Сл. (МСГВ, 514).
З дня ў дзень. Безупынна, штодзённа. Юнда гэты нічога не робіць, з дня ў дзень
валочыцца па людзях. Дубатоўка Смарг. (СГВ, 571).
Ні дня ні ночы не ведаць, не мець, няма, не было і пад. Ні хвіліны спачыну, вольнага
ад працы часу. Мой стары робіць і робіць на полі, ня ведая ні дня ні ночы. Старая Дубавая
Гродз. (СГВ, 600). Тады ш ні было ні дня ні ночы. Удзень работаем, а нанач ішлі на
сабрані. Енчы Воран. (ДМГ, 102).
ДНЯВАЦЬ. І дняваць і начаваць дзе, у каго. Увесь час знаходзіцца дзе-н., у каго-н.
Наш Ігнась і днюя і начуя ў каханкі. Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 225). І днюя і начуя яна
ў гэтум гародзі, усё выпалала, аж блішчыць. Бабіна Гродз. Віця Антонаў днюя і начуя ў
Лены, мусіць, васеля будзя, бо ў хаце не зловіш, усё ў яе сядзіць. Пеляса Воран. Што там
у яго за работа? Там днюя і начуя, дахат толькі начаваць прыходзіць. Бабіна Гродз.
ДНЯМІ. Гэтымі днямі. Вельмі хутка, у самы бліжэйшы час. Раскажа гэтымі днямі.
Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-2, 43).
ДНЯХ. На першых днях. Напачатку. На першых днях я з мужыком маім сварылася.
Руда Яварская Дзятл
14 👁