ДОГАДЗЬ. Даць догадзь каму. Падказаць каму-н. Кап ім даў хто догаць у сушылку
зайці паглядзець, што дзеці там. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 77).
ДОЖДЖЫКА. Пасля дожджыка ў чацвер на сухую пятніцу. Жарт.-іран.
Невядома калі, ніколі. Ты не чакай, што ён табе аддасць сам, трэба спаганяць з яго
грошы, бо ўсё гаворыць, што прынясе, але гэта, мусіць, будзя пасля дожджыка ў чацвер.
Навасёлкі Зэльв. (СГВ, 603). Глядзі, так ён да цябе і прыдзе. Ага, пасьля дожджыка ў
чаьвер на сухую пятніцу. Пруд Зэльв. Вар. пасля дожджыка (дожджычка) у чацвер на
сухую пятніцу.
ДОЖДЖЫЧКА. Пасля дожджычка ў чацвер на сухую пятніцу. Жарт.-іран.
Невядома калі, ніколі. Ён кажа, што дасьць грошай на адбудову касьцёлу, але гэто мусі
будзя пашля дожджычка ў чацьвер на сухую пятніцу. Лаўрыновічы Зэльв. Вар. пасля
дожджыка (дожджычка) у чацвер на сухую пятніцу.
ДОЛ. Як дол напіцца. Вельмі моцна, празмерна (напіцца спіртнога). Алі й напіўся як
дол, языкам ні мох варочаць. Войтаўцы Гродз.
ДОЛЮ. Горкую долю клікаць. Жыць у нястачы, у згрызотах, у горы. Каб за добраго
хлопца, а то за якого п'яніцу замуш выйдзеш – век горку долю будзеш клікаць. Купіск
Навагр. Усё сваё жыццё Марта клікала горку долю. Індура Гродз.
ДОЛЯ. Голая доля. Бяда, нястача. Яго сустрэла гола доля. Забалаць Воран.
Доля яго ведае. Невядома. Доля яго ведае, як гэта сталася. Гута Дзятл.
Як ліхая доля. Пастаянна, нягледзячы ні на што. Валочыцца па дзеўках як ліхая доля.
Вострава Сл. (ППФВ, 11). Казік да вясельля цягаўся па дзеўках як ліхая доля. Селявічы Сл.
Як мая доля. Дрэнны, няўдалы. Нажэ гэтыя як мая доля, мо ні разу нігостраныя.
Навагрудак Навагр. Твой плот як моя доля, скоро паваліцца. Галы Бор Лун.
ДОСАЧКУ. У досачку высахнуць. Вельмі моцна (пахудзець). Высах у досачку.
Каласы Бераст. (МСГВ, 584). Вар. у доску (у досачку).
ДОСКА. Як доска-саракоўка. Няўхв. Вельмі худая. Пра дзяўчыну, жанчыну. Але ш і
жонка ў цябе, як доска-саракоўка. Вольна Бар. Ты, Ганна, стала як доска-саракоўка.
Лунна Маст. (СГВ, 614).
ДОСКІ. Сушы доскі рый зямлю. Жарт.-паграж. Рыхтуйся да сур'ёзнага пакарання.
Яшчэ рас убачу цібе п'яным – усё, сушы доскі рый зямлю, пойдзяш як мілянькі на лячэня!
Зэльва Зэльв.
Сушыць доскі. Жарт. 1. Рыхтавацца да смерці. Гэтаму дзеду ўжо даўно пара
сушыць доскі. Сакольнікі Свісл. 2. Рыхтавацца да сур'ёзнага пакарання. Ой і будзя табе
ад жонкі, так што сушы доскі. Струбніца Маст. Вар. сушыць дошкі (доскі).
ДОСКУ. У доску высахнуць. Вельмі моцна (пахудзець). Як паехаў ад яе мужык, яна
высахла ў доску. Вензавец Дзятл. (СГВ, 583). Лявонісіна дзеўчына як вышла замуш, дык
высахла ў доску, мусіць, мужык кепскі папаўсё. Мілявічы Маст. Вар. у доску (у досачку).
ДОЎБНЯ. Доўоня рабінавая. Груб. Бязладны, бесталковы чалавек. Што пра яе й
казаць, доўоня гэта рабінава. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 28). Пасварылася с сваёю нявесткаю,
нічога рабіць толкам ні ўмея, нека доўоня рабінавая. Ігнаткаўцы Лід. (ЗНФ, 28). Доўоня
рабінавая, ды і толькі, нічога ні разумеяш. Парэчча Гродз. Што пра яе гаварыць, доўоня
рабінавая. Беліца Лід.
ДОЎБНЯЙ. І доўоняй не заб'еш каго. Хто-н. фізічна моцны, здаровы. Ужываецца
часцей як пярэчанне на сцверджанне пра кепскае здароўе. Яе і доўоняй ні забеш, а ўсе
стогня, што ні можа, што ёй нідобро. Бабіна Гродз. Толькі гаворыць, што нядужы, але
яго яшчэ і доўоняй не заб'еш. Дабраўляны Смарг. Толькі прытвараецца, што слабая, а на
самум дзелі і доўоняй ні заб'еш. Грамавічы Шчуч. (ЗНФ, 39). Мой хоць на пеньсіі і ні
дужэйшы за яго, але на работу ходзіць, а гэтага ляжабоку й доўоняй ні заб'еш. Сівіца
Смарг. (ЗНФ, 39). Вар. і доўоняй (даўбешкай, калатушкай) не заб'еш
Дадатковыя словы
пяным, пяніцу, сурёзнага
9 👁