ДОЎЗІ. Не ў доўзі. У хуткім часе. Мы трохі пачакалі, і ні ў доўзі аўтобус прышоў.
Бабіна Гродз.
ДОХЛЫ. Як дохлы спаць. Іран. Вельмі моцна і доўга. Абет скора, а яны ўсё сьпяць
як дохлыя. Варонічы Сл. (ЗНФ, 85). – А Гена дома? – Сьпіць твой Гена як дохлы. Ласосна
Гродз. (ЗНФ, 85).
ДОЦІШКАХ. Як тому ў Доцішках цесна. Няўхв. Вельмі (мала). Пра скупога, якому
заўсёды мала, не хапае чаго-н. А калі яму хватала, вечна цесна як тому ў Доцішках.
Слесары Іўеў. ● Паходжанне фразеалагізма звязваюць з жыхаром вёскі Доцішкі, які ўсё
жыццё скардзіўся, што яму мала для карыстання добрай ворнай зямлі, хоць кожны год
меў нядрэнны ўраджай і жыў багацей за іншых.
ДОШАНКА. Дошанка ў дошанку. Вельмі роўна і дакладна. У гэтага так добро ўсё
выходзіць, дошанка ў дошанку. Хадзілоні Шчуч.
ДОШКІ. Сушыць дошкі. Чакаць блізкай смерці. Ой, які ў вас кашаль страшэнны!
Сушыця дошкі. Гродна Гродз. (ЗНФ, 67). Як пачаў па бальніцах цягацца, та толку ні будзя.
Хай сушыць дошкі. Голдава Лід. (ЗНФ, 67). Малы пачуў, што ты ўчора сказала, то й ён
на міне: «Сушы дошкі!» Драгічаны Ваўк. (ЗНФ, 67). Вар. сушыць дошкі (доскі).
ДОШКУ. Забіцца ў дошку. Прыкласці ўсе намаганні, каб дасягнуць чаго-н. Перад
святамі забілася ў дошку, прыбіраючыся ў хаці. Панкі Івац. (ДСК, 82).
У дошку вырабіцца. Моцна схуднець. І чаго яна так ужо залягае за гэтаю работаю –
у дошку вырабілася?! Дзярэчын Зэльв. (Стэц.-1, 183). Яна так робіць! І чага яна так далягая
за гэтаю работаю. У дошку вырабілася, от худая стала. Мілявічы Маст. (СБНФ, 268).
Як у дошку кашляць. Вельмі моцна, празмерна гучна. Малы прастудзіўся і цэлую ноч
кашляў як у дошку. Жупраны Ашм. (ЗНФ, 95). Ні ведаю, чым гэта дзіцё лячыць, трэці
дзень як у дошку кашляя. Сямашкі Лід. (ЗНФ, 95).
ДРАБЫ. Адны драбы засталіся ў каго. Хто-н. вельмі худы. Адныя драбы засталіся,
гэдак выпятраў. Галавачы Гродз. (МСГВ, 150). ● Драбы – рэбры.
ДРАЖДЖЭЙ. Без дражджэй расхадзіцца. Няўхв. Нечакана разгарачыцца, ускіпець.
Ні лесь ты лепяй да яго: ён сёня бяз дражджэй расходзіцца. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 19).
Што вы тут ні падзялілі? Бяз дражджэй расхадзіліся! Дзеткі Воран. (ЗНФ, 19). Ну й
чалавек! Слова німожно сказаць, так адразу бяз дражджэй расходзіцца. Савічы Шчуч.
(ЗНФ, 19).
ДРАЗДЫ. Не дразды пароць каму. Нялёгкая, сур'ёзная справа для каго-н. А што ты
думаў? Казьба ш – гэта табе ні дразды пароць. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 50). Нешто ні
робіць мой цілівізар, так Віця ўзяўся быў строіць, але нічого ні вышло. Гэта ш яму ні
драздэ пароць. Грамавічы Шчуч. (ЗНФ, 50).
ДРАЛА. Даць драла. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. Як сабака забрахаў, то ім
нічога ні засталося, як даць драла. Дубатоўка Смарг. (СГВ, 587). Ой, яна дала драла.
Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-2, 32). Даць драла. Магуны Вор. (ППФВ, 20; МСГВ, 587).
Вар. даць драла (дралу, драпу, драпака, драпацала, дробзіку).
ДРАЛУ. Даць дралу. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. А ліса абабегла некалькі
разоў каля хвойкі і, браток ты мой, як дасць дралу ў кусты. Дарагляны Маст. (СБНФ, 70).
Вар. даць драла (дралу, драпу, драпака, драпацала, дробзіку).
ДРАПАКА. Даць драпака. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. Спачатку той заняўся
біцца, а потым даў драпака. Ятаўтавічы Іўеў. (СГВ, 587). Во давалі драпака, як убачылі, што
палявы ідзе займаць кароў, што ў віку зайшлі. Купіск Навагр. (ЖНСл., 162). Даць драпака.
Малахавічы Гродз. (ППФВ, 25). Але ж і даў драпака, толькі яго і бачылі. Палаткова Гродз.
(СНМ-2, 62). Вар. даць драла (дралу, драпу, драпака, драпацала, дробзіку).
ДРАПАЦАЛА. Даць драпаца´ла. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. Мы яго як
убачылі, так далі драпацала, агледзяліся, а нікого німа. Хадзілоні Шчуч. Вар. даць драла
(дралу, драпу, драпака, драпацала, дробзіку
Дадатковыя словы
сурёзная
18 👁