ДРАПУ. Даць драпу. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. Зразу даў драпу, як убачыў
дзяцьку. Куляшы Шчуч. Вар. даць драла (дралу, драпу, драпака, драпацала, дробзіку).
ДРАПЯНКА. Як драпя´нка за тры грошы харошы. Гумар.-іран. Зусім не (харошы).
Сукенка ў цябе гарная. Пэўня, не абы-дзе, а ў Мінску купляна. Такая хароша як драпянка
за тры грошы. Дубіна Валож.
ДРОБЗІКУ. Даць дробзіку. Кінуцца наўцёкі. Так дала дробзіку, што толькі пяткі
мільгалі. Купіск Навагр. Вар. даць драла (дралу, драпу, драпака, драпацала, дробзіку).
ДРОЖДЖЫ. Дрожджы прадаваць. Трэсціся ад холаду. Пакуль той аўтобус прыдзя,
пашлі п да міне ў хату, пагрэліса п, а то тут з малымі дрожджы прадаюць на такой
халадэчы. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 29). Міша, ну як там табе [у кузаве, на адкрытай
машыне]? Яшчэ ні прадаеш дрожджы? Савічы Шчуч. (ЗНФ, 29). ● Узнік па мадэлі
агульнамоўнага фразеалагізма прадаваць дрыжыкі; замена кампанента дрыжыкі словам
дрожджы адбылася на аснове гукавога падабенства паміж імі.
Як забалінскія дрожджы дурны. Груб. Вельмі (неразумны). Што ты зь ім
зьвязваясься, ён ж дурны як забалінскія дрожджы. Хрустава Свісл.
ДРОНК. Як дронк ляжаць. Нерухома. Ад стомленасці ці ап'янення. Нарабіўся за
дзень, та во ляжыць як дронк і есьць атказваяцца. Каменка Бераст. І што ты ў яго сёня
дапытаясься, напіўся і ляжыць як дронк. Задвор'е Зэльв. ● Дронк – параўн. польск. drąg
'жэрдка, кол'.
Як дронк уеўшы стаяць. Іран. Роўна, нерухома. Што стаіш як дронк уеўшы, ідзі
лепей памажы ім, панагінайся, як яны. Трокенікі Астр.
ДРОТ. Дрот завесці дзіку, дзікам. Жарт. Застрэліць, упаляваць. – Дзікі ў бульбу
ходзяць, рады німа. – Трэба ім дрот завясьці. Ні знаяш, што рабіць. Вазьмі стрэльбу,
патпілнуй, і больш хадзіць ні будуць. Бабіна Гродз.
ДРОЎ. Як дроў накалоць нагаварыць і пад. Іран. Абы-чаго. Нагарадзіў ён тут нам
як дроў накалоў. А ён вечна такі: налапоча, налапоча, і папробуй разьбяры яго гаворку.
Ураджайная Навагр.
ДРОЦЕ. Хадзіць па дроце. Быць паслухмяным, бездакорным. Яшка наш прывык
хадзіць па дроця, бацька быў сур'ёзны чалавек і сына добрага выгадаваў. Гольні Бераст.
(СГВ, 611).
ДРУЖКА. Як ахонаўская дружка. Неахайны, неахайна апрануты. Адна дружка з
вёскі Ахонава калісьці вельмі закапала усю сукню тлусьцям і воткай; цяпер на дзяцей ці
дарослых, якія брудна ходзяць, гавораць: укапалася, як ахонаўская друшка. Нагародавічы
Дзятл. (МСГВ, 38). Ну паглянь на сібе! Сядзіш як друшка ахонаўская на вяселі.
Круцілавічы Дзятл. Абмыць сама сябе не можа, ходзіць як дружка ахонаўская. Навасёлкі
Дзятл. Што ты ходзіш як ахонаўская дружка, прыбярыся трохі, а то як калхозьніца.
Рахавец Навагр. ● Ахонаўская – ад назвы вёскі Ахонава Дзятлаўскага раёна
ДРЫБДЗІ. Задраць дрыбдзі. Іран. 1. Здохнуць. Кот пяць куранятаў зьеў, то сёньня
задраў дрыбдзі – бацька застрэліў. Лаздуны Іўеў. 2. Памерці. Трэба хаваць грошы, бо як
задзяру дрыбдзі, то ні будзя за што прысыпаць. Ліпкунцы Воран. (СБНФ, 93).
ДРЫБДРЫ. Дрыбдры задраць. Іран. Памерці. Учора шчэ гараў, а дзісь дрыбдры
задраў. Ліпкунцы Воран. (СБНФ, 93). ● Дрыбдры (дрыбдзі) – магчыма, утварэнне ад
гукапераймальнага дрыб-дрыб-дрыб 'ісці'.
ДРЫБІДЗЕНЬ. У дрыбідзе´нь п'яны, напіўся. Вельмі моцна. Учоры быў п'яны ў
дрыбідзень, кажа, што нічога ні помніць. Мацвееўцы Ваўк.
ДРЫНДЗІ. На дрындзі паехаць. Гультайнічаць, нічога не рабіць. – Дзе твой
гаспадар? – Ат, на дрындзі паехаў. Кажа, сьвято, нічого німожно рабіць, та во пашоў
недзі на вёску. Дубна Маст.
ДРЫСЬ. У дрысь п'яны. Вельмі моцна. Пецянька сёньня п'яны ў дрысь. Піліпок вёў
пад рукі, бо сам ні мох ісьці. Мацвееўцы Ваўк
Дадатковыя словы
апянення, задворе, пяны, сурёзны
12 👁