ДРЭННА. Дрэнна падстрыжаны. Іран. Не зусім, не такі ўжо і (добры). Выкарыстоўваецца як адмаўленне слова добры. Добры хлопец, але дрэнна падстрыжаны. Перстунь Гродз. (МСГВ, 589). ДУБ. Як дуб. Вельмі здаровы, моцны, дужы. Мужчына як дуб, ніяка хвароба да яго ні прыстаня. Прывалка Гродз. (СНМ, 175). Хлопцы дужыя, як дубы. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 108). Якія здаровыя парасьлі. Як дубэ братэ мае. Крывічы Зэльв. (ДМГ, 64). ДУБА. Даць дуба. 1. Моцна змерзнуць, адубець. Марос сёдня вялікі, даў дуба, пакуль дровы прывёс. Доцішкі Воран. Дзісь сь Пятруком так далі дубу ў лесі, што ледзьвя адагрэліся. Кунеі Воран. Пакуль прыйшоў, то такога дуба даў, што адыйсьці яшчэ не магу. Капцёўка Гродз. 2. Памерці. Перабрала чачы і дала дуба. А яшчэ маладая баба, магла жыць ды жыць. Дзеравянчыцы Сл. Даць дуба. Турэц Карэл. (МСГВ, 587). Даць дубу. Малыя Сцяпанішкі Маст. (ППФВ, 25). Вар. даць дуба (дубара). Даць смалянога дуба. Памерці. Жоўтых суравежак мы нігды ні жарылі. Што табе сказаць, глядзі, каб ад іх ні дала смаляного дуба. Новая Руда Гродз. Дуба даць. Гл. даць дуба. Дуба ляснуць. 1. Моцна змерзнуць. Пайшлі дахаты, а то на такім марозі можна дуба ляснуць. Зэльва Зэльв. 2. Памерці. Якое там жыця ў чалавека. Сёньня жыве, а заўтра дуба ляснуў, і німа. Замасцяны Шчуч. Дуба рэзаць. Мерзнуць, дубець. У хаці халадно, німа чым паліць. Ізноў будзям дуба рэзаць. Лунна Маст. Дуба смалянога. Гл. смалянога дуба. Дуба ўрэзаць. Груб. Памерці. Ат такой жысьці можна і дуба ўрэзаць. Марцінаўцы Маст. Я зарас тут дуба ўрэжу чакаючы гэты аўтобус. Вольна Бар. З дуба зваліўся. Няўхв. Дурны, неразумны, не разумее таго, што відавочна ўсім. А ты што, канцы канцоў, з дуба зваліўся, першы рас чуеш гэта?! Сядзіш тут і маўчыш. Хутар Праважа Воран. Ты што, з дуба зваліўся, трэба было раней прыйсьці. Гарадзішча Воран. Вар. з дуба ўпаў (зваліўся, ляснуў, ляснуўся). З дуба ляснуў. Няўхв. Дурны, неразумны, не разумее таго, што відавочна ўсім. Вы, напэўна, з дуба ляснулі! Пераплываць Нёман... Гэта ш у любую мінуту да бяды нідалёко. Задвор'е Навагр. Німа больш маго цярпеня! Казала, во так рабі, а ты халера зная як робіш! Ты што з дуба ляснуў?! Стокі Свісл. Хіба ты з дуба ляснуў! Перш чым сказаць – падумай! Бакшты Шчуч. Галя, ты што, з дуба ляснула, сёньня серада, а не чацвер. Азёркі Маст. Вар. з дуба ўпаў (зваліўся, ляснуў, ляснуўся). З дуба ляснуўся. Няўхв. Дурны, неразумны, не разумее таго, што відавочна ўсім. Куды ты паехаў у грась, хіба з дуба ляснуўся! Вольна Бар. Вар. з дуба ўпаў (зваліўся, ляснуў, ляснуўся). З дуба на кактус зваліўся. Няўхв. Дурны, неразумны. Ну што ты гаворыш, ты што з дуба на кактус зваліўся?! Скідзель Гродз. Гэты Антось ужо нарадзіўся – з дуба на кактус зваліўся, с тых пор у яго мазгоў ні пабольшала. Зэльва Зэльв. З дуба ўпаў. Няўхв. 1. Дурны, неразумны, не разумее таго, што відавочна ўсім. Ты што з дуба ўпаў? Дзе ш ты такое бачыў? Алекшыцы Бераст. Што ён, з дуба ўпаў?! Гэта ш такоё ўтварыў. Шчорсы Навагр. Ты што, з дуба ўпаў?! Што гэта ты такое гаворыш?.. Галава хіба ні варыць? Гарнастаевічы Свісл. Вар. з дуба ўпаў (зваліўся, ляснуў, ляснуўся). Злезці з дуба. Іран. Апамятацца. – Прыду да цібе на цілівізар, трэба гэты сярыял дагледзяць. – Злесь з дуба, ён учора ўжэ кончыўся! Пеляса Воран. Смалянога дуба. Няўхв. 1. плесці і пад. Небыліцы, недарэчнасць (гаварыць). Ні пляці смалянога дуба, а то слухаць ні хочацца твае балтаўні. Дзеравянчыцы Сл. От пляцеш смалянога дуба... Ні так гэта ўсё было. Ананічы Дзятл. Што ты мне трэліш дуба смалянога, я ж сам там быў. Мігова Гродз. (СГВ, 610). Уся ш вёска пра яго зная, дык не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе
13 👁