будзя яшчэ прыкідвацца, плясьці смаляного дуба. Першамайск Шчуч. 2. атрымаць і пад. Зусім нічога не (атрымаць). Я сказала ні хадзіць сюды: хрэна, смалянога дуба ты палучыш у міне, а ні грошы. Стокі Свісл. Стаць дуба. Заўпарціцца, выяўляць рашучую нязгоду. А ён стаў дуба. Ну што яму зробіш? Дварчаны Воран. Што ты яму ні кажы, а ён стаў дуба, і ўсё тут. Дзеткі Воран. Як з дуба зваліўся з'явіўся. Нечакана (з'явіўся). Маня зьявілася як з дуба звалілася, ніхто ні чакаў яе. Замасцяны Шчуч. Як з дуба рухнуць. Нечакана з'явіцца. А хто думаў, што ён прыдзе? Як з дуба рухнуў. Усе аш вочы вылупілі. Вялікая Бераставіца Бераст. ДУБАРА. Даць дубара. 1. Моцна змерзнуць, адубець. Покуль прышоў да вас, такога дубара даў, што яшчэ адысьці ніяк ні магу. Пеляса Воран. 2. Памерці. Сколькі людзей дало дубара праз гэту гарэлку. Дзеравянчыцы Сл. Вар. даць дуба (дубара). Дубара даць. Гл. даць дубара. ДУБАСА. Дубаса´ паставіць што. Прывесці што-н. у поўны беспарадак. Пакуль маці была ў полі, яны ў хаці ўсё дубаса паставілі. Старына Маст. Дубаса´ станавіцца. Рэзка пратэставаць. От ужэ ўпартае дзіця. Як што ні па яго, так і дубаса становіцца. Монькавічы Маст. ДУБКІ. Ісці (пайсці) у дубкі. Няўхв. Рэзка пратэставаць, выяўляючы нязгоду. Яму і слова якога ні скажаш, адразу ідзе ў дупкі. Бабіна Гродз. (СГВ, 594). Ні с кім ні ўжываецца, нават з роднай мацярай у дупкі ідзе. Старына Маст. Аля ш і чалавек! Што яму ні скажы, та ўсё ў дупкі ідзе. Маркішы Гродз. (ЗНФ, 41). То згаджоўса, а то раптам пайшоў у дупкі. Парэчча Гродз. (ЗНФ, 41). Агледзяўсо рак, што вочы ззаду. Так і ты: ні трэ было ісьці ў дупкі, та ўсё п добро было. Дарашкевічы Шчуч. (ЗНФ, 41). У дубкі станавіцца з кім. Няўхв. Рэзка пратэставаць, выяўляць нязгоду, пярэчыць каму-н. Ты са мной у дупкі ні станавіся, я табе ні раўня. Белякоўшчына Гродз. ДУБУ. Як з дубу здуру. Не падумаўшы. Васька здуру як з дубу вазьмі й ляпні, што ні трэба. Жупраны Ашм. ДУБЦА. Як з дубца. 1. ліць і пад. Вельмі моцна, суцэльным патокам. Пра дождж. Дошч лье як з дупца. Цвіклічы Гродз. Што ш гэта будзе? Цалюткі дзень дошч як з дубца йдзе. Дамейкі Лід. Толькі пачалі сянаваня, а тут дождж лінуў як з дубца. Забалаць Воран. (ЗНФ, 86). 2. дождж. Вельмі моцны, праліўны. Дошч як з дупца, с хаты ні вылязяш. Дубінка Гродз. Сёньня там быў такі дошч, як з дупца. Кронькі Шчуч. У вас, кажаш, маленькі быў дожджык. А ў нас доў як з дубца. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 86). ДУГУ. Гнуць дугу. Іран. Выдумляць, гаварыць няпраўду. Ой, ні гні дугу!.. Ведаюць усе твае байкі, нас ні правядзеш. Залацеева Зэльв. У дугу спіцца. Зусім, канчаткова. Такі хлопец разумны быў, і на табе, што вотка нарабіла, сьпіўся ў дугу. Пераганцы Воран. У дугу акруціць каго. Скарыць, падпарадкаваць каго-н. Не зробіш гэтага – у дугу акручу! Казляны Воран. ДУДАЛЕМ. Дудалем ісці. Жарт. Вельмі хутка бегчы, уцякаць. Казік як схапіў лапату, ту Кашанскі дудалем ішоў, толькі яго бачылі. Заполле Шчуч. ДУДКІ. Хоць бы дудкі каму. Усё роўна што-н. каму-н. Думала, адумаяца, прыйдзя да розуму. І прасіла, і маліла, а яму хоць бы дуткі. Як піў, так і пье. Німа зь ім ніякаго жыця. Лунна Маст. ДУДКУ. Ані ў дудку. Ніяк не, зусім не. Я яму: «Стой!» А ён – ані ў дутку. Ваўкавічы Навагр. Пад чужую дудку скакаць. Ва ўсім падпарадкоўвацца каму-н., выконваць чыю-н. волю. Пад чужую дудку скача. Дукелі Ашм. (ППФВ, 49). Скакаць пад дудку чыю. Ва ўсім падпарадкоўвацца каму-н., выконваць чыю-н. волю. Пашла за яго, ну і скачы цяпер пад яго дутку. Малі Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца, зявіўся
9 👁