ДУДЫ. Дуды ў мех і па ўсіх танцах. 1. Канец, завяршэнне чаго-н. Сабірайцяся хлопцы, дуды ў мех і па ўсіх танцах. Граўжышкі Ашм. 2. Станавіцца нясмелым, нерашучым, баязлівым, негаваркім і пад. Гэта ён перад маткаю сьмелы, а перат чужымі – дуды ў мех, слова ні можа сказаць. Гарны Гродз. Як у Дуды на фэст апрануцца, прыбрацца і пад. Вельмі прыгожа, па-святочнаму. Выбралася ў магазін, а ўораўшыся як у Дуды на фэст. Лаздуны Іўеў. ● Дуды – назва вёскі ў Іўеўскім раёне. ДУЛЮ. Дулю ў нос. Няўхв. Анічога. А што я за гэта атрымаў? Дулю ў нос. Абухава Гродз. (СНМ, 48). Памагала ёй, памагала, а яна мне дулю за гэта ў нос. Дзягаўцы Ашм. ДУМКАХ. Як не пры сваіх думках. Неадэкватны, псіхічна неўраўнаважаны. Прыйшоў с клуба як ні пры сваіх думках. Што там нарабілася? Можа за дзеўку пасварыліся? Варанкі Шчуч. ДУМКІ. Выкінуць з думкі што. Забыцца пра што-н., перастаць цікавіцца чым-н. Стала на сваім і выйшла з нашага хутара, хутар той, кажа, я ўжо выкінула з думкі. Міцкавічы Смарг. (СГВ, 583). ДУНАЙ. Як Дунай. Ухв. 1. Магутны, багаты, цудоўны, Пра гаспадарку, сельскагаспадарчыя гоні, прасторы, пасевы. Пшаніца як Дунай вырасла, вуж ні пралезя. Пяслі Гродз. (СНМ, 175). Лён як Дунай стаіць, любо паглядзець. Вялікая Альшанка Гродз. (СНМ-2, 67). Пшаніца як Дунай вырасла, сярпом ні зрэзаць. Сабаляны Гродз. (СНМ-2, 67). Як лубін прыгарэш, та жыто расцё як Дунай. Сабаляны Гродз. (СНМ-2, 74). 2. Здаровы, моцны, у росквіце. Звычайна пра хлопца. Паглядзеця, хлопяц як Дунай, дзе такому пару падбярэш. Рыбніца Гродз. (СНМ, 175). Хлопяц як Дунай, высокі, файны, любо паглядзець. Галаўнічы Гродз. (СНМ-2, 67). Дзеўка як Дунай: красіва, поўна, спраўна, як кажуць, і лытка ні брытка, і кумпяк ні абы-як, і на сраку няма браку. Новікі Гродз. ДУНЬКА. Як Дунька з трудуднямі насіцца і пад. Няўхв. Незаслужана ўдзяляючы шмат увагі каму-, чаму-н. Во абвесілася клункамі, носіцца зь імі як Дунька с трудуднямі. Хадзілоні Шчуч. ДУНЯ. Дуня з друдаднямі. Непаваж. Кепскі чалавек. Пра жанчыну. Шчо ты там усе корпаесса, Дуня ты с трудаднямі. Атвержычы Стол. ДУПЕ. Лічыць у дупе зэмбы. Іран.-груб. Марнаваць час, займацца непатрэбнай справай. Мы ўсе цягнулі лямку, потам абліваліся, а гэты сабе лічыў у дупе зэмбы. Сапоцкін Гродз. ДУПЫ. З козей дупы тромока выйшла і пад. Няўхв. Штосьці недарэчнае, нявартаснае, пшык. Хацеў зрабіць як лепей, каб усім дагадзіць, а выйшла з козей дупы тромпка. Сапоцкін Гродз. Ідзь да дупы. Груб. Выкл. Выказванне адмоўных пачуццяў да каго-н. На мяне кажа: а ты, мала, іць да дупы. Шчорсы Навагр. Ідзь да дупы спе´ваць. Выкл. Груб. Выказванне злосці на каго-н., незадаволенасці кім-н. Атхіліса ты ад маёй галавы! Слухаць цібе ні хачу, іць да дупы сьпеваць! Бабіна Гродз. ДУР. Выбіць дур з галавы каму. Паграж. Строга адвучыць каго-н. ад дрэнных звычак, схільнасцей. Будзяш хадзіць на работу як мілянькі, а не толькі гулямі займацца, выб'ю дур з галавы. Купіск Навагр. (ЖНС, 107). Вар. выбіць дур (дурніцу) з галавы. Выгнаць дур з каго. Строгімі мерамі ўздзейнічаць на паводзіны каго-н. Перайначся, хлопча. Ба як не перайначысься, то выганю дур папругаю. Выганю дур! Мілявічы Маст. (СБНФ, 43). ДУРАК. Дурак халодныя вушы. Абразл. Нездагадлівы, прастакаваты чалавек. Гэта талковы чалавек хіба купіў бы гэту рухляць, дурак ты халодныя вушы! Глядавічы Маст. Што ты пляцеш, дурак ты халодныя вушы. Бабіна Гродз. Вар. дурань (дурак) халодныя вушы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбю, тромбка, ўбраўшыся
10 👁