ДУРАКІ. Пабрацца ў дуракі. Прыкінуцца неразумным, спецыяльна паставіць сябе ў недарэчнае, смешнае становішча. Пабраўся Янак у дуракі ды пачасаў за вухам. Дварчаны Воран. ДУРАНЬ. Дурань халодныя вушы. Абразл. Нездагадлівы, прастакаваты чалавек. Ты – дурань халодныя вушы! Раней трэба было гэтыя хітрыкі разгадаць. Алекшыцы Бераст. Вар. дурань (дурак) халодныя вушы. Як добры дурань. Няўхв. Не разабраўшыся, не падумаўшы, па сваёй наіўнасці (зрабіць што-н.). Яны спыталі, чы гоніць бацька самагонку, а я як добры дурань вазьмі ды і ляпні, што так. Зэльва Зэльв. Янушкевічыха зноў узяла курыцу ў Яські, а ён як добры дурань нават слова супраць ні сказаў. Акмянеі Ашм. Я як добры дурань заўсёды яму памагаў, а ён міне аблаяў. Пеляса Воран. Ён мне наабяцаў, а я як добры дурань паверыла. Старыя Паддубы Шчуч. Як дурань дзёгцю напіцца і пад. Асудж. Вельмі моцна, празмерна. Зноў налізаўся як дурань дзёхцю, ногі не трымаюць. Біць цябе няма каму. Падзітва Воран. Як дурань з дзвярыма насіцца і пад. Няўхв. Незаслужана ўдзяляючы шмат увагі каму-, чаму-н. Як хто робя марудне, то кажаць: «Возісься як дурань з дзьвярыма». Малі Астр. (СПЗБ-3, 37). Як дурань з лямкай хадзіць. Няўхв. Бяссэнсава, недарэчна. Ходзіць цалюткі дзень як дурань зь лямкай, ні ведая, за што ўзяцца. Сурынка Сл. Як дурань на памінках есці, наесціся і пад. Няўхв. Залішне, больш як трэба. Ой, цяшко мне рабіць, наеўса як дурань на памінках. Цыдовічы Гродз. Вар. як дурань (дурны) на памінках. Як дурань памялом мянціць языком. Няўхв. Абы-што, недарэчна (гаварыць). Што ж ты, старая, меньціш языком як дурань памялом?! Сурынка Сл. ДУРАТА. Дурата галавы. Лішнія клопаты, непатрэбны занятак. Нашто мне яно патрэбна, гэта тулькі адна дурата галавы. Луцкаўляны Гродз. (СНМ-2, 68). Дурата свету. Няўхв. 1. Той, хто дакучае несур'ёзнымі размовамі, жартамі. Сьціхні, дурата сьвету! Чаўпеш быля-што, усе вушы пратрубіў. Бабіна Гродз. 2. Неразумны, бесталковы чалавек. Эх ты, дурата сьвету! Бегаў, дагаджаў, а ціпер паглядзі, як цібе сустракаюць. Алекшыцы Бераст. ДУРКУ. Дурку дурыць. Няўхв. Хітраваць, падманваць. Ты мне дурку дурыш, а я праўду ведаць хачу, хопіць ужо падманаў. Зэльва Зэльв. Дурку ўключыць. Няўхв. Прыкінуцца неразумным, спецыяльна паставіць сябе ў недарэчнае, смешнае становішча. Ты тут дурку не ўключай, усё ты разумееш, што табе гавару. Вылупіў вочы свае. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 60). ДУРНАП'ЯНУ. Дурнап'яну наеўся (з'еў). Няўхв. Здурнеў, не хоча ці не можа зразумець што-н. Хібо ён дурнап'яну наеўса?! Чаго перціса ў такую разводзіцу! Старына Маст. Ты мусі дурнап'яну з'еў! Патрэбны мне твой кашалёк, калі ў міне свой паўнюткі!.. Старына Маст. ДУРНІЦАЎ. Як дурніцаў з'еўшы гаварыць. Няўхв. Нелагічна, неразумна (гаварыць). Ты ці здурнеў ці што с табой зрабілася? Нічога разумнага ні можаш сказаць, гаворыш як дурніцаў з'еўшы. Астравец Астр. ● Дурніцы – буякі. ДУРНІЦУ. Выбіць дурніцу з галавы каму. Паграж. Строга ўздзейнічаць на каго-н. з мэтай адвучыць ад дрэнных звычак, паводзін. Хутка вернецца тата, ён табе выб'е дурніцу з галавы! Алекшыцы Бераст. Вар. выбіць дур (дурніцу) з галавы. На дурніцу. Дарма, бясплатна, за чужы кошт. Коля папіросы ўжо ні купляя, ён то ў таго папытая, то ў того, глядзіш, на дурніцу й накурыцца. Зэльва Зэльв. Вар. на дурніцу (на дурнічку). ДУРНІЧКУ. На дурнічку. Няўхв. 1. Лёгка, не ведаючы клопатаў. Каторы ні жыве, а мучыцца, жылы сь сібе цягня, а другі так на дурнічку і пражыве. Старына Маст. 2. Дарма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбе, дурнапяну, зеў, зеўшы, несурёзнымі
9 👁